Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Лысенка Ганны Рыгораўны, 1954 г.н.,

студэнткамі Герасіменкай В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

Было гэта даўным-даўно, пасля вайны. І ў тыя гады моладзь па вечарам збі­ра­ла­ся на масту і танцавала пад бубен і гармонь. Адной дзяўчыне, высокай, з вялікімі зя­лё­ны­мі вачыма, з чорнай прыгожай касой падабаўся прыгожы вясёлы хлопец, але ён не звяр­таў на яе ўвагі. Аднойчы маці гэтага хлопца пайшла ўранку даіць карову, але ма­ла­ка ў каровы не было. Яе ўжо хтосьці падаіў. І так было некалькі дзён падрад. І тады хло­пец вырашыў падсцерагчы злодзея. Ён схаваўся ў сена і стаў чакаць. Яшчэ не па­ча­ло світаць, а хлопец пачуў, як нехта адчыняе дзверы ў хлеў. Ён прыгледзіўся і ўба­чыў чорнага вялікага ката, які падышоў да каровы і пачаў піць малако. Хлопец выс­ка­чыў са сваёй хованкі, ціха падкраўшыся, схапіў ката за хвост і атрубіў яго, а кот уцёк. Хло­пец паведаміў гэтую гісторыя таварышчам і яны вырашылі на танцах усім дзяў­ча­там здымаць хусткі. Калі ўсе дзяўчаты сабраліся ў гурт, хлопцы пачалі здымаць хус­т­кі, і адна дзяўчына спужалася і пачала ўцякаць, але яе дагналі, знялі хустку і ўбачылі, што ў яе няма касы. Пасля гэтага здарэння яе болей ніхто не бачыў у вёсцы.

Даўным-даўно ў вёсцы Рагі-Ілецкі, былі дзве бабулькі, якія жылі па суседству. Да бабы Мані прыязджалі ўнукі, а да бабы Марусі ніхто не прыяджаў. Па вёсцы хадзі­ла такая малва, што баба Маруся – ведзьма і з ёю ніхто не размаўляў. Яна заўсёды хадзі­ла ў чорным адзенні, і вочы ў яе былі цёмна-зялёныя, злыя.

Было лета. А летам усе дзеці у вёсцы ходзяць басіком. Аднойчы ўнукі бабы Ма­ні залезлі ў суседскі агарод і ўзялі па яблыку. Баба Маруся рассердзілася, прыйшла на ага­род, узяла след ад нагі аднаго з хлопцаў і пашаптала на яго. На заўтрашні дзень хлоп­чык сур’ёзна захварэў. Бабушка Маня пайшла да суседкі і пачала выпытваць, што тая зрабіла з яе ўнукам. Баба Маруся доўга маўчала, а праз некаторы час сказала: “Калі паспееце зняць волас з коміну, пакуль ён не згарэў, то хлопец будзе жыць”. Ба­бу­ля хуценька зняла з коміну волас, прыйшла дамоў і ўбачыла, што яе ўнук бегае, як і не хварэў.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Сяргеенка Валянціны Іосіфаўны, 1940 г.н.

(2009 г.)

Калі я быў малы, к нам прыходзіла адна баба гуляць. Яна была вельмі старая. Яна расказывала нам розныя гісторыі. Мы сядзелі на пячы і слухалі. І гэтая баба рас­ка­за­ла нам пра ведзьму.

Жыла ў іхнем сяле баба. Яна прэўрашчалася ў кошку і дзелала гадасці жывёле. Каб пабачыць гэтую ведзьму, нада было схавацца за барану, тады ты яе бачыш, а яна ця­бе – не. І вось на Купалу адзін мужчына схаваўся за барану. Бачыць – ідзе чорная кош­ка ў хлеў. Ён кінуў тапаром па ёй і адсёк ёй лапу. Патом жа гэтую бабу доўга не ба­чы­лі на вуліцы. Рашылі пайсці к ёй дадому. Прыходзяць, а ў яе рука ў трапках пе­ра­мо­та­ная і рукі няма. Тады і рашылі, што гэта тая ведзьма. Гаварылі, штоб на Купала ні­чо­га дрэннага тваёй скаціне не было, то пад дзверы клалі крапіву.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Галкі Уладзіміра Віктаравіча, 1958 г.н.,

студэнткай Галка Н. (2008 г.)

Расказвала мне мая маці. Калісь хадзілі хлопцы гуляць. Ідуць яны позна па ву­лі­цы, а перад імі каціцца ці то клубок, ці то шар такі белы. Адзін хлопец хацеў яго пад­фут­бо­ліць, а той мячык адкаціўся ў сторану. Той хлопец пабег за ім, спатыкнуўся, упаў, а потым убачыў камень і шыбануў ім па мячыку, і мячык прапаў.

У сяле жыла адна жанчына, яе добра ведалі, а тут яна не паказваецца на вуліцу. Пай­ш­лі к ёй дадому, а ў яе галава перамотаная. Значыць хлопец папаў ёй у галаву і гэ­та была ведзьма.