Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Каленчыкавай Сафіі Аўрамаўны, 1934 г.Н.,

студэнткай Гічка Я. (2004 г.)

Ведзьма праўрашчалася і ў калёсы, і ў копны. Я бачыла, як копны хадзілі. Зас­це­ра­га­лі­ся ад яе соллю пасвяцонай у чацвер перад Пасхай. Потым гэту соль сыпалі на жы­вот­ных.

Запісана ў г. Ветка

ад Наброевай Марыі Мікалаеўны, 1939 г.н.

(перасяленка з п. Селішча)

Не веру ў гэта. Але расказвалі, што копны сена хадзілі самі, калёсы каціліся. Гэ­та, напэўна, ведзьма.

Запісана ў г. Ветка

ад Сцепаненка Надзеі Свірыдаўны, 1939 г.н.

(перасяленка з в. Гута)

Каля двара сядзелі. І вот коціцца каток. І пакаціўся. Мы ўдвох, цямно, страшна. То ж ведзьма коціцца, не што-небудзь. Хлопцы свінню лавілі, яна віжжала. Таксама ведзь­ма была. Малако яна ў каровы крала. Ніяк кароў не зашчышчалі. Паймаюць лепш ведзьмаў, ды харашэнька атлупяць яе.

Запісана ў г. Ветка

ад Чарвяшкінай Праскоўі, 1938 г.н.

(перасяленка з в. Тарасаўка)

Я вось чула, тут, недалёка, свяшчэнніку хату далі і гаварылі, што раней там ведзь­ма жыла і ў бані яна памерла. Дак свяшчэннік прыводзіў пеўчых, яны пелі. І ўсё роў­на свяшчэннік пераехаў у другую хату, не давала яна жыцця яму.

Запісана ў г. Ветка

ад Гатальскай Марыі Іванаўны, 1946 г.н.

(перасяленка з в. Вялікія Нямкі)

Калісь ведзьмаў было многа. Але я іх не бачыла. Абараняцца ад іх малітвай на­да. Бабка-шаптуха паводзе па галаве крэстом, пашэпча, падуе і добра становіцца.

Запісана ў г. Ветка

ад Бартноўскай Марыі Данілаўны, 1941 г.н.

(перасяленка з в. Стаўбун)

Прышла, я помню, з работы, ды легла спаць. Слышу, па хаце ідуць керзавыя са­па­гі. Прыйшлі да мяне ў спальню і сталі мяне душыць валасатыя рукі. Я спугалася. Прый­ш­ла на работу, расказала дзеўкам, яны пасаветавалі прыйсці ў хату і каля кож­на­га вугла прачытаць “Отчэ наш” 3 раза. Я так здзелала, і ведзьма перастала прыходзіць да мяне.

Запісана ў г. Ветка

ад Усцюшковай Ніны Пятроўны, 1950 г.н.

Аднойчы стаяла я за мясам на базарэ. Очэрэдзь была вельмі вялікай і доўгай. Тут праз усю очэрэдзь праходзіць да мяне жанчына і трогае мяне за правае плячо. Тро­ну­ла і адышла. А я-та гэта ведаю, што ведзьма яна. Падышла я быстра да яе і дат­ро­ну­ла­ся левай рукой да пляча і сказала: “Тваё дзела к табе ў цела”. Тут яна як за­кар­ха­ла і кашляла можа с полчаса. Вось што дзелае магічнае слова ад ведзьмакоў.

Запісана ў г. Ветка

ад Усцюшковай Ніны Пятроўны, 1950 г.н.

Было такое, што ўвідзела на дварэ я жанчыну. Гляджу – яна сідзіт і ест яйцо і хлеб. Толькі я адвярнулася, гляджу – са двара выкатываецца калясо, выкацілася і іш­чэз­ла.

Запісана ў г. Ветка

ад Усцюшковай Ніны Пятроўны, 1950 г.н.

Раз ішла з лесу, упала ды нагу так раздзёрла, што кроў сільна хлястала. Я яе ні­чым астанавіць не магла. А тут гляджу: ідзе баба, якую ў вёсцы некаторыя ведзьмай праз­ва­лі. Убачыла яна, што са мной случылася, падышла да мяне, пашаптала нешта, і кроў ісці перастала. Ета жанчына мне яшчэ і пасля памагала. Кароўка мая за­ня­ду­жы­ла, дык ведзьма не адказала, а таксама памагла.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Гулевіч Кацярыны Фёдараўны, 1947 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ведзьма – ета жанчына, якая людзям хоча здзелаць толькі зло: то скаціну са све­ту звядзе, то на людзей хваробу нашле, а можа і смерць напусціць. З ведзьмамі на­да быць астарожнымі, а то патом будзеш локці кусаць. І запомніце, што нельга нічога ведзь­ме даваць. Толькі дай ведзьме што ў пазыку, дык тады гора не абярэшся. А калі ета чортава жонка гляне на жывёлу, то тая хутка здранцвее. Каб етага не было, нада ска­ці­не на ашэйнік жывое серабро прышыць.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вядзьмарка – гэта заўсёды страшная і непрыемная баба, на якую і глядзець не хо­чац­ца. Але яна можа прыкідвацца прыгажуняй. Дзеўка ў нас ў вёсцы была, то ка­за­лі, што яна – ведзьма, бо яна магла табе ўсё расказаць, што з табой будзе. І ўсё збы­ва­ла­ся. Мне яна сказала, што я выйду замуж рана, у мяне будзе многа дзяцей. Усё так і вый­ш­ла. І хоць яна і зрабіла мне такую паслугу, але я яе не люблю.

Раз дзядзька аднекуль ішоў дадому праз поле, моцна стаміўся і рашыў адпачыць тро­хі. Глядзіць, аж якраз пасярод поля месца добрае, нехта ўжо і жыта прымяў. Дзядзь­ка падумаў, што тут да яго ўжо людзі сядзелі. І сам сеў, паабедаў, чым было. А праз некаторы час моцна захварэў, чуць адратавалі. Людзі тады казалі, што ён там еў, дзе ведзьмы плясалі. А етага ні ў якім разе дзелаць нельга.