Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Дуброва Светлагорскага р-на

ад Тукач Паліны Іванаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Мітраховіч Ю. (2006 г.)

У аднае бабы з нашай дзярэўні, Анюты, былі 2 нявесткі. А яна знала ўсе за­ба­бо­ны і хацела, каб тыя падчыняліся яе сынам. Калі младшы сын паехаў ужэ ў сваю хату жыць, то стала нешта нявестка балець. Не знала яна, што ўжэ і рабіць. Пайшла да ба­бы-знахаркі, а та ёй сказала, што свякруха нешта ў падушку палажыла. І на самам дзе­ле, свякруха ў новую хату сыну дарыла падушкі. Прыйшла нявестка дамой, распарола па­душ­ку, аж у ёй нейкія клубкі, натыканыя іголкамі. Але ж гэта ж Анюта адзін раз па­жар патушыла. Гарэў у саседзяў хлеў, агонь ужэ і на хату перакінуўся. Дык Анюта з іко­най Мікалая Чудатворца абашла некалькі разоў хлеў, нашэптваючы нешта, мо, ма­літ­ву, а мо, што другое, і хата патухла!

А была і са мною жа вот што. Ішла я адзін раз з вячорак. Ну, вот сядзім мы, са­бі­ра­ем­ся ў якой хаце, каб весялей было. Усягда са мной ішла саседка, а той раз яе не бы­ло, пайшла я адна. А позна было, дзе-та 12 часоў. Падхожу я да перакростка, каб па­вяр­нуць да хаты, і тут нешта серае, клубок такі, як пачаў перад нагамі лятаць, да так быс­т­ра. Я спужалася, а яно не дае і шагу ступіць. Дык я ўзяла ды перапрыгнула. А пас­ля гэтага як стала мне плоха, што дажа скорую вызывалі. Калісь жа абракаліся людзі. У каго, бывала, адно за адным балеюць дзеці і паміраюць. Дык бацькі паўзлі да цэр­к­ві на каленцах, а патом яшчэ і вакруг царквы 3 разы.

Запісана ў в. Дуброва Светлагорскага р-на

ад Масальскай Анастасіі Карпаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Мітраховіч Ю. (2006 г.)

Ведзьмы голыя раздзяюцца, бегаюць по дворам, по хлевам, штоб спокусіць ко­ро­ву. Говорылі которыя, шчо нада на плоту поставіць гэтыя кувшыны і туда само мо­ло­ко наліць. Багато етых ведзьмаў. Дзе от іх осцерагалісь, то крапіву чаплялі, штоб ведзь­ма не могла прыйці, свячонаю водой полівалі.

Запісана ў в. Карані Светлагорскага р-на

ад Малец Вольгі Якаўлеўны, 1929 г.н.

(раней пражывала ў в. Кіраў Нараўлянскага р-на)

От у нас раней людзі казалі, што жыла вядзьмарка. Тут недалёк палац стаяў, там ко­лісь памешчык жыў, але потым памёр, і яна тамака з’явілася, і так яна прыляпілася, так шо жывёла зусім злягла. Каровы не даіліся, некаторыя, мо, мерлі, як мухі. Пятух не пеў уранні. Людзі казалі, што чыйсці хлапец малы, як прыходзіў, каля палаца пры­ла­бе­ніў­ся да акна і глядзеў, што яна рабіла. Ён потым казаў: галаву з плячэй сымае, рас­чэс­вае і назад ставіць. Потым гэты хлапец некуды знік. Казалі, потым і шукалі яго, на­ка­нец знікла, і ўсё тутака. Страшна. Мужыкі і сачылі за ёй. Сядзелі ціхенька і чулі, як яна то рагоча, то плача, то як закрычыць, ды й так страшна, што мароз па кожы хадзіў. Як знікла яна, ніхто не ведае, але калі дзвер у палац узарвалі, толькі птушка яка­ясь паляцела з хаты, і нічога ад яе не засталося: ні адзёжы, ні пасуды – нічога. Адные ка­за­лі, што гэта птушка, якая з хаты паляцела, і была тая ведзьмарка.

Запісана ў в. Краснаўка Светлагорскага р-на

ад Шафарэнка Таццяны Карпаўны, 1947 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Калі мы малыя былі, кароўка ў нас была, Сярёдкай звалі. Потым неяк малака ста­ла меней даваць, іссохлася, забалела саўсім, адні рэбры тарчалі.

Аксіння ў нас варажбіткай была, калдавала ўсё ж нешта. Мо й наваражыла ды й ка­ро­ва пачала сохнуць: кожа да косці. Што матка мая ні й рабіла: і віцірынара пры­водзі­ла, і песціла, як дзіця малое, а карова сохла. Тады ва ўсіх каровы ды й скот балеў. За­бі­лі мы сваю Сярёдку. Калі разрэзалі, каб шлунне (унутранасці) выняць, дык матка ка­за­ла, што сэрца саўсім маленькае і крыві, як у цялёнка малога. Гэта Аксіння-вядзь­мар­ка ўсё высасала з нашай кароўкі, мо, накалдавала, бо ўсё нешта шаптала, жаб дох­лых збірала, гавораць, варыла штось. Маладыя дзеўкі да яе хадзілі па дурасці, на хлоп­цаў варажылі, а потым усе ў дзеўках пазаставаліся.

Памерла яна зусім старая, я ўжо Васіліну насіла. Гэта ж столькі пражыць! Тыя, хто хавалі яе, кажуць, яна птушкай абярнулася. Мо, і праўда?

Гавораць, каб адвадзіць вядзьмарку ад жывёлы, трэба маку свяцонага кругом па­сы­паць, яна ўсё не пашчытае і не дабярэцца да сарая ці пуні. Во, мо, так і трэба.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Цьфу, ціпун на яе. Страшная яна, чарадзейка, злая, такая нечысць, што страх. Так во, думаюць, што ведзьмамі становяцца, а я не так думаю. Ведзьмамі раждаюцца. Да вот жанчынка, бабка есць у нас, да ты яе сама знаеш, так вот думаюць, што яна ле­чыць, не – яна ведзьма. Як хто з маладзёжы ноччу ідзе дадому. (а вы ж шумныя). І, як шу­мі­ця пад яе вокнамі, так яна карты кладзе – і сразу ж знае, хто шоў, хто крычаў. І ўжэ кляне, праклінае вас, ну, а вы тады балееце – эта яна ўсё. Яны, ведзьмы этыя, звя­за­ны з Сатаною і служаць ім. Могуць што хочаш зрабіць, і каровы, і чалавека, і агарод прак­ля­не – і добра не будзе. З ёй змагаюцца малітваю. Гасподь намнога сільнейшы! Пе­рад смерцю яны хочуць сваю сілу перадаць сваім блізкім. У іх сільна цяжкая смерць. І яны просяць дошчачку на чардак выламаць ці вымесці мусар з парога на ву­лі­цу. Калі гэта зробіш, аблегчыш ей смерць і сам станеш ведзьмаю. А ета грэх.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Был у нас адзін калдун. Не калдун, ну, так, рабіў штось такое. Ну, старыя людзі неш­та такое зналі. Як выводзім пасвіць карову ў лес, дык яшчэ мой старшы брат хадзіў з гэтым чалавекам. Прыйшоў ён вечарам да і гаворыць нічога не есць, пакуда не скажа. Ну, вот утрам ужэ сагналі ўсіх кароў. Сам стаў на калені, памаліўся Богу. А ка­ро­вы як укопаныя стаяць. Патом устаў, і пайшла жывёла роўненька за ім. В лесу ўжэ после 12 часоў ён сеў ля пня ды і рэжа сала такімі здаровымі ламцямі. Ну, Мікола што думаў, то і гаворыць яму, а ён і кажа: “То ж, каб спакойна жывёла паслася, нада зве­ра аднаго пакарміць, воўка”. Ну, Мікола казаў, бачыў толькі здалёка. Гэты пастух па­ла­жыў сала на пень, а патом прыходзяць – няма сала. Ну, ён і гаворыць: “Сейчас мож­на спакойна пасвіць, ужо не з’есць кароўку”.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Харошка Соф’і Іванаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Ведзьма – гэта вельмі плахая жэншчына, яна робіцца звярушкай, забірае малако ў кароў і яшчэ, калі пачынаюць зажынаць жыта, то яна робіць заломы і можа плахое зра­біць.

Быў такі случай, што ноччу карова сільна равела, крычала. Калі хазяева туды зай­ш­лі, то ўбачылі ката, які драў спіну ёй так, што карова ўтрам дажэ на пашу выйсці не магла, і ніяк не маглі гэтага ката злавіць. Але ж аднойчы баба яго падсцерагла і пар­ну­ла віламі ў нагу, а назаўтра сасед, які жыў радам, хадзіў з перабінтаванай нагой. Па­гэ­та­му былі мужчыны, якія маглі паддзелываць.

Ешчо ведзьмы могуць паддзелываць вот так: адной жанчыне, якая была яшчэ ма­ла­дой, у адзін момант стала плоха, і яна пачала схадзіць з ума. Ну, урачы нічога не маг­лі здзелаць. Тады мужык пачаў яе вадзіць па бабам, лячыць. Многа яны абыйшлі. І вот, адна вылечыла яе і сказала: “Када прыйдзеш дамой, паглядзі, што ў цябе пад па­ро­гам. І калі яны вярнуліся і глянулі на тое месца, на якое паказвала бабка, так там мно­га наламаных іголак была. Вот так могуць паддзелываць з помашчу іголак ці му­сар падбрасываюць загавораны.

Быў у нас і такі случай: жанчына нарадзіла дзіця. Яе мужык шоў дадому з ра­бо­ты і ўбачыў каля хаты выкапаную ямачку, у якой ляжалі 4 бурачкі. Ну, яны сначала не по­ня­лі і лапатамі пасеклі гэтыя бурачкі і выкінулі. І так стала гэтай жэншчыне плоха – яна стала сохнуць, балець, і ўрачы нічога не маглі здзелаць, а тут яшчэ і дзіцятка ма­лое. Ну, і аднажды прыехаў бацька гэтай жанчыны і пачаў вадзіць яе па бабкам. І баб­ка яе вылечыла, а загавор гэты быў такі сільны, што калі гэтая бабка легла спаць, то ў яе хаце падняўся сільны вецер і сразу павыляталі ўсе сцёклы з вокан. Вот так многа ўме­юць рабіць.

Ешчо быў такі случай. Пайшлі мужыкі сена касіць. І вось два мужыкі паругаліся і адзін гавора, што зараз будзеш дзелаць тое, што я скажу. І як стаў іздзявацца, гавора, каб ішоў па вадзе, па траве скакаў. Дык людзі ўбачылі і пачалі на яго крычаць, каб не із­дзя­ваў­ся над чалавекам. Вось якія бываюць яшчэ людзі гадкія.