Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Дамадзелавай Галіны Раманаўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Герасіменка В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

У нашай вёске ў адной хаце жыў дамавік. Жыў на печы, ляжаў там. Валасаты та­кі. Тая жанчына баялася яго. Як ні загляне на печ, той усё там ляжыць. Ды нічога пла­хо­га её ей не рабіў. Хату тую з дамавіком прадала. Дык тыя пакупнікі нікога не ба­чы­лі ў хаце. Можа дамавік і знік.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Было гэта даўным-даўно, калі бабуля і дзядуля ажаніліся і паехалі жыць ў вёс­ку.

Аднойчы ноччу бабуля ўстала, таму што хацелася піць. Падыйшла яна да вядра, за­чар­п­ну­ла вады, падняла вочы і ўбачыла, што каля прыпечку нехта стаіць, такое ма­ле­нь­кае, пушыстае, з вялікімі чорнымі пугаўкамі і ў руцэ трымае кавалачак хлеба. Ра­ні­цай, калі дзядуля прачнуўся, баба паведаміла аб тым, каго бачыла сёння ноччу. Дзед су­па­ко­іў бабу і сказаў, што махнатае і маленькае – гэта добры дамавік, ён жыве ў іх­няй хаце, а па начах выходзіць з-пад прыпечку і глядзіць за парадкам. Калі на стале зас­та­нец­ца кавалак хлеба, ён бярэ яго і есць. З таго часу, пасля вячэры, бабуля пачала па­кі­даць на стале кавалак хлеба, каб дамавік не крыўдаваў на гаспадароў.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Сяргеенка Валянціны Іосіфаўны, 1940 г.н.

(2009 г.)

Дамавік жыве ў доме. Усе яго ўяўляюць па-рознаму. Вось, напрыклад, кажуць, да­ма­вы з выгляду такі: малы, на галаве нейкая шляпа-трохвугольнік, валасы белыя, длін­ныя, барада была, таксама белая і кучаравая.

Можа мне толькі здаецца яго прысутнасць, але аднаго разу было такое. Паклала я грошы на дыван, пасля – туды-сюды перавярнулася – няма. Куды ж дзеліся? Ма­быць, з-за дурной галавы. Праз дзень гляжу – на серванце ляжаць. Вось як цікава і смеш­на бывае. Ён, мой дамавы, забоціцца пра мяне. Грошы ж павінны ляжаць на сва­ім месцы. Вось так.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(перасяленка з в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Дамавік жыве ў кожным доме. Ён устае рана і будзіць петуха. Калі яму хазяін пан­ра­віц­ца, то ён будзе памагаць яму, глядзець хату. Ён жыве пад печчу. Гаварылі, што дамавы – гэта стары дзядок з дліннымі валасамі. Калі пераязджалі ў новы дом, то да­ма­во­га перавозілі з сабой. А яшчэ дамавому астаўлялі на стале ежу, каб пад­ка­ра­у­лі­ваць яго, а то, калі не аставіць ежы, то дамавы можа абідзецца і ўйці з хаты.

Запісана ў в. Яроміна Гомельскага р-на

ад Прымак Галіны Пятроўны, 1939 г.н.,

студэнткай Адаськовай Ю.

Я чула, што ёсць дамавікі, але не кожны чалавек можа іх бачыць. Яго бачыў то­ль­кі добры чалавек. У нашай вёсцы жыла раней жанчына, яна бачыла. Гаварыла, што гэ­та маленькі дзядок з доўгімі валасамі. Ён ёй карміў кароў ва двары, дык яна яму пеў­ня забіла.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на

ад Сакаловай Алены Ігнатаўны, 1917 г.н.,

студэнткай Уласавай Н. (2000 г.)

Яго я знаю. Гэта хатнік. Кажуць, што ён мае від старэнькага дзядка з сядой ба­ра­дой і дліннымі сядымі валасамі. Адзеты ён у белую рубаху. Спіць хатнік на пячы або пад печчу. З-за гэтага яго называюць падпечнікам. Устае ён рана і пугае пеўня, тал­кае яго. Певень хлопае крыллямі і крычыць. Інагда хатнік уздувае агонь і ідзе ў клець і прасушвае хлеб, таксама заглядвае ў хлеў і дае корму лашадзям і каровам, гладзіць іх. Хатнік любіць дружную сям’ю, ён не церпіць сварлівых баб. З хатнікам нуж­на жыць у міры. Калі прагневаеш хатніка, то ён можа паўрэдзіць у хазяйстве.