Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Ветка

ад Кузьменка Людмілы Аляксееўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Дамавога ўсім нада паважаць, бо ён, калі разазліцца, можа сям’ю пакінуць. А ета к харошаму не прывядзе. От бацькі мяне шчэ ў маладосці вучылі, што ежалі пе­ра­яз­д­жа­еш у новую хату, то трэба спачатку дамавіка пазваць. А ў апошні дзень нада печ вы­та­піць, а затым адтуль вугельчыкаў набраць ды несці іх у новую печ. Калі на гэтых ву­га­ль­ках гаспадыня зможа агонь запаліць, значыць, хатнік перабраўся з гаспадарамі ў новую хату.

І ў старой, і ў новай хаце трэба дамавіка даглядаць. Калі наступае зіма, трэба пак­лас­ці кажух на якое-небудзь нябачнае месца ў хаце, каб дамавік не замёрз, бо ён го­лы.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Талкачовай Антаніны Мікалаеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У народзе яго называлі “дамавой”. Ета нявідзімае сушчаство, якое находзіцца ў кож­ным доме. З ім нада астарожна абхадзіцца, штоб у двары было чыста. Ён не па­кас­ціць на дварэ, а ў апрэдзялённым месцы ў туалет ходзіць. Калі яго абідзіш, ён можа раз­г­не­вац­ца. Ён можа абідзіцца і прынясці бяду ў дом. Абычна ён жыве за печкай і яў­ля­ец­ца храніцеліем дома і дамашняга ачага.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Дамавіка нада паважаць, каб сабе бяды не нарабіць. Некаторыя людзі не вераць, што дамавік ёсць. А той на іх зліцца і розныя непрыемнасці ім робіць. А шчэ дамавік не любіць, калі яго нядобрым словам памінаюць. Можа зрабіць так, што тады хазяін ці хазяйка не змогуць знайсці, што ім трэба, ці нехта ў хаце захварэе. Во так раз у ад­ной сям’і за нешта паругалі дамавіка. Дык пасля етага ён такія каверзы пачаў рабіць, што тыя людзі і не ведалі ў які бок кідацца. Але дамавік доўга зло не трымае, прашчае людзей.

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Шчэ старыя ў нас казалі, што калі бачыш часта на панадворку ката ці сабаку нез­вы­чай­ных, галоўнае нічыйных, то, значыць, сам дамавік паказаўся. Тады хазяевам на­да яго прылашчыць, прыгалубіць. Дамавік за ета хазяеваў добра ўзнагародзіць. А ежа­лі дамавіка пакрыўдзяць, то ён будзе жорстка помсціць. Можа не толькі хваробу ці няш­час­це наслаць, але і смерць. Толькі такое ўжо рэдка бывае.

Запісана ў в. Старыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Казіміравай Ганны Іванаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Дамавік – гэта дух, які жыве ў хатах альбо ў кватэрах. Я сама яго не бачыла, а вось мая сястра гаварыла, што бачыла.

Было гэта, калі мы маці пахавалі. Сядзім мы з сястрою на кухні, размаўляем ды ка­ву п’ем. А святло было толькі ў кухні і больш нідзе. Гляджу я на сваю сястрычку, а яна бялей белага стала і вочы вялікія такія зрабіліся. Сядзіць, ніводнага слова ні кажа і то­ль­кі на дзверы паказвае. Я паглядзела туды і нічога не ўбачыла. А яна гаворыць, што там нехта стаіць. Я пайшла па кватэры, паглядзела і нікога не ўбачыла. Потым сяс­т­ра мне расказвае, што адразу падумала, нібыта здаецца, што мужчына стаіць у по­лу­цем­ры. Але ж паглядзела яна яшчэ раз: як стаяў, так і стаіць. Гаварыла, што стаяў ён і глядзеў на яе, не адводзячы вачэй. Але яна не вельмі напалохалася, таму што ён быў не страшны. А быў ён малады, прыгожы, светлавалосы і апрануты быў у светлую коф­ту і цёмныя штаны. Пасля гэтага пайшлі мы з ёю да адной бабкі-шаптухі, я ду­ма­ла, можа што з ёю здарылася, можа забалела? А бабка тая і кажа, што гэта і есць наш да­ма­вы. І значыць ён сястру маю жалея больш чым мяне, вось і паказаўся ёй. Але ўжо ко­ль­кі гадоў мінула з той пары, а яна яго больш так і не бачыла. Толькі вось гаворыць, што муж яе на таго мужчыну вельмі пахожы, які тады ёй пачудзіўся.

Запісана ў в. Хальч Веткаўскага р-на

ад Котавай Людмілы Міхайлаўны, 1963 г.н.,

студэнткай Суханавай В. (2006 г.)

Гавораць, калі ў хаце што-небудзь губляецца і нельга гэтую рэч знайсці, то, гэта зна­чыць, дамавы ўзяў пагуляцца. Тады трэба сказаць: “Дамавы, дамавы, сам па­гу­ляў­ся, аддай абратна”.

Запісана ў в. Хальч Веткаўскага р-на

ад Сіняцкінай Надзеі Макееўны, 1946 г.н.,

студэнткай Суханавай В. (2006 г.)

Ета такi маленькi чалавек, як гном, у яго дужа вялiкая сiвая барада i такiя ж ва­ла­сы. Жыве ён у хаце, найчасцей пад печчу, стараецца дапамагаць гаспадарам сваiм. Ды i гаспадары яго ўсе паважалi. У святочныя днi яго клiкалi да стала, частавалi. А так­са­ма дзе-небудзь ставiлi чарку з гарэлкай. З часам яна знiкала. Лiчылi, што ёй па­час­та­ваў­ся дамавiк. Пасля добрых пачастункаў дамавiк станавiўся яшчэ больш ла­гад­ней­шым. А яшчэ дамавы можа будучае прадказваць. Калi шчэ дзеўкай была, дык ва­ра­жы­ла, як мама вучыла. На вялiкае свята запалiла свечку прыхаваную i сказала такiя сло­вы:

Бацька-дамавы, хатнiк дарагi,

На мяне ты не гнявiся,

Судзьбу маю пакажы,

Долю прадкажы.

Калi свечка затухала, то значыць нешчаслiвая будзеш, а калi будзе гарэць, то будзе ўсё, як у людзей.