Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Добруш

ад Рафеевай Аляксандры Аляксееўны, 1952 г.н.,

студэнткай Міржыеўскай А. (2010 г.)

Ведзьмы могуць з’яўляцца ў выглядзе жывёлы і птушкі: свіння, конь, карова, мыш, варона, сарока, вуж, гадзюка і ў ваглядзе прадметаў: палка, куст, калясо, рэшата, ком. Асабліва трэба асцярагацца ведзьмаў у купальскую ноч, на Тройцу, на Бла­га­веш­чан­не, на Вялікдзень, на Вадохрышча, у рабінавую ноч. У гэты час ведзьмы маглі адаб­раць малако ў кароў, сала ў свіней, маглі рабіць заломы ў жыце, маглі выдраць пе­р­’е ў курэй. Ведзьмы маглі насылаць на чалавека і хатнюю жывёлу сурокі. Маглі яны пасылаць ці затрымоўваць дождж, выклікаць град, буру, засуху. Маглі пе­рат­ва­рыць чалавека ў жывёлу, закалдаваць яго.

Каб распазнаць ведзьму, варылі ў купальскую ноч цадзілку, тады ведзьма пра­сі­ла, каб не рабілі гэтага. Працягвалі ўпоперак дарогі палатняную нітку, каб вызначыць ка­ро­ву ведзьмы. Каб засцярэгчыся ад дзеянняў ведзьмы, трэба пакласці перад хлевам ба­ра­ну, паставіць у хлеў пасвечаную ў царкве свечку, асінавае дрэва, ці павесіць там жа забітую сароку, пакласці на парозе хлява серп ці касу, абсыпаць карову пас­вя­чо­ным макам. Пасля сказаць замову.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Жыла ў нашым сяле баба – казалі, што яна варажуе. Вот калі яна з кім па­ру­га­ец­ца, ці яшчэ што, то ноччу к таму двару прыходзіла свіння і глядзела ў вокны. І тады ў той хаце пачыналася што зра: скаціна дохла, куры не нясліся, дзеці хварэлі, муж з жон­кай ругалісь. А тут як раз Пасха была, ну і поп прыехаў службу служыць. А яму ба­бы і давай жаліцца, што вось свіння спакойна жыць не дае. А поп параіў накіпяціць свя­той вады, і калі свіння зноў прыйдзе, ету ваду на морду ёй выліць. А на другі дзень свіння прыйшла к Аксінні. А тая ўжэ вады накіпяціла – ждзе. Ну, Аксіння гэтую ваду і выліла на свінню.

З тых пор свінні не было. І пачалі людзі казаць, што ета тая баба – свіння, яна не выходзіць на двор. Людзі доўга сумняваліся, ісці да той бабы ці не, але ж пайшлі. А яна дзвер не адчыняе, праганяе. Тады мужчыны выламалі дзвер у хату і бачаць, а ў етай бабы ліцо ашпарана. Ну, тут усе як пачалі крычаць, забілі вокны, дзверы і спалілі ха­ту.

На тым месцы вырасла асіна, яна і зараз там стаіць.

Запісана ў в. Гардуны Добрушскага р-на

студэнткай Грыгор’евай Л.

Калдуна і ведзьму называлі ведзьмакамі. Іх ведалі не толькі ў нашай вёсцы. Жы­вуць яны ў старонке ад людзей. Некаторыя лечаць людзей. Лечаць яны замовамі. На­шэп­ты­ва­юць штосьці над вадой ці нейкімі там травамі. Даюць іх папіць.

У аднаго хлопца, казалі, матка была ведзьма. Ідзе ён на свіданне, а яна катом ра­бі­ла­ся і церлася каля маладых. І так кожны дзень. Надаеў хлопцу кот. Ён узяў яго і ад­ру­біў вуха. Прыходзе дамоў, а матка ў крыві. Так ён і даведаўся аб тым, што ведзь­ма яна. Дык яна памірала страшна, доўга.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на

ад Сакаловай Алены Ігнатаўны, 1917 г.н.,

студэнткай Уласавай Н. (2000 г.)

Када-та ў дзецтве жыла ў вёсачке, якая стаіць у лесе, любіла бегаць па грыбы, па ягады, па арэхі. Ну, і патом в этой дзерэвеньке жыў дзед, па-ўлічнаму яго дражнілі Лі­сам. І етага дзеда ўсе баяліся, таго што казалі, што ён вядзьмар. І от ён хадзіў па гры­бы адзін, і нікога з сабой нікагда не браў, і не паказываў тых мест, дзе ён браў гры­бы.

І в адно врэмя мне захацелася ўзнаць, дзе ён гэтыя грыбы бярэ, бо ён браў усю да­ро­гу белыя, карзінамі насіў. Мне было дзе-та гадоў 12, і я рана ўтрам паднялася ра­на і слядзіла за дзедам, калі ён пойдзе ў лес. І от ён выйшаў і пашоў у лес, і я ўзяла кар­зі­ну і тайком пашла ўслед за нім. І кагда дзед прышоў да тых мест, дзе нада па­ва­ра­ча­ваць ужэ ў лес, када дашлі да первых кустоў і дзярэўяў, канешна, дзед (Ліс) бачыў і знаў, што я за ім іду. І толькі ён схаваўся за першыя дзярэўя, я бяжочкам услед за нім, штоб із віду яго не выпусціць, і ўдруг перада мной паявіліся тры ваўкі, паднялі пя­рэд­нія лапы, пасці адкрылі і на мяне наступалі, я са страхам кінула карзіну і пус­ці­ла­ся бяжаць да первага дзерава, якое мне на дароге папалася.

Калі на дзерава ўскочыла, то я доўга сідзела там, пакуль і дзед не вярнуўся з поў­най карзінай грыбоў. Я сідзела і глідзела на тых ваўкоў. Патом дзед падышоў і к дзе­ра­ву таму, дзе я сідзела, і сказаў: “Злазь, хваця ўжэ сідзець!” Я ледзь злезла с этага дзе­ра­ва, аглянулася кругом і ўбачыла, што ні якіх ваўкоў німа, а стаялі тры карчы з вы­вер­ну­ты­мі карэннямі. І дзед тады мне сказаў: “Ідзі сабірай грыбы, но толькі за мной не хадзі!” Па грыбы я, канешна, не пашла, а з пустой карзінай дамоў вярнулася. Када да­моў прышла, то ўсё маме расказала. Мама меня выслухала і прыказала тада нікому не рас­ка­зы­ваць.

Мама от расказывала, даўно эта была ў Лагунах. Там жыла адна сям’я, і хазяін до­ма, у якой яна жыла, быў калдун. У нево был брат, і он был нямой. Не жаніўся, і жыў як домработнік у этага брата-калдуна. І патом, када ўжэ этат калдун дажыў да ста­рас­ці. Вот он памёр. Он быў калдуном, і паэтаму яго дух после смерці хадзіў дамой і не даваў там нікому пакоя. Как толька вечар наступае, вездзе стук, грохат, вся сям’я не маглі ні спаць, ні аддыхаць. І ім многа хто саветаваў, што нада здзелаць, штобы ён ужэ не хадзіў, но нічога не памагала. Тада пасаветавалі прывезці свяшчэнніка і здзе­лаць адпраўленне, маленіе ў доме, і асвяшчэніе ў доме. І от када прывязлі тога свяш­чэн­ні­ка, ва врэмя службы, нямой брат таго калдуна відзел, как той дух калдуна лятал над усемі людзьмі, якія маліліся. Ён паказваў рукамі і мычаў, но сказаць не мог. І вот эта маленіе, адпраўленіе ўсё раўно нічога не памагло. І да цех пор он хадзіў і не даваў ся­м­’е пакоя, пака людзі не пасаветавалі паследняе дзела: забіць асінавы кол. От ані та­ды той кол і забілі, а забілі той кол там, дзе ў пакойнага, ну з якой стараны там, дзе ў яго серца. Вот толька тады ён ужэ не стаў хадзіць і аставіў усіх у пакоі.

* * *

От даўно эта была, я сама не знаю, мне мама расказывала. Жыў у нашай дзі­рэў­не хлопец адзін, і была ў яго матка, ну і людзі казалі, што ана што-та знала, ведзьмай бы­ла значыць. Вот той хлопец хадзіў да дзеўкі да адной, а матке яго эта не нравілась, ну, і яна яму кажа: “Не хадзі да яе!” А хлопец всё равно да яе хадзіў. І вот как-та ве­ча­рам ідзе он да дзеўкі да той і праз поле. І вот чуе грохат які-та, голаву павярнуў – і ўба­чыў калясо, што ано за ім коціцца. Ну, он не абраціў вніманія сперва на эта і па­шол. Вот он ідзе, ідзе, а калясо за ім усё коціцца і коціцца. Захацел он калясо эта спай­маць, а яно ў рукі не даецца: ён да яго, а калясо ад яго. Вот так шол он, а патом рэзка па­вяр­нуў­ся і ўдалося яму схваціць тое калясо. Ну, і штоб ано за ім большэ не кацілася, то хлопец прывязал яго да забора окала сваёй хаты. Ну, от пайшоў он, пагуляў, пры­шол дамой і спаць лёг. Назаўтра падымаецца, паглядзеў туды-сюды, а маткі няма. Вот он тада на ўліцу выйшаў, глядзіць: а матка яго, к забору прывязаная, ляжыць, от тада он і понял, што эта за калясо такое была.

А ішчо казалі, што во тожа такое была: матка хлопца да дзеўкі не пускала, дак яна (матка яго) прыўрашчалася ў кабылу і кажды вечар сына свайго з гулянкі ўст­ра­ча­ла. Долга так па начам бегала за ім, пакуль ужэ людзі не ўзналі, што эта яна ведзьма.

* * *

В дзерэўні жылі на сваей зямле, не было ні масцерскіх – нічога, так вот самі са­пож­ні­кі хадзілі па дзераўнях, астанаўліваліся, нанімалісь у хазяйскі дом і ўжэ там ра­бо­та­лі: сапагі шылі, рэманціравалі. І вот два сапожнікі снялі кварціру ў адной бабы, ана там адна жыла, і там прынімалі заказы, работалі і днём і позна ноччу. І вот в адзін ве­чар разлажылі ані сваі інструменты на длінныя лаўкі, або іх яшчэ ўслоўкамі на­зы­ва­лі. Ну і на маленькіх скамеечках сідзелі каля тых услонаў і шылі обуў. І вот патом поз­на вечарам успрыгнула к ім кошачка на ўслон, добра сідзела, мурлыкала, і патом ужэ спаць захацела і чалавечыскім голасам сказала: “Цьфу! Задрамала!” Сапожнікі, када па­чу­лі, то з удзіўленіем пераглянулісь, здзелалі з шпагату віровачку і тую кошку за яе і падвесілі. Самі свет свой патушылі і пашлі спаць. І вот када на утра ані падняліся, вый­ш­лі і ўбачылі, што хазяйка той хаты на шпагаце на етым вісіць. Дак яны так пе­ра­пу­га­лі­ся, што пасабіралі свае вешчы і ўбіжалі адтуля.

А вот ішчэ казалі, што ведзьма магла ў свінню прыўрашчацца. Вот такая свіння бе­га­ла, бегала за людзьмі па дзірэўне, пакуля адзін чалавек не дагнаў і не адрэзаў той свін­не уха, дак казалі, што жэншчына адна патом па дзірэўне хадзіла, дак у яе уха ад­на­го не было. Вот кажуць, што то яна ведзьмай была. А свіння тая большэ бегаць не ста­ла.

Запісана ў в. Лагуны Добрушскага р-на

ад Канавалавай Тамары Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Фамянковай А.

Ведзьма була на выгляд як старая жэншчына з распушчэнымі сівымі косамі. Ведзь­маю станавілася жэншчына, у якую ўселілася нячыстая сіла, хацела яна таго ці не. Шчэ мая мама казала, шо ведзьма сільная таго, шо дружыць з чортам. І ад яго ето во­на навучылася разным дзелам. Яна магла станавіцца як свіннёй, цялём, так і вужом, мыш­шу.

Етые ж ведзьмы багато беды прыносяць. Ну, вот напрымер, яны могуць адаб­раць малако ў кароў. Таго жэншчыны, як выганяюць кароў на пашу, то даюць пастуху еды екой, шоб ён ахраняў кароў, шоб, значыцца, ведзьмы не забралі карову і яе ма­ла­ко. А шчэ, шоб ведзьмы нічога не зрабілі карові, то перэд тым як выпусціць на пашу, ее акраплялі свечонай вадой.

А шчэ бувало такое, шо карова сільно мокрэла, то казалі, шо ето ее ведзьма шчы­ка­чэ. Тады, шоб адцапіцца ад ее, вешалі ў хлеў зеркало, думалі, шо калі яна ўба­чыць себя ў зеркалі, то спугаецца. А шчэ вешалі ікону ці лажылі пасвечану свечку. А шчэ було і таке, шо ены маглі зглазіць берэменну жэншчыну і ў ее палучаўся вы­кі­дыш.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Каваленка Надзеі Савельеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Ведзьма – нячысты дух, які ўсяляецца ў жанчыну. У нашай вёсцы таксама была ведзь­ма. Хто ёй плахое слова скажа, таму яна праклёны пасылае. У таго чалавека па­гар­ша­ла­ся здароўе, у яго дзяцей таксама. Гэта ведзьма нават адной жанчыне подклад пад­ла­жы­ла, каб у яе доме не было мужчыны. І ў яе памёр муж. Падказалі ёй, як паз­ба­віц­ца чар. Трэба 3 разы падмесці хату і вакол хаты, а смецце ўпоўнач вынесці на скры­жа­ван­не дарог і закапаць. Тады ведзьміны чары-пракляцці згаснуць. Так яна і зрабіла, і гэта ёй дапамагло. Наогул, ведзьмы – гэта страшныя істоты, якіх нават людзьмі не на­за­веш. Іх трэба абыходзіць стараной і хрысціцца.