Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Марымонавай Таісіі Дзямідаўны, 1941 г.н.,

студэнткай Галка Н. (2008 г.)

Было нам гадоў па 14-15. Радзіцелі запрашчалі нам позна гуляць, ну, а мы не слу­ша­лі ўсё роўна, загулялісь да пазна. Мы рассталісь гдзе-та ў часоў у 12, і ён пашоў да­моў. Назаўтра прышоў і мне ўжо расказвае: “Я ўжо з табой не буду доўга гуляць, па­та­му што ўчара сільна перапужаўся”.

Іхні дом стаяў на адшыбе далёка ад усіх дамоў. Гаварылі, што ў ніх там тва­рац­ца розныя страсці. І вот, кагда мой хлопец шоў, то радам са стаўбом увідзеў дзевушку, па­том ён стаў іці, і яна ідзець са стаўбом умесце, ён ва двор, і яна – ва двор. Ён пе­ра­пу­жаў­ся і пабяжаў у агарод, яна пабяжала за ім да забора, і ён увідзеў ужо не дзе­вуш­ку, а казу. Эта каза перапрыгнула чэраз забор і пабяжала. Мой схваціў камень і стаў бра­саць у неё. Кагда ён прышоў дамоў, то расказаў усё мацеры і отчыму, а отчым і га­ва­рыт, што не адзін раз ужо відзіў такое прывідзенне. Отчым стаў расказываць, што шол як-та на прагулку і ўвідзіў, што перад ім удруг пакацілася калясо. Ён бросіў у ка­ля­со камень, і ўместа каляса паявілася кошка. Ён стаў ешчо брасаць і папаў у ету кош­ку камнем, і кошка растварылася. Но зато назаўтра у Галубачкі паявіўся сіняк. Не­да­ле­ко ад іхняга дома жыла такая бабка, яе называлі Галубка. І рашылі, што етая Галубка мо­жа абярнуцца ў каго хочаш.

Запісана ў в. Хутаранка Гомельскага р-на

ад Андрэйчык Лідзіі Міхайлаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Сярогавай П. (2006 г.)

Ведзьма магла перакінуцца як на кошку, так і на жабу. Часцей за ўсё, ведзьму маг­лі ўзнаць толькі тады, калі ў жанчыны (абавязкова) на твары была барадаўка ці пу­чок валоссяў, калі яна мела кучаравыя валасы.

Расказвала адна жанчына, што кароўка яе пачала мала малака даваць. А адзін раз, калі пайшла даіць, убачыла ў стойле разам з кароўкаю жабу. Ці ведзьма пе­ра­кі­ну­ла­ся ў жабу, ці простае здарэнне, ці нехта падкінуў – нікому невядома. Але ж такое бы­ло.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(перасяленка з в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

У нас і зараз вераць, што яны ёсць. Малой была, дык мы вельмі Самрычыху ба­я­лі­ся. Яе ўсе ведзьмай лічылі. Адны гаварылі, што бачылі, як яна ў свінню пе­рат­ва­ра­ла­ся. А мама мне расказвала, што праз яе адзін з нашых родзічаў памёр. Ён убачыў, як Сам­ры­чы­ха каўтун у жыце звязвала. Голая была. Тая з яго слова ўзяла, што ён ніколі ні­чо­га нікому не скажа. Зямлю есці заставіла. Толькі той не вытрымаў, расказаў, калі ў су­седзяў спачатку карова здохла, а потым конь утапіўся. Як толькі сказаў, тут жа язык адаб­ра­ла, злёг і праз 3 дні памёр.

А Самрычыха розум страціла. Ды жыла доўга, а калі памірала, душа 3 дні з цела не магла выйсці. Мучылася страшна. Ёй трэба было сваё вядзьмарства самай маладой з рода перадаць. Толькі падыйсці да паміраючай блізка родныя баяліся. Баяліся, што яна за руку схопіць, і той, каго схопіць, яе вядзьмарскую сілу і забярэ. А браць ніхто не хацеў.

Яшчэ казалі, каб спыніць пакуты Самрычыхі, дошкі на столі ўзрывалі. І яна ні­бы перад самой смерцю ў розум прыйшла.