Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Шырокае Чачэрскага р-на

ад Грыбанавай Ніны Канстанцінаўны, 1941 г.н.,

студэнткай Грыбанавай Л. (2006 г.)

Ведзьмы сабіраюцца на Купалу ў адно месца і ляцяць на мётлах. Яна можа аб­ра­ціц­ца ў сабаку, ката, калясо, чорную свінню. Яны хадзілі ў чалавечым абліччы, былі ад­нак страшныя, кульгавыя. Абычна адзяваліся ва ўсё чорнае. У ведзьмы чорныя косы і вочы такія ж. Яна не тоўстая. Яна заўсёды старая.

Запісана ў в. Рэчыца Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Белавус Ніны Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Тарасюк Г. (1999 г.)

Раней, як і цяпер баяліся чалавека-знахара. Гэто буў такі чоловек, які мог зро­бі­ці і кепское, і хорошое. Вот роскажу такі случай. Пажаніла одна сям’я свайго сына Хве­до­ра. Хведор узяў собе за жонку Мелаху. Зробілі веселле. Потым прошоў час і Ме­ла­ха захворэла, не могла доўга паправіцца, доктуры не памаглі. Паехаў Хведар к зна­ха­ру. Той сказаў, што яго жонцы зроблена. І тэй знахар одробіў, Мелаха паправілася, а мачоха Мелахі захварэла і аслепла. Яна нічога не бачыла, і на галаве ў яе вырас каў­тун. Куды толькі не ездзіў дзед Іван, не мог даць рады. І знахары, да якіх ён звяртаўся, ска­за­лі, што знайшоўся знахар, сільнейшы за іх.

А ёсць такія людзі, якія паглядзяць на чалавека і таму плоха робіцца. У такога ча­ла­ве­ка плахія вочы. Можа зрабіць так, што чалавек і не паправуіцца, а памрэ. Ка­жуць, што калі маць карміла грудзямі дзіцятко, а затым яго адвучала ад груднога ма­ла­ка, а потом яго пашкодавала, да зноў дала цыцку, то такі чалавек плахі на вочы.

А праверыць вельмі проста зглаз. Як выгарыць печ, трэба прынесць з калодзежа вяд­ро вады, нікому не даваць яго пачынаць, а ўзяць корэц вады, пасаліць ваду, укінуць ту­ды 7 вугалькоў гарашчых. Калі зглаз у чалавека, то вугалькі сядуць на дно, прама ля­гуць каменем, а калі не, то будуць плаваць зверху. Трэба гэтаю вадою помочыць 3 ра­зы вочы, потом зрабіць 3 глатка і вынесці корэц з вуголькамі на вуліцу і выліць на пе­рак­рэс­т­ную дарогу, і пойці з таго месца, і не оглядацца. Гэтую процэдуру трэба паў­та­рыць до 3 раз, а колі не поможэ, то трэба шаптаці.

Яшчэ пра знахара раскажу. На Вялікодне на ўсю ночную, калі выносяць плаш­ча­ні­цу і ходзяць кругом цэрквы, а на трэці раз, як абыйдуць і ўжэ заходзяць у цэркву, то знахары хватаюцца рукамі за рызу папа. Поп вельмі боіцца, і яго обороняюць.

Знахар перад смерцю вельмі мучаецца. Ён не можа памерці, пакуль не одкажэ, што ён ведае, кому-небудзь. У такім выпадку другі раз прыходзіцца ўзрываці стаў, шчоб сканаў чоловек-знахар. А як нясуць знахара хаваці, то трэба дорогу посыпаці ас­ве­ча­ным макам, абсеяць яго магілку або забіці на магіле асінавы кол.

Быў такі случай, што померла адна жонка-знахарка. У яе засталася 3-месячная дзе­вач­ка. То шчо вы думаеце, у самую поўнач, прыходзіла ў хату і карміла грудзямі дзі­ця. І хадзіла да тых пор, пака не абсеялі магілку макам. Як абсеялі, то не пайшла больш.

А яшчэ ёсць шаптухі. Е такія людзі, што шэпчуць і лечаць людзей, калі доктар не памагае. Быў такі случай. Жанчына вела сваю дзевачку 6 гадоў. Выскачыла су­сед­с­кая сабака, скочыла дзевачцы на плечы, парвала косцюмчык. Дзевачка так на­пу­жа­ла­ся, шчо ў самую поўнач спіць у краватцы, плача, і яе падкідывае ўверх у краватцы. Пай­ш­ла маці да бабкі-шаптухі. Трэба іці 3 разы: раніцаю, вечарам перад захадам сон­ца і раніцаю зноў. Бабка памалілася перад абразамі, адрэзала ад бохана хлеба. Скатала 3 шарыкі. Чытала ўголас малітву, шарыкам катала па жывату, гэдак прарабіла 3 разы. По­тым гэтыя шарыкі соедзініла. То коб вы побачылі, чого там толькі не на­вы­ка­ты­ва­лась: і шэрсць сабачая, і воласы чалавечыя. Трэба выйсці з хаты, па дарозе выкінуць ша­ры­кі сабакам і без аглядкі ісці дадому.