Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Свірыдзенка Ганны Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Свірыдзенка Г. (2004 г.)

Жыве дамавік у кварціры ці ў доме. Як усё ў доме добра, значыць ён палюбіў дом і хазяіна. А ўродзі, дамавік, як кот, уродзі, но можа выжыць з дому. Выжывае се­м­’­я­ні­на, цягне яго за ногі. І ета са мной лічна было. Калі я пераязджала, то з новай хаты 3 дня за ногі цягнуў з печы, то ён ужо выжывае чалавека. Мяне выжываў з дому, па­куль я не задобрыла яго. А што яно такое было, аж страшна.

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Заяц Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Свірыдзенка Г. (2004 г.)

Яшчэ ў дзяцінстве мне мая маці казала, што ёсць чэрці, якія цябе пужаюць, не да­юць ноччу спаць, прыходзяць, калі ты адзін і цябе як бы ў бок штурхаюць і па­ло­ха­юць. У мяне яшчэ быў брат, добры байструк, старэйшы трохі мяне. Ён жа і маці як бы пу­жа­лі мяне тым, што калі ты не будзеш слухацца, тады да цябе прыйдуць і забяруць. Я вельмі пужалася і залівалася слязьмі, але потым маці супакойвала мяне.

Але раз са мной было такое, калі я сядзела каля печы і ў прыпячку нешта за­шы­вя­лі­лось. Я пачала прыслухоўвацца. Можа там хтось ёсць, але нікога не нагледзела. Я яш­чэ раз паглядзела, але і праўда, няма нікога. Калі я гэта расказала маці, яна кажа, што гэта, мабыць, дамавы.

Гэтае здарэнне са мной здаралася не першы раз, а багата. Я ўсё думала: “Хто гэ­та такі?” А калі я падрасла, чула багата чаго, і вось пачула пра дамавіка, які жыве ў ха­це, ды яшчэ любіць спаць на печы. Дамавік – хатняя жывёла: і добрая можа быць, і злая. Яму падабаецца цяплыня, чыстата ў хаце. А яшчэ чула, што дамавік паважае гас­па­да­роў, якія добра адносяцца да яго, не злуюцца, калі ён нешта схавае. Ён жыве і на да­ху. Калі ноччу спіш, чуеш, як па ім хтосьці ходзіць, можа бегаць, як бы ў нешта гу­ляе. Але гэта нічога. А калі ён раззлуецца, у хаце, ва ўсёй гаспадарцы ўсё ідзе не так, як трэба.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Вольгі Мікалаеўны, 1945 г.н.,

студэнткай Жаўнярчук В. (2006 г.)

Казалі, што дамавік жыве ў кожнай хаце. Жыць ён мог ці ў печы, ці ў тым вуг­лу, дзе вілкі ставяць. Ён любіў працавітых людзей, ён ім спрыяў, а лянцяям наадварот паш­код­ваў. Ён не любіў малых дзетак, якія вельмі плачуць.

Убачыць яго можна ноччу, у сне. Калі чалавек бачыў яго ноччу, то ён мог нават прад­ка­заць лёс. Дамавік – старэнькі дзед з сівою барадою і валасамі, маленькі, тоў­с­це­нь­кі.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Дамавік быў у мяне ў выглядзе ката. Быў красівы, бальшы, сераватага цвету. Як вый­дзеш з хаты, то ён на вакне паявіцца і сядзіць, а як зойдзеш у хату, то ката няма.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Дзегцяровай Кацярыны Дзянісаўны, 1923 г.н.

(перасяленка з в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на)

студэнткай Тодаравай М. (2006 г.)

У адных суседзяў згарэў дом. Астаўся толькі сарай. А была ў той сям’і дачка. Дык радзіцелі купілі ёй дом у другой дзярэўні. Яна там пажыла трохі і ўсё роўна вяр­ну­ла­ся ў той сарай. Дык яна расказвала: “Легла я спаць, а мне на жывот нешта ця­жо­лае лягло, памацала – кот. Тады ён на грудзі сеў. Начэй столькі мяне пугаў. Я як стала кры­чаць, а ён смотрыць на мяне чалавечымі глазамі”. Людзі ёй сказалі, што гэта дамавік. Сказалі бабы, што трэба выехаць адтуль, што задуша.