Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Талкачовай Антаніны Мікалаеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ведзьма – эта жэншчына, якая займаецца калдаўством. Яна дзелае подлае дзела людзям і скаціне. Людзі і скаціна тады балеюць. Дзелаюць “нарядкі”. Ета абазначае на­га­во­ра­ныя словы, каторыя пускаюць па ветру. Еслі чалавек ідзець і находзіць на еты ве­цер са славамі нагавораннымі, то пачынае балець. Ету балезнь могуць лячыць толькі людзі, каторыя шэпчуць малітвамі. Калі не адшаптаць чалавека, то ён можа памерці. Ведзь­мы маглі абарочвацца ў любое жывотнае: свінню, кошку ці ў капу сена.Чалавек ідзець, а на яго двінецца капа сена. Ад яе нада ўбягаць. Ведзьмы яшчэ абарачваюцца ў ка­ля­со з цялегі. Еслі ведзьма была на каго сярдзіта, то нават у полі людскую паласу жы­та знішчала. На паласе жыта дзелалі “завоі”. Еслі гэты завой сажнеш і звяжыш у сноп, то ў таго чалавека могуць памерці дзеці. А еслі чалавек замеціў, што ў яго на па­ла­се завой, то яго нада было спаліць.

Ведзьма можа нагаворваць на любы прадмет і падкідваць яго на любы двор або на той двор, на які яна злая. Ведзьма дзелае толькі ўрэд для людзей.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Вядзьмак – ета мужчына, каторы занімаўся калдаўством. Ён паддзелваў толькі муж­чы­нам. Якому мужчыне здзелае – у таго здыхалі коні. Мужчына едзе на поле ра­бо­таць на здаровам кані, а калі прыедзе на поле, то конь зразу здыхае. Усе людзі га­ва­ры­лі, што ета накалдаваў вядзьмак. Ён адбірае ў кароў малако, тады карова не дае ма­ла­ка, ідзець міма двара, не падпускае хазяйку к сабе. Не было спасення ад калдуноў людзям, каторыя ім не дагаджалі.

Калі ведзьмакі паміралі, то дажа расхадзіліся сцены ў хаце, пакуль не ўзарвуць у паталку стольніцу.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Ведзьмы пачці ў кожнай вёсцы ёсць. Яны жывуць для таго, каб на ўсіх нас гора на­сы­лаць. Ведзьмы і жывёлу не шкадуюць. Каб спасці жывёлу ад ведзьмінага кал­даў­с­т­ва, людзі бралі падкову і палілі яе на вуглях, а тады кідалі яе ў малако. І вось хто зра­біў гэтае калдаўство, зразу ж і прыбягаў, бо ў яго гарэла і сквірчэла ў грудзях, як тая падкова ў малацэ. А яшчэ ад ведзьмінага калдаўства клалі на вароты крапіву, так­са­ма секлі асінавыя дровы, няслі іх на скрыжаванне дарог і палілі. А над агнём сушылі цадзіл­ку. Вось тады прыбягала ведзьма, бо ёй было дрэнна.

Запісана ў в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ведзьма, казалі, прырабляла на скаціну, смактала ў кароў малако з кроўю. І вось ад ведзьмы на Івана перад варотамі вешалі крапіву, каб ведзьма туда не зашла. А на ўсю­ноч­ную людзі ад каліткі хадзілі з пасвечонай соллю і з макам паўз забор. Нада бы­ла так прайсці тры разы. І калі хадзілі, то гаварылі:

Як етых зёрнышак не пазбіраць,

Так у маём селішчы

Года і ведзьмы не відаць.

Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на

ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н.

(перасяленка з в. Малінаўка Бранскай вобл.),

студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)

Хлопцы з дзеўкамі гуляць праз кладбішча хадзілі. А там баба дзелалась свіннёй і пужала іх. А ў нас дзед быў, які ўсё ўгадываў. Пайшлі да яго хлопцы і спрашываюць пра гэтую свінню. І ён сказаў, каб яны спаймалі гэтую свінню і рэзанулі ёй нажом па на­зе. То будзе рука. Так яны і зрабілі. Спаймалі свінню і рэзанулі ёй па капыце. Тады адзін хлопец прыходзіць дамоў, а ў мамкі палец забінтаваны. А хлопец зразумеў і ка­жа: “Не хадзі болей, а то хлопцы хочуць у пуза рэзануць”. А гэта ведзьма з іспугу на­ват памерла. Тады перастала шкоду дзелаць.