Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

2005 Г. Птушкі

Калі птушкі стукаюць у вокны, асобенна ў тыя, што каля кута, абязацельна ў хаце будзе пакойнік.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Жывёлы і птушкі

Калі кура запяе петухом, будзе няшчасце. Яе трэба хутка забіць.

На куццю кладуць сена ў вугал. Яно там ляжыць да трэццей куцці. Потым на яго садзяць куру. Будуць добра весціся пыляняты.

Як гоняць скот, нельга дарогу пераходзіць, бо дрэнна тады будзе худобе.

Калі прадаюць парася, то трэба кідаць яго ў мех галавой, а не хвастом. Будзе расці спраўна.

У вербнае васкрэсенне свецяць у цэркве веткі вярбы. Гэтымі дубчыкамі першы раз выганяюць карову ў поле. Потым вешаюць дубчык у хлеве. Ён там знаходзіцца да наступнага вербнага васкрэсення. Гэта робяць, каб карова дамой хадзіла і малако давала.

На Пасху курэй трэба абязацельна карміць у чым-небудзь круглым. Будуць добрыя нясушкі.

Калі карова первы раз ацеліцца, то дрэнна стоіць, калі яе доіш. Тады трэба платком, або трапачкай, якой завязваюць рукі нябожчыку, звязаць заднія ногі первацёлке і сказаць: “Каб стаяла так спакойна, як нябожчык ляжыць”.

Каб не згладзілі первацёлку, трэба, калі ацеліцца і выйдзе паслед, то ім зблутаць заднія ногі карове. Потым перарэзаць яго нажом і прыгаворваць: “Я не места рэжу, а людскія языкі”.

Калі куры рана садзяцца на седла, і пры гэтым стараюцца залезць вышэй, будзе мароз.

Калі вароны і галкі садзяцца на вершаліны дрэў, будуць марозы; калі на ніжнія галінкі – да ветру, як сядуць на снег – адліга.

Будзе непагода, калі сабака ўвесь дзень сонны.

Певень закукарэкаў у мароз, будзе цёплае надвор’е.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.,

студэнткай Бураковай Ж.

101