Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Коззе Рэчыцкага р-на

ад Шынгірэй Юліі Дзмітрыеўны, 1923 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Ведзьмаю магла стаць знахарка нейкая, нячыстая душою. А абараціцца магла ў змяю, свінню, чорнага ката, ды і ў каго хочаш магла пераўтварыцца. Калі патрапіла да ка­го ў хлеў, то малачка ў кароўкі не будзе, усё ж высасе. І ў хату магла ўлезці праз ко­мін і нарабіць шкоды. Калі былі малыя дзеткі, то іх стараліся абараніць. Для етага над ка­лыс­каю вешалі цацкі розных звяркоў і пцічак. Каб ведзьма ў хату не трапіла, трэба на ноч закрываць комін. Некаторыя ведзьмы, калі зноў чалавекам станавіліся, то не пом­ні­лі, што і рабілі. Балелі пасля етага сільна, мо, суткі ляжаць, падняцца не могуць, по­куль не ачухаюцца.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на

ад Луцко Лізаветы Фёдараўны, 1929 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Калдун – гэта можа быць і жанчына, і мужчына. Яны плахія людзі, зелле могуць та­кое зрабіць, што можна выпіць і памерці, гадаюць, порчу наводзяць. Іх зараз раз­вя­ло­ся багата. У іх багата катоў у хаце жыве.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Ведзьмы – ета такія жанчыны, якія могуць зрабіць дрэннае, добрага ад іх не да­ча­ка­еш­ся. Яны вучацца па розным чорным кнігах. Часта яно перадаецца з пакалення ў па­ка­лен­не. Так ета здараецца таму, што калі ведзьма памірае, то ёй вельмі дрэнна, а ка­лі яна перадасць усе свае веды, то паміраць ёй лёгка. Калі ведаеш, што той ці другі ча­ла­век вядзьмак, то, значыцца, не трэба пра ета нікому гаварыць, а то яна зробіць дрэн­нае ці тому чалавеку, ці яго блізкім, ці яго жывёліне. І у нас у сяле ёсць адна, але з ёю размаўляць ніхто не хоча. Помню, калі маладая я была, гуляць хадзіла, а ў яе матка яш­чэ была жывая. Іду я з гулянкі, а ў іх усе дзверы адчыненыя, матка яе сядзіць на лаў­цы з свечкаю і бубніць нешта. Мне нешта страшна стала і я ўбегла. А назаўтра ва ўсім сяле пачалі куры дохнуць, дык і не хворыя ж былі. І калі матка яе памерла, то ўсё дач­цэ перадала. Вось яна цяпер тожа нешта магічыць: то аднаму нешта зробіць, то дру­го­му. Ей ніхто не можа нічога сказаць, бо баяцца.

А яшчэ мне маці расказвала, што калі мая старэйшая сястра захварэла, то па­вя­ла яна яе ў бальніцу, а ноч ужо была, дык, каб хутчэй дайсці, пайшлі праз могілкі. Ідуць – і маці заўважыла, што ходзіць там бярэменная і смяецца. Маці спужалася ды быс­т­рэй пайшла адтуль. А на сяле была толькі адна бярэменная. Але маці нікому пра гэ­та не казала, толькі мне ўжо пазней расказала.

Малітва, каб ведзьма не шкодзіла

Хрыстом хрышчуся,

Хрыстом васкрашаюся.

Крыў Бог зямлю травою,

Дзерава карою.

Рыбку лускою.

Так пакрый, Госпадзі, мяне

Рызай святою.

Амінь.

Калі ведзьма была ў тваёй хаце, карова магла не нарадзіць альбо ацеліць хворае ця­ля.

Калі пахалі ў гародзе, можна было ў зямлі знайсці чырвоныя яйцы. Ета зна­чыц­ца, што ведзьма паклала. Трэба было на скрыжаванне выкінуць такія яйцы.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Журо Зінаіды Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

Не знаю, ёсць ведзьмы ці не, але ў нас у дзярэўні была бабка, якую звалі вядзь­мар­кай. Злой сільна была. З усімі ругалася пастаянна. Судзілася з суседзямі за тое, што з іх дрэва на яе агарод грушы падалі. Дык порчу на карову навяла, каб малака не да­ва­ла. Казалі людзі, як яна вечарам у лес хадзіла за нейкімі траўкамі, шаптала нешта пад нос сабе. А бабка яшчэ мне расказвала, што раней у іх была ведзьма. Дык тая і пор­чу на людзей наводзіла, і малако ў кароў высосвала. А калі ёй хто што-небудзь пло­ха скажа, дык возьме нейкіх нітачак, запутае іх, пашэпча і кіне пад забор тым людзям. А потым абязацельна бяда прыходзіла ў тую хату. То дзіця захварэе, то за­га­рыц­ца нешта. Тую бабку колькі разоў каменнямі закідвалі, а ёй хоць бы што.