Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель ад Плешавай Варвары Іванаўны, 1928 г.Н.,

студэнткай Казюкінай Т. (2004 г.)

Быў у нас празнік, празнаваўся ў год раз – Ілля. І прышлі 2 мужчыны з саседняй дзя­рэў­ні, няпрошаныя, іх ніхто ні знаў. А адзін дзед сядзіць і кажа: “О, прыйшлі госці няп­ро­ша­ныя”. Дык яны кажуць: “Дык як няпрошаныя, мы ж суседзі, хоць і з саседней дзя­рэў­ні”. Дзед і кажа: “Давай мы з табой вып’ем гарэлкі. А адзін мужык кажа: “Я не ха­чу”. І толькі да рота чарку паднёс, а чарка разарвалася ў дрэбезгі. І ён стаў уцякаць.

У нас засцерагаліся ад усяго гэтага. Крапіву затыкалі і ў вокны, і ў хлеў, і ў ва­ро­ты.

Запісана ў г. Гомель

ад Алешкі Мікалая Нікіфаравіча, 1940 г.н.,

Алешка Ганны Трафімаўны, 1939 г.н.,

студэнткамі Анашкінай Н., Тараненка А. (2004 г.)

Мой муж расказваў, што жыла ў іх вёсцы жанчына, якую ўсе лічылі калдуньяй. Пай­ш­лі яны раз калядаваць. Весела было. Хлопцы і дзяўчыны ходзяць, спяваюць, у ха­ты заглядаюць. Бачаць, а на іх калясо каціцца ды гарыць яшчэ. І што іх звязывала, што калясо тое ўгару кацілася. Хлопцы ўзялі ды і кінулі ў тое калясо нажом. Той вядзь­мар­кі потым не бачылі некалькі дзён, толькі чуліся крыкі з хаты. Хлопцам цікава бы­ло, дык яны ў вакно глядзець палезлі. Бачаць, а тая вядзьмарка на падлозе ляжыць, а ў спіне ў яе тырчыць нож. Бачаць, што памерла, а крыкі ў хаце ўсё роўна не змал­ка­юць. Даведаліся аб гэтым мужыкі, дык разабралі дах у той хаце. Тады ўсё супакоілася.

Запісана ў г. Гомель

ад Гаўрыльковай Валянціны Мікалаеўны, 1963 г.н.,

студэнткай Смірновай М. (2005 г.)

Ведзьма – гэта жанчына, якая прадала чорту душу. На нашай вуліцы жыла ведзь­ма. Яна была старая і сільна страшная. Радам з ёй жыла маладая жанчына. Яна бы­ла бярэменная. Дык ведзьма хадзіла за ёй і брызгала вадой. Дачка радзілася з на­га­мі, налітымі вадой, як два столбіка.

Калі ведзьма памірала, то хацела перадаць свае веды, бо не магла памерці, но ніх­то не сагласіўся. Тады ў яе хаце прабілі дырку ў паталку, штоб яна магла памерці.

Запісана ў г. Гомель

ад Сучынскай Галіны Мікалаеўны, 1930 г.н.

Ведзьм і цяпера многа. А даўно іх была, ох, цьма! Ё ведзьмы-мужчыны і жан­чы­ны яны. Іх зваць калдунамі і калдуннямі. Яны звязаны з адам, нечысцю і чорнай ма­гі­яй. Свае знанні яны палучаюць ад роднай маткі ці ад бабы-ведзьмы. Калдуны і кал­дун­ні бываюць і маладыя, і старыя. Ім плоха, не здзелай яны чаго-та плахога людзям.

На Пасху, пасля 12 часоў ночы, можна ўвідзець ведзьм ля бацюшкі, ім нада пат­ро­гаць рызу яго, навернае, штоб ім грахі прасціў Бог.

У старыну ведзьм палілі на кастрах. Ведзьма можэт сурочыць, наводзіць порчу. Паг­лядзіць на малое – і ён плачыць, да і на пагоду сваімі закляццямі дзействуюць яны. Мо­гуць буру, град, снег і ўсю непагадзь наганяць. Вядзьмарка, гавораць, тая, у якой ру­сыя валасы і карычневыя ці чорныя глазы.

Маёй дачцэ ведзьма паддзелала на следзе, штоб тая ў магілу сыйшла. Так яна за­від­ва­ла на дочкінага мужыка і багацтва. А дачка пайшла к знахарцы, тая сказала, што нада дзелаць. Суседка-ведзьма часта прыходзіла хоць што прасіць, мы не давалі. Яна так убівалася, плакала, ажно кручок для сумак з дзвярэй сарвала. Шчас яна па­мер­ла. Мая дачка ўжэ не так балея.

Ведзьмы абарочваліся ў жывёл пры помачы закляццяў. І ў пціц могуць тожа аба­ра­ціц­ца.