Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Была ў мяне дружка, а ў яе сястра, старэйшая за яе. Валяй звалі. І ці на Пятра, ці на Купалу, добра не скажу, гуляе маладзёж. Крычаць, крычаць, спяваюць і адкуль не ад­куль, стаіць яна. Уся ў белым, косы распушчаныя, доўгія. А ў сястры яе пытаюць, а яна гаворыць, што не можа такога быць, што Валя дома засталася. А назаўтра пы­та­юць яе, ці была яна там, а яна плача, клянецца, што там не была. А на следуюшчы год, на той жа дзень ішоў наш Коля, ён быў на свінарніку сторажам. Нёс што-та, ці муку, ці што. А побач саседскі хлеў стаяў. Ён шоў каля плота і глядзіць: дзвер ў суседскім хле­ве, і яна, Валя, адтуль ідзе. Ён па адзін бок ішоў, яна па другі. Ён хоп за плот і пры­ту­ліў­ся, прыгледжваецца. Ні спужаўся, нічога, прыгледжваецца. Глядзіць, а яна з вяд­ром ідзе да сваёй хаты. Аказваецца, яна хадзіла ў кароў малако красці. Гаварылі пра яе, што яна ведзьма.

Было ў нас яшчэ такое. Памерла жанчына і аставіла дзіця малое. Пра яе га­ва­ры­лі, што яна ведзьмай была, дык яна кожны дзень хадзіла да дзіця. Яна і на агарод вы­хадзі­ла, но яе не можна было ўбачыць, сустрэць. Яна яго не карміла, грудзей не да­ва­ла. А кагда дзіця плача, яна прыходзіла, і яно смяялася, як яна яго забаўляла.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Назаранка Надзеі Мінаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Страха К. (2006 г.)

Ведзьма – гэта злая чарадзейка, якая звязана з нячыстай сілай і надзелена звыш­на­ту­ра­ль­ны­мі здольнасцямі. Ведзьмы маюць сувязь з людзьмі і з нячысцікамі. Ведзь­мы могуць быць ад нараджэння, могуць быць ад прыроды. Ведзьмай становіцца дзяў­чын­ка, народжаная ў трэцім пакаленні па-за шлюбам. Можа быць ведзьмай і жанчына, якой паміраючая ведзьма паспела перадаць свае веды. Ведзьмай станавілася жанчына – супружніца чорта.

Ведзьмы шкодзілі жыту – яны рабілі заломы. Ведзьмы робяць заломы ноччу го­лы­мі. Звычайна гэта адбываецца ў купальскую ноч, на траецкім тыдні, і ў час, калі ка­ла­сіц­ца жыта і па ім бегаюць русалкі.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Было гэта даўно, калі я яшчэ дзеўкаю была. Жылі ж мы тады ў Тураві. А случай буў у суседаў нашых – Маркевічаў. Тады не так было, як зарэ ў нас: хата і адрына ў ад­ным дварэ. Тады адрыны стаялі далёка ад хат, туды, к рэке бліжэй. От і кажа раз Іван (сусед): “Не знаю, што робіцца. Кожны вечар закрываю адрыну, як і трэба, а ўтром прыхожу – адкрыта і корова молока пошці не дае”. І так колькі ўжэ дней у іх ро­біц­ца. От Іван і рэшыў схавацца ў адрыне і пабачыць, хто ее адкрывае. Так і зрабіў. І бачыць, дзе-то каля часоў дванаццаці адчыняецца адрына, заходзіць нека жонка бярэ сто­лок, садзіцца і пачынае корову даіць. Ён еле ўтрымаўся, каб біцца к ёй не кінуцца. Вы­ра­шыў глядзець, што будзе далей, тым больш і жонка то была ек бы знакомая. А ана трохі падаіла, устала і ставіць убок столок. А ў гэты міг Іван схапіў сокеру (яна ек­раз блізко лежала), да і цяпнуў той жонцы па пальцу, ек яна за столок дзержалася. Тая то­ль­кі войкнула да і ходу з адрыны. Яна туды болей ніколі не прыходзіла.

Цераз сколько дней пашоў той Іван у забегалаўку нашу, збіраюцца там муж­чы­ны, выпіваюць, і пачуў, як адзін з іх гаварыў: “Хлопцы, а ці бачылі вы, што Лагезіха ходзіць з рукой заматанай? Мая суседка пытала ў ее, што зрабілася, дык тая кажа, што ру­ба­ла дровы ды і па пальцу секанула”. Вось тут Іван і поняў, каго тая жонка яму на­гад­ва­ла, тая, што ў адрыне была. Аказваецца, што Лагезісі ён пальца адрубаў, а про ее людзі казалі, што ведзьма яна і нядобры чалавек. Чаго шла ў чужую адрыну ноччу? Яс­на, што нешта тут нячыста.

Запісана ў в. Крэмнае Жыткавіцкага р-на

ад Бобрык Вольгі Фядотаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Анішчык Н. (2005 г.)

На купальнага Івана ходзяць ведзьмы. Оны ператвараюцца ў жаб, заходзяць у хлеў і адсасваюць у каровы малако. Каб не хадзіла ведзьма, ставілі вілкі ў дзвярах. Шоб от ведзьмы ніхто нічога не мог забраць, то она забівала ў парог падкову і ставіла пад стол грэбёнку.