Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Дамавік жыў пад печчу і дапамагаў дбайнаму гаспадару, каб у доме быў па­ра­дак. Казалі, што гэта стары дзядок у белай адзежыне і з доўгімі валасамі. Калі пе­ра­яз­д­жа­лі ў новы дом, дамавога перавозілі з сабой у старым лапці. Яшчэ расказвалі шмат ча­го, але я не запомніў.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Жыве ён у дзеравенскіх хатах, у дзераўнях, на чардаку. Ён галоўны хазяін у ха­це. Нада ўсё ўрэмя яму ставіць есць у тарэлку. І ў хаце даўжно быць усё ўрэмя чыста: у шкафах сложана, пасуда памыта, вымецена ў хатах. Мая мамка гаварыла, што еслі не будзе чыста ў хаце, то ён разазліцца тады і ўсе, хто жыве ў гэтай хаце, будуць ба­лець. Я яго не бачыла ніколі. А ноччу чула, як ён ходзіць па чардаку. А мая баба ба­чы­ла. Гаварыла, што ён маленькі, як карлік, а то і менш, стары, з барадою да кален. Ба­ра­да сівая. Яшчэ лажылі яму грэбень, штоб ён расчосваўся. І валасы ў яго длінныя тожа. Мы ўсё дзелалі, штобы ён не зліўся і не шкодзіў, а наабарот, ахраняў хату.

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Кажуць, што дамавы – гэта дзедушка, у якога доўгая барада і якога ніхто не мо­жа бачыць, акрамя хатняй жывёлы. Каб задобрыць дамавога, трэба даць яму па­мош­ні­ка – пушыстага рыжага ката. Пры перасяленні ў новую кватэру звычайна забіралі да­ма­во­га з сабой. Для гэтага трэба было прайсці ў старую хату, пакланіцца чатыром уг­лам, і, стаўшы каля печы, сказаць: “Хазяюшка, бацюшка! Пайдзём у новы дом, на ба­га­ты двор, на жыццё, на быццё, на багатства”. А ў новай кватэры нада, каб дамавога ча­каў пірог, замешаны ў старым жылішчы, а таксама ікона, ржаны хлеб і яго памочнік – кот. Пячыся булка павінна ў новым доме: калі яна выйдзе роўная, гладкая і красівая, то і жыццё будзе такім жа, а калі не – то жыцця не будзе. Булку гэту патрэбна 3 дні не ча­паць, чакаць дамавога. На трэці дзень трэба красіва ўбраць стол і пакласці на яго асоб­на місачку з лыжкай і чашку з віном для новага гаспадара – дамавога. Потым раз­рэ­заць гэтую булку на столькі частак, колькі жыльцоў у доме і адзін кусочак адлажыць да­ма­во­му. Вечарам перад сном ежу дамавога паставіць за печку ці ў іншым укромным кут­ку і пакланіцца таму кутку 3 разы: па 3 разы з кожнага боку, потым пасадзіць туды ка­та. Частаваць дамавога трэба з пачатку кожнага месяца і на празнікі.

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Пра дамавога я знаю ўсякае. Ета хазяін дома, храніцель. Ён не любіць не­па­рад­ку ў хаце. Тады шкодзіць. Бывала, што ноччу не спіцца і чутны разныя скрыпы, дзы­нь­кан­ні, шажкі, хлапкі, хрып, уздыханне. Гэта дамавы. Бабы падказалі, што трэба дзе­лаць. Трэба сказаць так: “Дамавік, дамавік! Адгані нечыстую сілу ад вакон, ад дзвя­рэй, ад пасцелі маей”. І становіцца ціха.

Даўно яны, дамавыя, на свеце ёсць. Невідзімыя, ходзяць праз сцены. Бываюць і злыя, і добрыя. Выбіраюць месца, дзе ім панравіцца. Перад тым, як нешта павінна зда­рыц­ца, ён вельмі грукае ў хаце, не дае спаць – папярэджвае. Казалі бабы, што ён ня­відзі­мы, а можа паявіцца маленькім дзядком, гарбаценькім ад работы па дому.