Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Клянок Буда-Кашалёўскага р-на

ад Зубаравай Ніны Міхайлаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Дамавік жыве ў кожнай хаце. Асобенна любіць жыць за печкай. Кажуць, калі яго ўбачыш – няшчасце будзе. Дамавік баіцца кошак. Тады ноччу грыміць посуд, дзя­рэ што-та, па палу тупае. Кажуць, калі хату пасвеціш, то ён ісчазае, уходзіць з дому.

Быў у нас случай, што дамавік жыў у хазяйскім доме. Хазяйка яго выгнала, а ён ра­заз­ліў­ся на яе і падпаліў хату. Вось, нельга дамавікоў злаваць.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Дамавы, ета такі стары дзед. Гадоў можа 20 назад у мяне ў хаце жыў дамавы. Ка­лі памерлі мае бацькі, то я асталася жыць у доме адна. Калі я лажылася спаць і га­сі­ла свет, то ён злазіў з печы. Я чула, што ён кашляе, як дзед стары і падыходзіць да мя­не. Я чула, як ён ступаў на пол, як чалавек які, ідзе і лажыцца радам са мной і як бы пі­хаў мяне ў бок, каб я падвінулася. А так я яго не бачыла, а толькі чула, і так я яго ба­я­ла­ся, што начаваць стала хадзіць к суседцы, а потым зусім дом прадала. А ў етым да­ма­вы не жыве.

Каб задобрыць дамавога, нада было ў ноч на 10 феўраля аставіць на стале чарку ві­на і хлеб з салам.

Запісана ў в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Казловай Таццяны Мікітаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Валчковай Т. (2004 г.)

Дамавік – маленькі калматы дзядок, дух дома. Жыве ў каморы. Калі хазяева нра­вяц­ца, тады памагае ім: пачэша кароўку, каб была чыстая, пеўня пужае, каб той усіх будзіў працаваць. Еслі ж не нравяцца хазяева, дык дамавік заплятае грыву каню, мо­жа наслаць падзеж на скаціну, чарвей на гарод.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Емяльянчыкавай Марыі Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Дамавой невідзім. Кагда паселіцца в доме – ходзіт па начам і не даёт дзецям спаць. Штоб ево задобрыць, клалі печэнне на угал дома в дверах.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цітовай Надзеі Васільеўны, 1939 г.н.,

Марчанка Марыі Фёдараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Вот кагда я маладая была і мой дзед шчэ таксама малады быў, любілі па ягады хадзіць. Пойдзем, бывала, у ягады, весь дзень ходзім, а прыйдзем, нічога знайсці не мо­жам. Усё на падлозе раскідана, а то не на тым месцы ляжыць. І тут саседка нам ска­за­ла, што ета дамавік завёўся. А ён жа катоў не любіць. А ў нас жа не была іх. Пры­нес­лі мы такога здаравеннага. Пачакаў ён, наверна, дамавіка, дык ён залез к нам на чар­дак. Я бачыла яго. Такі кашлаты быў, белы, з барадой да пояса і вочы гараць, як у воў­ка. Разазліўся на нас з дзедам, наверна.

Пасля гэтага ў нас у хаце мышы завяліся. Я думаю, гэта дамавік іх нагнаў. І я ра­шы­ла яго задобрыць. Кожны дзень малако насіла, а ён жа яго так любіць. І ката на­зад аднесла. І пачаў ён парадкі наводзіць, а вешчы нашы не трогаў. Так і жыў ён з на­мі, пакуль дзед мой не памёр. А як памёр, так і знік.

Запісана на ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Палуянавай Варвары Аляксандраўны, 1936 г.Н.,

студэнткай Ткачовай Т. (2004 г.)

Асоба не веру ў дамавых. А вось маць расказвала, што пагулялі вечарам, а по­тым селі на ганачак і сядзяць. А вечар лунны. Бачым, з аднаго ўгла беленькі баранчык бя­жыць, а потым зноў з таго вугла бяжыць. І так раз пяць, а назад не вяртаецца. То, ма­быць, і быў дамавы.

Запісана ў г. Ветка

ад Сцепаненка Надзеі Свірыдаўны, 1939 г.н.

(перасяленка з в. Гута)

Эта было ў 32 гаду. Был бальшой голад. Мы жілі ў Покаці. У мяне был маленькі бра­цік Цімошка. Мая мамка была ў хаце з брацікам, і расказавае мне: “Чую на ўліцэ ў два­рэ штосьці рагоча. Глянула і бачу – залаты конь стаіць, увесь з золата і на мяне глядзіць і ўлыбаецца. Тут Цімошка заплакаў і я паглядзела на яго, а потым зноў азір­ну­ла­ся, а на дварэ ўжо нікога не было”. Мамка гаварыла, што гэта был дамавы, ён лю­біў маю мамку, таму і прадстаў увесь у золаце.

Запісана ў г. Ветка

ад Краўцовай Акуліны Ніканаўны, 1927 г.н.

Жыве ў мяне дамавы. Я яго бачыла. Высокі мужчына такі, плечы шырокія. За­ба­ле­ла я была дужа, аж галаву не магла падняць. Хачу ўстаць – не магу. І па­чус­т­ва­ва­ла, што мне нехта дапамагае. Я думаю, ета дамавы памог мне.

Запісана ў г. Ветка

ад Бартноўскай Марыі Данілаўны, 1941 г.н.

(перасяленка з в. Стаўбун Веткаўскага р-на)

Дамавікі жывуць у хатах, могуць і другую пабудову сабе выбраць. Дамавік рэд­ка жыве адзін. Ён таксама можа ажаніцца. Жонка ў яго магла быць толькі адна. Пасля яе смерці ён мог ажаніцца чатыры разы, але не на сваячках, інакш павінен быў мяняць служ­бу. Ад сваёй жонкі дамавік мог мець сыноў і дочак. Сыны станавіліся дамавікамі ў новых дамах, а дачок выдавалі замуж за такіх жа дамавікоў.