Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Лапіцкай Валянціны Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Кажуць, што дамавы жыве ў кожным доме, там, дзе стаіць венік. На стале не­ль­га астаўляць нанач соль, перац, часнок, лук, нажы. Дамавы етага не любіць. Калі яму што не нравіцца, то ён усё пераварочвае, і яго тады нужна задабрываць. А вабшчэ яго ніх­то не бачыў.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Дамавы можа быць добрым, а можа быць і злым. Сматра якія хазяевы: калі яны не­чыс­тап­лот­ныя, дык дамавы будзе ім шкоду дзелаць. У адных людзей у нашай вёсцы быў дамавы, які абарочваў крышкі, посуд, дык і праўда, гаспадыня ў хаце парадку не дзяр­жа­ла.

Гавораць, што дамавы можа выглядаць як чалавек альбо як маленькі дзядок, а мо­жа і пераўтварацца ў вужа, які пад печчу жыве. Вабшчэ, нада дамавікоў сваіх за­доб­ры­ваць. Нада парадак у хаце дзяржаць і частаваць чым-небудзь смачным дамавіка, та­ды ён будзе добры.

Запісана ў в. Антонаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Падзянковай Марыі Аляксееўны, 1930 г.н.,

студэнткай Падзянковай С. (2004 г.)

Жыве ў каждай хаце дамавой. Еслі не взлюбіў хазяеў, то будзе шкоду дзелаць. Ес­лі взлюбе хазяеў, то будзе ім памагаць. Жыве ён у цёплым мясцечку. Любе очэнь слад­кае, каб на стале ўсегда былі сладасці, і штоб на стале быў усегда парадак. Кагда я ўхаджу з дому, то даю наказ дамавому, штоб глядзеў за парадкам.

Другі раз ноччу чую, як шапорша, то стукае, то яшчэ што. Я тады знаю, што гэ­та дамавой, ён у розных месцах у доме. Дажэ некаторыя старыя людзі відзелі яго. І дач­ка мая відзела. З-пад койкі ноччу рука белая паказалась. Ён у нас хазяін, палюбіў наш дом. Дамавой прыбывае, калі строіцца дом. Не дай Бог удражніць дамавога.

Вот адзін раз мая старшая дочка з зяцем купілі мебель у другіх хазяеў. А жылі мы ў сваім доме. Паставілі мебель дома. Але ж ноччу зяць плоха спаў. Так і на другую ноч, яго ўсё хто-та шчакочыў. А эта дамавой, ён расшаліўся, не хацеў, каб з чужога до­ма мебель была. Не взлюбіў за гэта хазяіна. Што ж дзелаць? Тады я сказала зяцю, што кагда зайдзеш у хату, пагавары з дамавым па-харошаму, скажы, што будзем жыць мір­на, не абіжаць адзін аднаго. Пастаў на стол варэнне, не ругайся нікагда. Зяць так і здзе­лаў. З таго врэмені сталі жыць мірна, дамавой большы не дзелаў нічога плахога.

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Варабей Валянціны Цімафееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

Эта ж дамавы. Дамавы можа душыць па начам, садзіцца на чалавека і начынае ду­шыць. І кагда дамавы душыць, нада спрасіць у яго: к дабру эта ілі к плахому. Тады ча­ла­ве­ку стане ілі лёгка, ілі цяжола.

Дамавы не ўмее разгаварываць. Кагда пераходзіш у новы дом жыць, то нада прыг­ла­сіць і дамавога, угасціць яго хлебам-соллю.

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Ласуновай Тамары Якаўлеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

Дамавы жыве ў хаце. Ён бывае добры, бывае і злы. Залежыць ад таго, як будзеш яго прывячаць. Калі ён сердзіцца – перадвігае посуд, хавае абутак, вопратку. Калі па­ця­раў нешта – стань пасярэдзіне комнаты і скажы: “Вярні маю абутку (або вопратку), ка­лі ўзяў!” Павярніся на 360 градусаў, а тая рэч ляжыць у цябе за спіной, як будта яе хто падклаў.

Дамавога трэба каштаваць сладасцямі са словамі: “Давай з табой сябраваць – я та­бе дам гасцінцы, а ты мае рэчы не хавай!” І пакласці гасцінцы за печ, або пліту.

Кошкі чуюць дамавога і ўцякаюць, трохі баяцца.