Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Сарока прыносіць усякія весткі, прэдупрэждае аб чым-та. Кажуць, Бог аднажды на­ка­заў адну жанчыну, якая любіла красці ў людзей усё, што блішчыць. За гэта ён прэў­ра­ціў яе ў сароку.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі сорока прылятае, ета яна новасці вязе. I харошыя і плахія. Дык трэба ж ёй гаварыць: “Еслі плахія новасці на хвасце – нясі, еслі харошыя – мне кідай”.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Сарока лётае адна. Прыляціць, стане сакатаць. Ты скажы ёй: “Хароша – сакачы, па­га­на – не хвасце нясі”. Еслі тады, калі скажаш, яна паляціць – плоха, еслі астанецца – добра.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

О! Сарока – гэта негадзяйка! Робіць усё дурное людзям. Яна ж памошчніца ня­чыс­ці­ку. Чаго добрага можа прынесці ў двор налечанага і паддзеланага.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Доўжык Аляксандры Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Гаварыла мне ета шчэ мая бабка Варка. Так вот у шчэ даўнейшыя ўрэмена ў ад­ном сяле ці, мо, у горадзе (ужэ не помню) жыла жэншчына. Жэншчына як жэншчына, ну, адным словам, такая, як і ўсе жэншчыны. А яны ж, знаеш, як любяць на ўсё паг­лядзець, ўсё патрогаць, абгаварыць, судзіць-перасудзіць. Ну, і вот як-та сабраліся етая жэн­ш­чы­на, саседкі, ну, усе, што радам жылі, ля калодца і ўжэ началі абсуждаць усё і га­ва­рыць пра ўсіх. І эта жэншчына ўчула, што суседчый хазяін к удаве пахажвае. А эта ж, знаеш, усяго толькі ўчула, мо, яго, таго, і не было. Ну, вот ана і разнесла ету сплёт­ню на вушы людзям, а яны яе наказалі, і так яна стала сарокай. Толькі як хоча што сказаць – не палучаецца, толькі што кар-кар.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Еслі сорока прыляцела і села на плоці ці на дзераві коло хаты, то трэба сказаць “Сорока, сорока, чого ты скрагечэш? Ек шо добрэ, то кажы, а шо плохее, то за собой ня­сі” і трэба прагнаць, бо яны новасці прыносяць плахіе.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Свіння

Калі свіння не лажыцца, то гэта перад дажджом.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Ведаю толькі одно, калі ў сне ўбачыць свінню, то будзе нейкае свінства.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанкай Н. (2010 г.)

Сініца

Калі сінічка прылятае і стукае дзюбкай у шыбку – будзе бяда.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі сініца стукае ў вакно – чакай сільных марозаў.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Тхор

Тхор душыць курэй сваім духам. Залезе ў куратнік ды і напусціць там духу. А куры з таго духу падаюць з куросадняў. Тады ён возьме сабе ды і ўцячэ. Ад яго смуроду, бывае, і ні адной курыцы жывой не застанецца.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскай Валянціны Фёдараўны, 1947 г.н.

(перасяленец з в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Філін

Еслі ён доўга крычыць у адным і тым жа месце, дык ета к смерці. Удзень ты яго не пабачыш і саву тожа ўдзень не пабачыш.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Чапля

Калі цапля стаіць на адной назе і схавала галаву пад крыло – к непагодзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Чарапаха

Калісь чарапаха ела людзей. Ну што, Бог ідзе, а яна чалавека есць. Дык ён і кажа: “Не, мая дарагая, больш ты есць чалавека не будзеш”. І здзелаў, што на чарапахі етый чэрап на яе паклаў. Дык цяпер яна б рада каго-нібудзь укусіць, ды ўжэ не павернецца. От так. Яна не павернецца, таму што ей Бог накінуў чэрапа. Такой, шо ты калі біў яго, бей яго – не разаб’еш. Можа толькі тапаром. Вот табе якая чарапаха.

Запісана ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на

ад Гурыновіч Васіліны Філімонаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на),