Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Кулаковай Ганны Васільеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Каморынай С. (2006 г.)

Ваўкалак – палучалавек, палувоўк. Гавораць, на галаве расце воўчая шэрсць. Гэ­та шэрсць у яго есць яшчэ тады, калі ён нараджаецца. У гэтага гада прыўрашчаюцца та­ды, калі надзяваюць воўчую шкуру. Калі яе знімалі, тады станавілісь зноўку людзь­мі.

Чалавек мог стаць ваўкалакам, калі яго закалдаваў нейкі вядзьмак. Гэтаму ча­ла­ве­ку надзявалі закалдованый пояс або ён перашагваў праз пень, у які быў уваткнуты нож.

Нада была загавор прыгаворваць. Я не ведаю, які ён быў, гэты загавор, але ка­за­лі, што чалавек прасіўся стаць ваўком. Казалі, што ён на людзей нападаў, як будта се­ры воўк, і на жывотных нападаў. Гэты чалавек сам не хацеў быць ваўкалакам, ён ха­цеў пазбавіцца ад етага. Ператвараўся чалавек у гэтага злодзея, калі была луна ўся, поў­ная луна.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(раней пражывала ў в. Струмень),

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

Было 3 сыны ў чалавека. Сена тады касілі памногу. І прыязджаюць па сена зі­мой на конях, а там сляды вакол стога. Старэйшы кажа: “Божа мой, Божа! А хто тут усё ходзя, патаптаў тут ўсё. “А малады кажа: “А сабака, можа!” І тут адразу сабакам здзе­лаў­ся. Да і як быў платочак у яго на шыі, так і застаўся. Стаў ваўкалакам, як воўк, то­ль­кі яшчэ большы.

Ваўкалака знаў тых людзей, хто мог памагчы яму. Дак ён бегаў па ўсіх сёлах, ваў­ка­ла­ка той і тоненькім галаском прасіў, каб за яго памаліліся. Ягоныя родзічы даў­но памерлі, а ён бегае ваўкалакам і не памірае.

Маліліся за яго людзі і здзелаўся чалавекам, да старэнькім занадта, а ваў­ка­ла­кам бегаў харашо, быстра.

Запісана ў в. Вылева Добрушскага р-на

ад Разрашэнка Лізаветы Пятроўны, 1932 г.н.,

студэнткай Смяглікавай В. (2004 г.)

Пра ваўкалака мы нічога новага не знаем, толькі тое, што і ўсе. Гэта людзі, якія мо­гуць пераўтварацца ў ваўкоў. Калі ваўкалак ўкусіў любога чалавека, то і той, можа, ста­не ваўкалакам.

І яшчэ, калі ўбачыў ваўкалака, так нічога ўжо не можа спасці, акрамя малітвы. Ваў­ка­лак спужаецца малітвы і ўцячэ. Ваўкалакі нападаюць на малых дзяцей, вы­пі­ва­юць іх кроў, каб амаладзіць сябе.

Запісана ў в. Дуброва Ельскага р-на

ад Гуд Любові Ігнатаўны 1932 г.н.,

студэнткай Яцухна Т. (2006 г.)

У суседа хтосьці выў у дварэ. Ён выйдзе – нікога няма. Ён узяў вялізны камень і кі­нуў у той бок, адкуль даносіўся вой. Там нехта падскочыў, моцна ўзвыў і пабег у по­ле.

Назаўтра той чалавек пайшоў да свайго сябра, а яго няма дома. Сусед здзівіўся, бо хата была адчыненая. Тады ён пайшоў у поле касіць траву і убачыў саседа. Ён сядзеў на бервяне і не мог устаць. У яго была зламаная нага. І ён усё зразумеў, а сасед ні­чо­га не помніў. Павялі яго да бабкі-шаптухі, каб ён болей не абарочваўся ваў­ка­ла­кам. Гэтая бабка нейчым яго акрапіла. Больш нічога не здаралася.

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Бацька мне расказваў, што ў ваўкалака мог прэтварыцца толькі той, у каго ёсць дар. Браліся тры нажы, утыркаліся ў зямлю і пачыналі кружыцца ў тым кругу (паміж на­жа­мі). Тры абарота ў адну старану, тры – у другую.