Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Ён ноччу падобны на мыш лятучую, а днём як чалавек, але не выходзіць на сон­ца, каб не абпаліцца. Вампірам стане той, хто памёр, а праз яго кошка ці мыш пе­рас­ко­ча. Ноччу ён лётае па дзярэўнях і шукае жэртву, каб укусіць яе і выпіць крові. Той ка­го ўкусіць вампір, становіцца лятучай мышшу. Кусае вампір у горла, бо там больш кро­ві. Вампір баіцца запаха часнака і крыжа або іконы. Яго можна ўбіць, але гэта не лёг­ка.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Воны, вампіры, бываюць розныя: якія п’юць кроў у людзей, а якія просто ходзяць по кладбішчу, подаюць голоса і наводзяць страх на людзей. Імі, кажуць, ста­но­вяц­ца людзі, якіх забілі, ці воны самі наложылі на сябе рукі.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Пясоцкай Евы Васільеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Чэрнянок І. (2008 г.)

Ваўкалак

Ваўкалакам называюць “чалавека, пераўтворанага ў ваўка, пярэваратня” [1, с. 70]. “Паводле ўяўленняў беларусаў, ператварэнне можа адбыцца як па ўласнай волі з пэўнымі эгаістычнымі мэтамі чалавека-чараўніка, так і па яго чарах, скіраваных на аднаго чалавека або групу людзей” [1, с. 71].

Пра старажытнасць уяўленняў пра ваўкалака сведчаць звесткі ў Кормчай па спісу 1812 года, дзе гаворыцца, што ваўкалак “гонит облака и изъедает луну” [2, с. 105]. Н. Крынічная, характарызуючы ўстойлівы характар народных вераванняў, звязаных з матывам пярэваратніцтва, адзначыла, што “міфы пра пярэваратняў зафіксаваны ўжо ў глыбокай старажытнасці. Іх мы знаходзім у сачыненнях Герадота, Платона і Плінія Старэйшага. Сюжэты гэтых міфаў выкарыстаны Гамерам, Вергіліем, Авідзіем. Класічнае ж апавяданне пра лікантропа (“чалавек-воўк” мае месца ў творы Петронія “Пір Трымальхіёна”) можна лічыць антычным аналагам многім бывальшчынам, вядомым у розных этнакультурных і лакальных традыцыях, у тым ліку і ў паўночна-рускіх” [3, с. 321-322].

Цікава прасачыць, як распавядаецца ў міфалагічных аповедах пра ператварэнне чалавека ў ваўка. Паводле сведчанняў, занатаваных фалькларыстамі ХІХ ст., “каб пераўвасобіцца ў ваўка, трэба тройчы перавярнуцца цераз нож, уторкнуты ў зямлю, вымаўляючы пры гэтым асаблівае закляцце…” (Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. – Гродно, 1895); “у розных месцах і рознымі асобамі гэта ператварэнне адбываецца па-свойму. Так, адзін адшуквае ў лесе асінавы пень, які, калі секлі дрэвы, не перахрысцілі, хапаецца зубамі за яго край і праз галаву перакідваецца на супрацьлеглы бок пня. Другі кладзе на такі пень шчотку і грэбень ці трэску, якая са свістам адскочыла ўбок, калі секлі дрэва, і ў сваю чаргу куляецца цераз пень тройчы. Трэці ўторквае ў зямлю сем аднолькавых нажоў вастрыёй угору і куляецца цераз іх. Ва ўсіх гэтых выпадках, апынуўшыся на другім баку пня, нажоў, калоў, чараўнік робіцца ваўком…” (Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи. Витебск, 1897); “Пераварочваюцца ўсялякімі спосабамі. Хто ўбівае ў зямлю чатыры асінавыя калочкі і перакульваецца цераз іх, хто проста куляецца цераз асінавую калоду ці цераз пень і як толькі тое зробіць, то становіцца воўкам ці чым іншым, што яму трэба” (Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. – Мн., 1930); “Перад тым, як ператварыцца ў ваўка, чараўнік заганяе ў зямлю пяць асінавых калоў у якім-небудзь патаемным месцы, але так, каб два калы нагадвалі пярэднія ногі, два заднія, а пяты – хвост, і, скачучы наперад цераз усе, пачынаючы ад задняга кала, ён становіцца ваўком” (Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западнога края. Т. 3. – СПб, 1902); “Каб ператварыцца ў нейкую жывёлу, чалавек уторквае ў глухім месцы леса, аддаленай пусткі дванаццаць аднолькавых нажоў у зямлю, вастрыём угору, і тройчы куляецца цераз іх, імкнучыся не скрануць нажоў з месца (Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи. Витебск, 1897) [4, с. 161-171].

У шматлікіх народных мемаратах сцвярджаецца, што “ёсць добрыя і злыя ваўкалакі” (в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на), “Розныя ёсць: добрыя і злыя. Ёсць тыя, хто сам ваўкалакам захацеў быць (ета злыя)” (г. Добруш). Калі ваўкалак злы, то ён “заўсёды і ўсім зайздросціў, па начах бегаў і душыў скот сваіх суседзяў, а аднойчы і аднаго чалавека загрыз” (в. Людзвін Хойніцкага р-на), “яны нападаюць на скаціну і на людзей, выпіваюць у іх кроў і мозг” (в. Бывалькі Лоеўскага р-на), “можа нападаць на звяроў, на людзей” (в. Лапічы Буда-Кашалёўскага р-на), “могуць быць злыя і добрыя ваўкалакі, але ж часцей за ўсё злыя” (в. Халоднікі Калінкавіцкага р-на); “ёсць людзі, якія могуць самі ператварацца ў ваўкоў, то яны прыносяць людзям шкоду. Гэта калдуны… Есць яшчэ ваўкалакі і добрыя па натуры. Гэта людзі, якіх за грахі пакараў Бог ці паздзекваўся калдун” (в. Буркі Брагінскага р-на).

У памяці некаторых інфарматараў засталася (хоць і не дастаткова выразна) сітуацыя ператварэння чалавека ў ваўкалака з дапамогай трох нажоў: “Браліся тры нажы, утыркаліся ў зямлю і пачыналі кружыцца ў тым кругу (паміж нажамі), тры абарота ў адну старану, тры – у другую” (в. Скепня Жлобінскага р-на). Паводле ўспамінаў інфарматараў, у працэсе ператварэння ў ваўкалакаў прысутнічалі тыя ж тры нажы, якія “чараўнікі ўтыкалі ў зямлю, а потым скакалі праз іх тры разы” (в. Грамыкі Веткаўскага р-на). У некаторых аповедах размова вядзецца пра “зачараваныя рэчы” (праўда, канкрэтна яны не ўдакладняюцца) (в. Людзвін Хойніцкага р-на), праз якія калі пераскочыць, можна стаць ваўкалакам. У некаторых лакальных міфалагічных традыцыях былі вядомы іншыя павер’і, звязаныя з пераўтварэннем у ваўкалака: напрыклад, “бяруць нож яны, у пень тыркаюць і сягаюць праз яго. Некаторыя цераз старое кола, без восяў, пралазяць” (г. Добруш), “ваўкалак – гэта чараўнік, калдун, які ў поўнач прыходзіць у лес і ператвараецца ў ваўка. Для гэтага ён націрае ўсяго сябе сокам чараўнічай травы, сабранай пад Іванаў дзень на Лысай гарэ. Чараўнік павінен перапрыгнуць праз асінавы пень з ваткнутымі ў ім 12 нажамі” (г.п. Парычы Светлагорскага р-на).

Нягледзячы на тое, што міфалагема ператварэння чалавека ў ваўка мае ўстойлівы характар у славянскай міфалогіі, усё ж такіх міфалагічных аповедаў у беларусаў зафіксавана нязначная колькасць. У запісаных сюжэтах знайшлі адлюстраванне дзве тэндэнцыі:па-першае, чалавек сам, па ўласнай волі набываў воблік ваўкалака (“ваўкалакам можа быць, калі сам пе­рат­ва­рыў­ся” – в. Бывалькі Лоеўскага р-на), па-другое, у гэтым працэсе ўдзельнічалі іншыя чараўнікі (“а могуць любога чалавека злыдні ператварыць” – в. Бы­валькі Лоеўскага р-на). Даволі падрабязна ха­рак­та­ры­зу­ючы працэдуру пераўтварэння чалавека ў жывёлу, М. Нікіфароўскі падкрэсліваў, што для гэтага трэба ўваткнуць “12 ад­ноль­ка­вых нажоў у зямлю, вастрыём уверх, і тройчы перакуліцца праз іх” [5, с. 77].

Здаўна замацаваныя ў народных уяўленнях асаблівасці ператварэння чалавека ў ваўкалака знайшлі працяг і набылі ўстойлівасць у працэсе бытавання ў сучасных запісах, якія дэманструюць пераемнасць міфалагічных традыцый. Паводле ўспамінаў інфарматараў, у працэсе ператварэння ў ваўкалакаў прысутнічалі тыя ж тры нажы, якія “чараўнікі ўтыкалі ў зямлю, а потым скакалі праз іх тры разы” (в. Грамыкі Лоеўскага р-на), “Бацька мне расказваў, што ў ваўкалака мог прэтварыцца толькі той, у каго ёсць дар. Браліся тры нажы, утыркаліся ў зямлю і пачыналі кружыцца ў тым кругу (паміж на­жа­мі). Тры абарота ў адну старану, тры – у другую” (в. Скепня Жлобінскага р-на).

У некаторых аповедах размова вядзецца пра “зачараваныя рэчы” (праўда, канкрэтна яны не ўдакладняюцца) (в. Людзвін Хойніцкага р-на), праз якія, калі пераскочыць, можна стаць ваўкалакам. У некаторых лакальных міфалагічных традыцыях былі вядомы іншыя павер’і, сімвалічныя дзеянні, звязаныя з ператварэннем у ваўкалака: напрыклад, “бяруць нож яны, у пень тыркаюць і сягаюць праз яго. Некаторыя цераз старое кола, без восяў, пралазяць” (г. Добруш), “ваўкалак – гэта чараўнік, калдун, які ў поўнач прыходзіць у лес і ператвараецца ў ваўка. Для гэтага ён націрае ўсяго сябе сокам чараўнічай травы, сабранай пад Іванаў дзень на Лысай гарэ. Чараўнік павінен перапрыгнуць праз асінавы пень з ваткнутымі ў ім 12 нажамі” (г.п. Парычы Светлагорскага р-на), “Чалавек мог стаць ваўкалакам, калі яго закалдаваў нейкі вядзьмак. Гэтаму ча­ла­ве­ку надзявалі закалдованый пояс або ён перашагваў праз пень, у які быў уваткнуты нож” (г. Гомель).

Паводле зместу іншых міфалагічных аповедаў, дзейсным сродкам ператварэння чалавека ў ваўкалака з’яўляецца правядзенне яго праз хамут: “Адзін хлопец ёй (вядзьмарцы – В.Н.) жыта трохі падмяў, дык тая яго праз хамут правяла і ў валкалака за­кал­да­ва­ла. Казалі, што яго мужыкі 12 разоў палкай секлі, пакуль з яго шкура гэтая воў­чая не злезла”. “Штоб стаць абароценем, нада пралезці ў хамут. А штоб стаць чалавекам, нада другое зак­ляц­це ці штоб 12 разоў пугай пабіць абароценя-ваўка, штоб скура злезла” (г. Гомель). Акрамя прыведзеных сімвалічных дзеянняў, звязаных з біццём пугай, з мэтай набыцця чалавечага вобліку выкарыстоўвалі белы пояс, праз які, меркавалі, калі пераскочыць ваўкалак, то ператворыцца ў чалавека: “Пайшлі дзеўкі ў лес гуляць, павязалі пояс белы паміж дрэ­ва­мі, а самі праз яго скакаць пачалі. Аж тут бачаць: воўк бяжыць. Як бег, так і пе­рас­ко­чыў праз пояс і адразу ператварыўся ў чалавека” (г. Ветка).

Як асэнсоўваецца ў народным асяроддзі міфалагічны персанаж ваўкалака сёння ? Інфарматары звяртаюць увагу на такія адметныя рысы гэтай істоты, як наяўнасць чалавечага погляду (“вочы ў ваўкалака чалавечаскія” – в. Бывалькі Лоеўскага р-на), акустычныя асаблівасці голасу (ваўкалак “вые як бы плача”, “Гэтыя ваўкалакі вельмі жаласна выюць і стогнуць, нібы хворыя людзі” (в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на), “страшэнны вой яго пахож на плач” (в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на), “тыя, што ператвораныя, зусім як ручныя – жаласна скуголяць, у іх душа яшчэ чалавечая” (п. Мядкоў Светлагорскага р-на), адметнасці харчавання: “Не ганяюць жывёлу і не палююць на яе, харчуюцца раслінай” (в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на), “яны ядуць траву, корні, ягады, кару і розную лістоту” (в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на). У в. Забалатнікі Клецкага р-на (Мінская вобласць) запісаны міфалагічныя звесткі, згодна з якімі цяжарная жанчына, якая “не хацела дзіцятка, і тады яе нешта карала за гэтае, і яна пераўтваралася на ноч у ваўкалака”.

Як дазнацца, хто прымае воблік ваўкалака? Аказваецца, на гэты конт у жыхароў в. Шэйка Веткаўскага р-на існуе наступнае павер’е: “Трэба тое месца, дзе часта бывае ваўкалак, пасвяціць вадой з царквы і паміж дрэвамі завязаць ленту белага колеру. Дык вось, ваўкалак будзе бегчы, і калі пераскочыць гэтую ленту, то на некалькі хвілін прыме чалавечы выгляд, а тая лентачка адразу стане чырвонай”.

Засцерагчыся ад ваўкалака, паводле перакананняў беларусаў, можна з дапамогай малітвы і крэйды: “Нужно этим мелом нарисовать круг, стать в него и читать молитву. Оборотень испугается молитвы и убежит, только так можно спастись” (в. Пералёўка Веткаўскага р-на), “І яшчэ, калі ўбачыў ваўкалака, так нічога ўжо не можа спасці, акрамя малітвы. Ваў­ка­лак спужаецца малітвы і ўцячэ” (в. Дуброва Ельскага р-на). Паводле народных вераванняў, “каб не наткнуцца на ваўкалака, лепш не хадзіць ноч­чу па лесе, асобенна кагда на небе поўная луна. А еслі ўвідзіш яго, то не спасёсся ад яго. Начнёш чытаць малітву – ён шчэзнець” (в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобласці).

Устойлівым з’яўляецца народнае меркаванне адносна боязі ваўкалака, каб хто-небудзь са старонніх не парушыў тыя прадметы (нажы), якія ён выкарыстоўвае ў самім рытуале пярэваратніцтва: “Баіцца ён толькі аднаго: калі хто-небудзь выцягне з пня адзін з дванаццаці нажоў, тады ён ужо ніколі не зможа стаць зноў чалавекам, прыняць чалавечае аблічча” (г.п. Парычы Светлагорскага р-на). Жыхары в. Вільча Жыткавіцкага р-на працэс адваротнага ператварэння ваўкалака, набыцця ім чалавечага вобліку звязваюць з поясам, які, лічылі, “трэба працягнуць па зямлі, і калі ваўкалакі пераскочылі б праз яго, то й сталі б ізноў людзьмі”. Калі дзейнічалі ведзьмакоўскія чары (“у ваўкалака чалавека магла ператварыць і ведзьма” – в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на), то, каб вызваліцца ад іх, у гэтай мясцовай традыцыі прапаноўвалася “пралезці ў хамут ілі ж перакуліцца цераз парог” (в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на).

“Для засцярогі ад ваўкалакаў у народзе выкарыстоўваліся розныя сродкі. Каб ноччу ваўкалак не “заел спящего”, рэкамендавалі расшпіліць каўнер сарочкі, хрысціць падушку і пакласці каля яе “Евангелие, Часовник” або іншую кнігу духоўнага зместу; тройчы перахрысціць ложак. Жанчыны далей не знімалі галаўнога ўбору (“чепца, повойника”), а дзяўчаты на ноч завязвалі хустку. Перад сном чыталі наступную малітву: “Господи Ийсусе Христе! Благослови меня на сон грядущий. Пресвятая Богородица, защити меня. Все святые, молитесь за меня. Простите меня, все четыре стороны, прости меня, мать-сыра земля, прости меня, красно солнышко и светел месяц, простите меня, часты звездочки, прости меня, зоря ясная, простите меня, леса темные, реки быстрые, болота непроходные, простите меня, поля широкие, дороги дальние. Простите меня, все други и недруги / Влад. губ.) [6, с. 116-117]. Як у рускіх міфалагічных павер’ях, так і паводле вераванняў беларусаў, тыповай з’явай было ператварэнне людзей у ваўкоў чараўнікамі падчас вяселля: “І больш за ўсё чараўнікі абарачаюць у ваўкоў людзей у час вяселля” (в. Вільча Жыткавіцкага р-на). Захавалася многа варыянтаў расповеду аб тым, як “чараўнік ператварыў у ваўкоў увесь вясельны “поезд” з-за таго, што яго не запрасілі на вяселле, пад скурай забітага пярэваратня знаходзяць абрадавы пояс “вясельнага маршалка” (“свадебного тысяцкого”) – галоўнага распарадчыка вясельнага рытуала” [7, с. 187]. Паводле народных вераванняў, калі завяршаецца тэрмін чараў, ваўкалак можа набыць зноў воблік чалавека: “Дзеля гэтага трэба кінуць на яго пояс, накрыць абрусам на якім асвячалі велікодную ежу, кінуць на яго сваю скінутую і разадраную адным узмахам кашулю, парваць ільняную нітку, пад якой ваўкалак прабег, і інш. Калі ўдзельнікі вяселля сталі ваўкалакамі, то ім трэба зайграць на скрыпцы вясельныя песні, пры гэтым угаворваць: “Ці ня досыць вам хадзіць, людзей смяшыць, сабак дражніць? Ідзіце лепей дамоў!” як толькі музыка зайграе песню, што ігралі ў момант іх зачаравання, ваўкалакі радасна крычаць і становяцца людзьмі” [8, с. 72-73].