Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на

ад Пацёмкінай Галіны Нікіфараўны, 1936 г.н.,

студэнткай Пацёмкінай Т. (2006 г.)

Ёсць нехарошыя людзі – пагаворыш з імі, так сразу плоха табе стане. Яны ня­доб­рае табе пажадаюць і дзелаецца плоха. А яшчэ могуць здароў’е тваё забіраць – у ця­бе будзе балець, а ў яе здароў’е прыбудзе. Во саседка мая. Я думаю, яна – ведзьма. Ад яе адвярнуліся ўсе людзі. Яна связь паімела з чарцямі. Яны над ёй верх узялі і ка­ман­ду­юць ёй. Яна хоць і хоча ад іх адматацца, ды не можа. Раз ідзець яна і крычыць: “Ай-яй-яй!” І вельмі жаласна. Плоха ёй – гэта чэрці пасылаюць яе да другіх людзей, каб пакасць каму зрабіла. Калі не зробіць другім, дык ёй плоха. Вось крычыць яна і про­ся вады папіць. А не нада даваць. А я не выдзержала, так яна крычала, і дала ёй. Я яе пажалела здуру. Тады хворая доўга ляжала, пакуль бабка адна не палячыла. З ведзь­май лепш не гаварыць і нічога ёй не даваць. Ад іх нада адмахвацца, як ад камароў. Яш­чэ казалі людзі, што ў яе ёсць кніга магічаская. Яна, кніга гэта, перадаецца з па­ка­лен­ня ў пакаленне. Іконы ў хаце ў яе няма ніводнай. Мой муж ужо памёр, а як быў жы­вы, дык яна так рабіла мне, што ён мяне біў. Пасаветалі мне схадзіць к адной бабе, дык яна вады налячыла і сказала: “Нясі дамоў і прыйдзе к табе той, хто вінаваты.” Прый­ш­ла яна і прося вады папіць. А я ўжо ведаю і не дала ёй. А тую ваду, што на­ля­чы­лі мне, мужу свайму дала, і з тых пор ён перастаў мяне біць.

Неўзлюбіла яна мяне сільна. Усё мешает жыць. Пужае мяне часта. То па начах у вак­но стукаецца – мо, гэта яна сама, а мо, пасылае якіх пасыльных. Я тады малітвы чы­таю проців яе. То зробіць так, што ў кагосьці карова не доіцца. Паходзя па людзях, малака пап­ро­ся. Хто дасць, тады карова не даецца даіцца. У сарай, дзе карова стаіць, трэба ла­жыць крапіву-жыгучку. Ведзьмы тады баяцца. А яшчэ ложаць камень, драч (венік та­кі з бані), і май, якім на Тройцу хату абтыкаюць і гавораць: “Грызі, погань, камень, драч і май, а маё дабро не чапай!” 3 разы трэба сказаць.

А раз чорта наслала мне. Я не добра разгледзела, але знаю, ён гэта быў. Карова мая на прывязі была. Чую – раве. Я, добра з віламі была, бягу к ёй. Глядзь – а ад яе па тра­ве чорнае штосьці пакулдыкалася, лахматае, касматае, страшнае. Гэта быў толькі ён, нячысты, чарцяка. І хвост точна быў.

Ад такіх людзей часцей у царкву нада хадзіць, малітвы чытаць. Я раз у двары знай­ш­ла клубок пер’я курынага. І з тых пор куры маі нясціся перасталі, а бягуць са два­ра ды да яе ў двор. І, вядома, нясуцца там. Я зразу не паняла, што к чаму. А тады знай­ш­ла той клубок ды спаліла на перакростку дарог. І куры мае сталі, як куры.

Многа яна мне паганага робіць. А мне яе і жалка. Ёй жа тожа гора такое. Вы ду­ма­е­це, ёй так добра? Ёй яшчэ хужэ, чым мне. Ну, так яна і сама вінаватая.

Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на

ад Тарасавай Яўгеніі Максімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Кандрашовай Т. (2006 г.)

Помню я такі выпадак. Жылі ў нашым сяле мужык з жонкай. Часта яны сва­ры­лі­ся, і ў ніх не было дзяцей. А аднойчы, калі яны пасварыліся, жонка сышла з дому і пай­ш­ла, куды вочы глядзяць. Доўга ішла і ўбачыла хатку, дзе гарэў свет. Гэтая хатка ад­на стаяла ў лесе. Яна туды зайшла і ўбачыла, як ведзьмы і чэрці пляшуць. Потым яна нічога не помніла. А калі прыйшла дадому, то ўся была сядая і белая.

І яшчэ ведаю. Жыла ў нашай вёсцы жанчына. Усе думалі, што яна вядзьмарка. У яе была дачка – красівая дзеўка, але хлопцы баяліся з ёй нават размаўляць, гаварылі на яе: “Дачка ведзьмы”. Дзеўка ж гэтая любіла хлопца Міхала. Міхал жа кахаў другую дзяў­чы­ну, на якой і ажаніўся. Хлопец быў трудалюбівы. Не піў, не курыў. Але ж рап­там нешта такое здарылася і Міхал пачаў піць, ды й крэпка, пачаў біць маладую жон­ку. Тая дзеўка нядоўга памучылася і ўцекла да бацькоў. А Міхал гэты недзе знік, і ніх­то яго не бачыў. Так гаварылі, што гэта тая ведзьма пастаралася для сваёй дачкі.