Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Бруцкай Марыі Мікалаеўны, 1932 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Дамавік – гэта вуж, каторы прыстаўлены к каждаму дому, штобы ахраняць даб­ро ў хаці. Кажуць, калі сам дамавік (вуж) выпаўзе со свое схованкі ў штандарах і больш не возврашчаецца, то будзе пажар.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Ляшкевіч Вольгі Цітаўны, 1939 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Раней казалі, што ў кожным доме жыве дамавік-вуж. Трогаць яго нельга. Еслі пад падлогай вуж, то не будзе мышэй, і гадзюкі сюды не прыйдуць – вужы з гадзю­ка­мі не ўжываюцца.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Андрайчука Уладзіміра Сцяпанавіча, 1917 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Раней дамы булі не на фундаменці, а на штандарах. Там, пад падлогай, жылі ву­жы. Іх звалі дамавікамі. Ён маў валшэбную сілу, ахраняў дом. Забіць вужа-дамавіка – грэх, можа здохнуць карова.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Баган Наталлі Сцяпанаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Так называюць яго, бо жыве ў кожнага ў хаце. Сцеражэ дом, гаспадарку. Бывае раз­зла­ва­юць яго, дык ён пакасціць пачынае. Тады ў хляве непарадак робіцца: жывёлу бу­да­ра­жыць, дзверы адчыніць можа, павыпускае ўсё з хлява. А ў хаце міскамі бразгае, зас­нуць не дае. Раней было: замесіць цеста маці, паставіць на прыпечак. А яно па­дый­дзе, ды пыхкаць начынае. А мы ж малыя бегаем па хаце адзін за адным, ніяк маці не мо­жа супыніць. Кажа нам: “Чуеце, як дамавы злуецца, пыхкае. А вы бегаеце тут, спаць не даеце яму”. І па начам пад паліцамі бывае ходзе. Не ўсягда злым бывае да­ма­вік, бывае і добрым. Калі гаспадарка добра вядзецца, дык ён яшчэ і дапамагае, не шкодзіць.

Любіць дамавік пазабаўляцца. Ляжыць кот на падлозе сам сабе. А тут як ус­ко­чыць, забурчыць, нікога не бачна, а ён некуды гдядзіць. Дык кажуць дамавік раз­гу­ляў­ся.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Дамавік – гэта істота, якая жыве ў кожнай хаце. Ён можа зусім сябе не пра­яў­ляць, а можа ўвесь час паказваць сваю прысутнасць. Усё гэта залежыць ад гаспадара. Жы­ве ён звычайна пад печчу. Але меліся і іншыя месцы. Пабачыць дамавіка вельмі цяж­ка. Ён сам з’яўляецца ў той момант, калі хоча аб чымсьці папярэдзіць гаспадара. Бы­лі выпадкі, калі дамавік мог спасці дзіця і нават затушыць пажар.

Звычайна дамавіка ўяўлялі ў выглядзе старэнькага дзядка нізкага росту. У яго аба­вяз­ко­ва была барада. Дамавік мог дапамагаць і шкодзіць гаспадару, гледзячы, які быў гаспадар. Дамавік мог пакараць чалавека за які-небудзь грэх. Пры пераходзе ча­ла­ве­ка ў іншы дом чалавек запрашаў яго з сабою. Таксама лічылі, што дамавік баіцца чор­ных катоў.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Ніны Антонаўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Маскалёўка Нараўлянскага р-на)

студэнткай Носка Г. (2005 г.)

Мая саседка бачыла ў кватэры за краваццю маленькага, нізенькага такога да­ма­во­га, нізенькага, лахмаценькага. За краваццю паказаўся, дак яна спугалася, стала іс­каць, а яго ўжэ не відна нідзе. Ці ён спратаўся, ці дзе падзеўся.