Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Астроўчыцы Светлагорскага р-на

ад Васілеўскай Надзеі Дзмітрыеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Варапаевай В. (2006 г.)

Зараз ведзьмаў нямашака ў нас. Але цётку маю некалі так называлі. Яна жыла ў дру­гой вёсцы, але і да нас даходзілі ўсялякія чуткі. Но была яна добрая ведзьма, зла ні­ко­му не рабіла. Але ж усё роўна баяліся яе вельмі. А яна траўкі ўсякія сушыла, а по­тым лячыла людзей. Загаворы ведала, магла зубы зашаптаць.

Памятаю, што яна гаварыла, што трэба збіраць травы адвячоркам або раніцою і аба­вяз­ко­ва той парой, калі маладзік бывае па начах на небе. Казала, што трэба прасіць зям­лю, каб тая дала добрую траўку, каб лячыла людзей, а зла не рабіла.

Запісана ў в. Астроўчыцы Светлагорскага р-на

ад Почапень Ніны Васільеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Варапаевай В. (2006 г.)

Раньша ж што тварылася з старымі ведзьмамі! Цяпер жа, так калі нейкі знахар ці знахарка, дак яны не настаяшчыя, толькі за грошы! А тады, у колішнія часы былі ведзь­мы. Ох, і баяліся ж мы іх.

От, помню я, ішлі хлопцы. І ішоў нейкі дзед. Дак той адзін хлопец зрабіў пад­нож­ку старыку, ён упаў, а потым развярнуўся і гаворыць: “Я табе пакажу, ты ў мяне яш­чэ пабачыш!” Пасля гэтага як пачне ўжэ круціць у 12 часоў таго хлопца. Кідала яго ня­чыс­тая. Толькі ўжэ не знаю, як яго вылечылі.

А яшчэ знаю, што ведзьмам трэба было ці раз у год, ці калі, рабіць яку-небудзь шко­ду на чалавека. Баяліся мы падвея. А эта такі вецер, у які ведзьмы шапталі. Калі ві­хор, то ета тожа ведзьмы рабілі. Баяліся, каб той віхор у хату не заляцеў.

А яшчэ жыў раньша тут во, дзе мой двор, дзед. Хацеў ён судзіцца з раднёй, ад­судзіць сабе зямлі і пайшоў да знахаркі спрасіць, ці нада гэта рабіць. А тая гаворыць яму, што не трэба, бо вы будзеце сватамі. І на самым дзеле, так і стала. Значыць, праў­ду гавораць знахаркі.

Запісана ў в. Дуброва Светлагорскага р-на

ад Тукач Марыі Васільеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Мітраховіч Ю. (2006 г.)

Прадавалі людзі карову, а тыя, што купілі, узялі навоза ў дварэ ці ў хляве. Тады ў тым дварэ, дзе прадалі, не стала вабшчэ весціся хазяйства. Ім сказалі, што ўсё прой­дзе, еслі вывядзецца ўся худоба з прададзенай каровай.

Эта ўсё расказвала знахарка. Яна хадзіла ў цэркаў, якая была там, дзе шчас клуб ста­іць. Нескалькі разоў яна начавала ў нас, і я помню, што яна распавядала нам. Яна бы­ла чарнакніжніца.

У адной маладзіцы сільна мужык балеў. Тая ўжэ і не знала, што рабіць. Прый­ш­ла да гэтай знахаркі, а яна кажа, што мачыха маладзіцы зрабіла з мужыком нешта. Ня пом­ню, здаецца, брала нейкія дубчыкі, зямлю з кладбішча, ужэ варажыла. Знахарка ска­за­ла маладзіцы, каб тая ўзяла сала, малака і сахара і нешта пашаптала, а потым да­ла мужыку. Вечарам паеў той, а ўтрам праснуўся, ды ўжо як падменены, па імені дажэ не называе.

А вот жа як прадаеш карову, дык трэба акуратна глядзець за пакупацелямі. Быў і ў мяне случай. Купіла ў мяне суседка карову, а пака я адвярнулася, узяла ды й вы­цяг­вае з веніка дубчык. Кажа: «Паганяць карову буду». А я кажу: “Не, я хачу, каб і ў мяне вадзі­ла­ся”. А калі купіш карову і гоніш яе першы раз на поле, дак нада павязаць ёй крас­ную вяровачку ці трапку, каб не зглазілі.