Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Дамавік – гэта бязрогій дух. У яго цела няма. Ён жыве ў кожным доме. Ён не ро­біць шкоды, а толькі шуткуе. А калі яму падабаецца хазяін, то ён яму дапамагае. Ка­лі зіма пачынаецца, тады ён каля печкі жыве або на печкі. А калі яму нешта не па­да­ба­ец­ца, тады ён б’е пасуду, крычыць і тупае.

Казалі, што спяшчых людзей душыў, тады той чалавек пашывяліцца не мог і ска­заць нічога не мог. Ён не любіць зеркала. А калі пераязджалі ў другі дом жыць, то яго з сабой пазваць трэба. Трэба з хлебам-соллю яго прасіць. Кажуць, ён лянівых не лю­біць.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(перасяленка з в. Струмень Кармянскага р-на),

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

Дамавік – гэта добры прыяцель у доме. Ён спрыяе ўсяму, што робіць хазяін. Каб у хаце быў парадак, багата было. Дамавік ахоўвае дом. Гаспадар павінен аб ім кла­па­ціц­ца, даваць пачастункі. Мая бабуля казала, што калі ўпадзе са стала кавалачак якой-не­будзь ежы, то не трэба спяшацца яе падымаць. Хай дамавічок забярэ.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на

ад Агеенка Таццяны Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Смолікавай М. (2010 г.)

У маёй хаце жыве страшэнны дамавы. Шчэ я была малая, калі з маткай жыла. Па­то­ма пераехала, і ён з мною. Кожну ноч не дае спаць пакуль я его не пакармлю. Ка­лі не так, ён грукае па крышы. Калі дзед мой ні крыху не баяўся, а шчас дзеда няма і той зноў к мяне прыняў. Есці любіць ён толькі ўкуснае. Сало з хлебам, гурка. А запіць я яму даю малако, во тока падаю і стаўлю. Бывала карова не давала малака дык я га­рэл­кі трохі дам. Дык ён тады надоўга замоўкае. А самаго я нікогда не відзела, таму як ён выглядае расказаць не магу. Матка казала, што гэта кавалак гліны злепляны, на га­ла­ве салома. Раньша было страшна, а зараз ужо, ужо нармальна. Можа ён мяне і ах­ра­няе ад каго-небудзь. У маей суседкі тожа жыў, яна ж ужо памерла. Дык яна казала, што калі ў доме шмат есці, празнік які ці што, дык ён всегда прыходзіў. Дзверы па­чы­на­лі грукаць, пол скрыпець. Куры ў ёй часта прападалі, дык яна ўсё на яго казала, гэта той дурань прадзелуе. Яна шмат чаго магла расказаць. Казала, што яго і сама відела. Выг­ля­дая добра, смешны, а я не бачыла, чаму смеялісь над ей, а можа было і так. А пра свайго чудака нічога не казала. Вобшчам, ён жыве толькі ў добрых, пад­с­мей­ва­ец­ца над чымсьці. Бачыць яго не хочацца, як я казала, страшэнна вельмі.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

У мяне ў хаце жыве дамавы. Я яго бачыла. Гэта высокі мужчына, худы, у чым ап­ра­ну­ты не бачыла, было толькі як цень. Калі я лажылася спаць, ён прыходзіў да мя­не і лажыўся на мой жывот, мне было цяжка дышаць, я хацела ўстаць, а ён не пускае, та­ды я звала дзеда. Дзед уключаў свет і дамавы ўхадзіў. Дзеда ён не трогаў. Жыў у ма­ёй спальні.

Запісана ў в. Каранёўка Гомельскага р-на

ад Шнайдзюк Вольгі Паўлаўны, 1934 г.н.

(раней пражывала ў в. Нажоўка Пермскай вобл.)

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

Жила я у доме деда с мужем. Муж, когда уходил у начную смену, в спальне слы­ша­ла дыхание, вздохи, шаги. Спать ложишься, такое ощущение, как будто кто-то лож­и­ть­ся рядом. Однажды сильно испугалась: кто-то дотронулся до плеча. Пошла к баб­ке, рассказала все. Бабка сказала, что эта домовой. Когда мужа нету рядом, берешь его ремень и поверх ночной рубашки застегиваешь на поясе. Домовой больше не при­ходил в спальню. Домового можно перевести в другую хату. Нужно взять икону и дер­жать ее в руке, а в другой хлеб-соль говорить: “Дедушка домовой! Пошли с нами в но­вый дом, мы очень тебе рады, только мы – дорогой, а ты стороной”.

Еще домового можно увидеть на светлой заутрени, в хлеву, в заднем вуглу. До­мо­вые не говорят. Они очень любят пошалить. Я одно время жила у бабушки (она при­бо­ле­ла). Ложусь на кровать отдыхать, в хате никого не было. Слышу – в передней то­пот. Детских сапожек, как будто кто-то тягне стул. Я подхватилась, пошла в пе­ред­нюю. Стулья на месте – никого нет. Опять легла, все повторилось. Никого нет. Я оде­лась и пошла на двор. Потом бабка мне рассказала, что это был домовой. Он играл.

Запісана ў в. Каранёўка Гомельскага р-на

ад Салодкай Тамары Уладзіміраўны, 1934 г.н.,

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

Пакойны мой бацька сам бачыў дамавіка, от как было: пайшоў гуляць, (тады ж на уліцы летам гулялі) і патом ноччу прышоў дамой, а спаў ён не ў хаце, а ў сараі, на сен­ні­ку (эта он када ешчо малады быў, халасцяк), дак ён на сене так і спаў, а радам в том сарае, в стойле, там коні стаялі, ну і прышоў ён, адкрыў сарай, залез на сяннік, улёг­ся і, пака яшчэ не заснул, удруг адкрываюцца дзверы ў сарай, заходзе маладой, вы­со­кі, красівы мужчына, лет 25. Он падышоў да коней, па грывах іх пагладзіў, пры­ча­саў і падходзіць к сенніку, дзе мой бацька ляжаў. Бацька, канешна ж, іспугаўся сі­ль­на, і так ён падхваціўся і как пабег, дык дамоў у дзеры не патрапіў, а ў вакно стучацца на­чаў. От он всех разбудзіў, і дзед мой пакойны акно аткрывае: “Чаго ты крычыш? Што там такое?” А бацька мой падумаў, што то злодзей быў, і кажа дзеду: “Пап, там злодзей у сараі!” Дзед пытае: “Дык хто там?” Бацька кажа: “Мужчына які-та ў чорным адзен­ні з залатымі пугавіцамі!” От, старыя іх людзі зналі, што гэта такое. Паэтаму дзед і кажа: “Ідзі спаць, не крычы, эта хазяін прыходзіў”.

Вот так, эта, аказываецца, дамавой прыходзіў. Эта ж, кажуць, еслі дамавой пры­лю­бе скаціну, то эта вельмі добра: будзе яе часаць, даглядаць, а еслі не прылюбе, то эта плоха: скаціна можа высахнуць на быліну, от так.

Быў у нас конь Рабчык, неказісты конік такі. І ўдруг з нім што-та невераятнае пра­і­заш­ло, кагда мы сарай атрэманціравалі. Рабчык стаў неўзнаваемый, асобенна па ўтрам: он выходзіў такой прычосаны, гладзенькі, красівенькі, а грыва ўся ў касічках ме­ле­нь­кіх. І так каждае ўтра. Ну, все гаварылі, што Рабчык прышоўся ка двару, пан­ра­віл­ся дамавому, а многія гаварылі, што эта есць такія звяркі – ласачкі, – каторыя зап­ля­та­ют. Ну і так было, пака той Рабчык жыў. За дзень усе касічкі парасплятаюцца, а вот к утру он апяць такой жа.

А вот я сама іногда сіжу там на дзіване, ілі дзе там, і мне кажыцца, што меня хто-та то за спіну, то за руку хто трогае. А інагда кашылёк прападзе і вот я ево ішчу, мо, полчаса так ішчу, а патом ужэ сяду і кажу: “Ну, навернае, чорт хвастом прыкрыў”, і от я пасяжу, а патом устану і найду. Ну, дак я не знаю, мо, то дух які недобры, мо, то да­ма­вік.

Запісана ў в. Краўцоўка Гомельскага р-на

ад Навуменка Вольгі Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Фамянковай А.

У кожнай хаце дамавы ёсць. У сястры страшны дамавы, кідаў пасуду, біў, ма­там гнуў. Каб ён супакоіўся, казалі: “Усім пакой у хаце: і дамавому, і хазяіну”.