Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Бацунь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Аношынай Евы Архіпаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Тальчук Н. (1999 г.)

Ведзьма жыве ў лесе, у самым гушчары. Сабірае травы, калдуе. І на добрае, і на злое. Можа “атабраць” у кароў малако ці зрабіць так, каб карова ў хлеў не шла. У жан­чы­ны можа атвараціць мужа ці наадварот. Можа суседзяў пасварыць. Прыручае ко­шак і вялізных птушак. Ведзьму лічаць даўгажыцелем (амаль 300 год жыве).

Запісана ў в. Клянок Буда-Кашалёўскага р-на

ад Зубаравай Ніны Міхайлаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Казалі, што калдуны маглі пашкодзіць жыту і часта іздзявалісь над людзьмі. Так­са­ма казалі, што калдунамі маглі быць самі людзі, якія нарабляюць. Калі ж яны па­мі­ра­лі, то гэта было вельмі страшна. Яны доўга не маглі памерці. Трэба было раз­вя­заць усе вузлы, якія былі на іх. Некаторыя людзі адгаварвалі наробленае, але ж гэта маг­лі не ўсе.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Ведзьма – ета жанчына з чорнымі вачамі, дліннымі, касматымі валоссямі, з кас­т­ля­вы­мі рукамі, у плацці з мешкавіны. Ведзьма магла ператварыцца ў чорную кошку. Пос­ле калдаўства ў жэншчыны-кошкі была зломана нага. Кагда назаўтра вутрам у якой жэншчыны паломана нага ілі яна кульгае, ета ўжэ шчыталі, што яна стала ведзь­май.

Ведзьмы – гэта такія некрасівыя ўрэдныя жэншчыны, якія людзям толька адну шко­ду рабілі. Мне яшчэ мая матка гаварыла, што на насу і на губах у яе барадаўка, а ва рту клыкі острыя тарчаць. А косы ў яе длінныя, запушчаныя, тарчаць ва ўсе бакі.

Шабаш – гэта Лысая гара, дзе сабіраліся ведзьмы. Кожны раз у пятніцу тры­нац­ца­та­га, у кажды месяц прылятаюць на мётлах, як бабы Ёгі, і калдуюць голыя. Луна та­ды становіцца краснай.

Я ведаю, мне мая матка гаварыла, што кагда паўналунне, ведзьмы сабіраюцца ўсе разам, ляцяць у жыта і там голыя пляшуць. А певень прапяе, то яны разлятаюцца, а жыта астаецца памятым, патоптаным.

Ведзьма магла стаць красівай дзеўкай. І кагда яе палюбіць які хлопец і пойдзе за ёй, то яна забірае ў яго душу, і эта прадлявае ёй жызню, а хлопец, у якога яна заб­ра­ла душу, чортам становіцца і ёй служыць. А магла ведзьма стаць зверам якім, но ска­рэй ваўком і з’ядала тады худобу ці іншы які ўрэд рабіла. Любіць яна людзям шкодзіць.

Хатнюю жывёліну можна было ад ведзьмы засцерагчы. Нада пазваць бабу-зна­хар­ку, штоб яна вакруг хлева і ў хлеве малітвы пачытала і спецыяльнай травы па­кі­да­ла вакруг. Но толькі тыя малітвы нада чытаць у які-небудзь бажэственны празнік, штоб ведзьмы Бога баяліся і чэрці штоб не шкодзілі, урэда не рабілі людзям.

Запісана ў в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Нікіценка Ніны Ільінічны, 1928 г.н.,

студэнткай Бабчанка Т. (1999 г.)

Ведзьма – ета нячыстая сіла. У яе косы чорныя, вочы страшныя такія. Яна маг­ла ператварацца ў ката, у сабаку, у свінню. Ведзьма шкоду дзелае людзям і скаціне. На­кал­дуе – і тады скаціна не расце, дайжа памерці можа. У кароў малако забірае.

Людзям можа паддзелаць. Тады ўжо к бабкі якой нада іці, штоб пашаптала.

Калі яе ўдарыць чым-небудзь, то назаўтра яна будзе хадзіць у сіняках. Кал­ду­юць яны ўсё ўрэмя ноччу. Ведзьмы лятаць умеюць.

Кажуць шчэ, што ведзьмы паміраюць цяжка. Могуць крычаць, косы на сабе рваць.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

У нашай дзярэўні жыла ведзьма. На Купалу асобенна перадзелваюцца ведзьмы ў розных жывотных. Вось яна ператвараецца ў кабылу ды ржэ пад ранне. Ноччу ходзіць малако адбіраць у кароў. Яшчэ ведзьмы прысушывалі мужчын да сябе.