Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

Студэнткамі Аскерка м., Громавай к. (2003 г.)

Ведзьма – нячыстая сіла. Не любіць шумных гулянак і па­яў­ля­ец­ца там, дзе шчасце і любоў. Ведзьму лепш не памінаць, каб яна не ўспамінала пра нас.

Сама я ведзьму не сустракала і, не дай Бог, сустрэцца. А вот гаварылі пра ведзьм многа.

Запісана ў в. Стрэльск Мазырскага р-на

ад Мельчанка Алены Міхайлаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Калдун – гэта звычайны чалавек, але яго ўсе вельмі баяцца. Ён можа зрабіць так, што жанчына не можа нарадзіць дзіця ці яно нараджаецца мёртвым.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Ведзьма – гэта жанчына, якая робіць людзям зло: прырабляе што-небудзь, на­водзіць порчу. Калі ў доме завялася ведзьма, то ўжо ўсе жанчыны будуць валодаць чор­най сілай, бо яна перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Пра адную такую жэншчыну-ведзьму расказвала мне мая маці. Звалі ее Да­ні­лі­ха. Ена ўсім людзям прырабляла: і на хазяйство, і на хату, і на людзей. Напаследку ена зах­ва­рэ­ла. Дзесяць кілометраў паўзла ена на голых каленцах па шараку (дарога, якая пак­ры­та лёдам), уся сцежка була ў крыві. Так ена адбувала грахі, што багато людзям пры­раб­ля­ла. Ена і свайго кума навучыла етаму.

А шчэ було ў нас такее пры маёй памяці. Казалі пра адну бабу, што ена ведзьма. У ее карова давала больш малака, чым у каго. Калі пасля зімы вуганялі первуй раз ка­роў, то гэта баба перацягвала ніткаю вуліцу. Усе каровы ідуць цераз етую нітку, а ее – не, бегіць назад у хлеў. Колькі кароў перайшло, столькі і малака сабе забрала.

У купальную ноч, казалі, бегаюць етые ведзьмы па селу распейсачаные, у плац­цях. Шукаюць да екого хлева падайці, штоб прырабіць. Хлапцоў і дзевок у клубну гу­лян­ку не пускалі, а то ведзьма спужае. І калі памірала етая баба, то ее карова раўла ўсю ноч і ўвесь дзень. Пасля смерці ля ее хаты ўсякіе страшэнные случаі булі: і капа се­на ішла, і аб сцены хат нехта стукаў, у хаці ўсё параскіданае було. Вот такая ведзьма бу­ла. Ой, багато іх було ў нас у селе.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Ведзьма – гэта жанчына сталага ўзросту. Адзета заўсёды ў чорным, чорныя ва­ла­сы, цёмныя вочы, худзенечка. Жыве сярод людзей. Вядзьмарскі дар перадаецца ёй ад сваякоў, якія тожа былі ведзьмакамі. Калі ведзьма памірае, то робяць прабоіну ў кры­шы, каб дух яе не мучыўся, а выйшаў. Яна бярэ пры смерці за руку таго, каму хоча пе­ра­даць дар чортаў і перадае.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Ведзьмы – гэта жэншчыны, якія могуць прэўрашчацца ў усякае і рабіць шкоду людзям і жывотным. Выглядаюць яны так: абычная жэншчына, адзета абычна ва ўсё чор­нае, вочы зялёныя. Асобенна страшныя ведзьмы на Юрая і ў Купалле. Гуляюць яны тады. Гавораць, як пасмотрыш на Купалу, што будзе каціцца калясо па дароге ці свін­ня будзе бегчы, то нада перакрэсціцца.

На святую Тройцу вешаюць кляновыя веткі на вокнах і дзверах, каб ведзьмы не па­ся­лі­лі­ся ў хаце. А ў хлеве на дзверы ложаць крапіву-жычку і малы каменьчык, каб ка­ро­ва не хварэла.