Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Дамавік жыве ў хаце. Гэта стары сівенькі маленькі дзядок у кальсонах і долгай ру­баш­ке. У него долгая сядая барада да зямлі. Ён знаходзіцца ў любом углу дома, мо­жа жыць пад венікам. Выходзіць ён ноччу і глядзіць, што зрабілі хазяева. Калі яны пло­ха зрабілі работу, то ён мог уйці ілі навредзіць хазяйке. Ён мог пабіць пасуду, рас­сы­паць муку. Патаму з дамавіком нужна была дружыць, хазяева часта размаўлялі з да­ма­ві­ком, называлі яго хазяінам у хаце. Такжа, калі хазяева добра рабілі работу, то да­ма­вік дапамагаў хазяйке, даглядаў за жывёлай дамашняй.

Запісана ў в. Насовічы Добрушскага р-на

ад Фамічовай Аляксандры Яфімаўны, 1939 г.н.,

студэнткай Каліноўскай Т. (2009 г.)

Дамавік – гэта такі мужычок, або кот, толькі з хітрым розумам. Ён жыве ў кож­най хаце, звычайна пад печчу. Ён бывае добры і абараняе хату ад злых духаў і ня­чыс­тай сілы. Ён быстра бегае, як кот, на чатырох лапах, і як чалавек. Такі ён хітры, як што ўба­ча смачнае на стале, дык хутчэй пад печ цягне. Гаспадар бывае яму спецыяльна што-небудзь астаўляе на стале, напрымер, свежае малако ён любіць. Днём ён можа зай­с­ці на двор чэраз комін. І праз печ абязацельна дадому вярнуцца.

Запісана ў в. Дуброва Ельскага р-ра

ад Гуд Любові Ігнатаўны 1932 г.н.,

студэнткай Яцухна Т. (2006 г.)

Дамавік – маленькі дзядок, які жыве ў каждай хаце. Кожны чалавек яго прэд­с­таў­ляе па-свойму. Я дак яго адзін раз чула. Я ляжала на печы. А печ жэ ж маленька. Чую, хтосьці мяне так ета двігае, я думала, то мне сніцца. А яно так ета двігае. Я прач­ну­ла­ся да і кажу: “Хто ето?” Тут яно як спрыгне з печы і пабяжыць. Але я яго не ба­чы­ла. Ён невідзімы. Ён любіць шкоднічаць. У нас конь е. Дак аднаго разу пасля ночы вы­ве­лі каня, аж у яго грыве заплецены пляцёнкі. Мы абраціліся к знахару. А ён і ска­заў, што ета Дамавік. Дак зайшоў у хлеў да й і кажэ: “Дзедушка-суседушка, глядзі моё хо­зяй­с­т­во, да і грыву распляці ў коніка майго”.

Да й і назаўтра ўжэ не было пляцёнак. А яшчэ кажуць: “Дамавік-дамавік, родны ба­цюш­ка, глядзі мае коровы ці яшчэ што з худобы”. Дамавік любіў яшчэ вароты ад­к­ры­ваць. Калі ў хаці сварацца, то ён тожэ зліцца, шкоду ўсякую робіць. Ён жыў у пры­печ­ку, на печы.

Запісана ў в. Валаўск Ельскага р-на

ад Чорнай Галіны Пятроўны, 1930 г.н.,

студэнткай Паўленка Г. (2004 г.)

Гэта гісторыя адбылася тады, калі мы былі яшчэ малымі. У нас была новая прас­тор­ная хата. Разам з намі жыў дамавік. Ён быў добры і шкоды ніякай не рабіў. Мы заўсёды астаўлялі яму на стале ежу. Дамавік любіў пажартаваць з намі. Нашу воп­рат­ку, якую мы здымалі з сабе перад сном, ён мог схаваць, абутак паставіць на шы­фа­не­ру. Маці ругала нас за тое, што мы раскідваем свае рэчы. А потым паверыла, што ўсё гэта прадзелкі дамавіка.

Аднойчы да нас прыехала наша цёця Алена, сястра маці. Яна чамусьці не пан­ра­ві­лась дамавіку. Ноччу яна прабудзілася ад таго, што нехта зцягваў з яе коўдру. Ад­к­рыў­шы вочы, яна ўбачыла незнаёмы ўсміхаючыся твар старэнькага дзядка. Цётка ўск­рык­ну­ла і хацела падняцца на ложку, але не змагла, бо яе доўгія прыгожыя валасы бы­лі заблытаны за поручні ложка. Цёця была вельмі напалохана. Мы з сястрой раз­б­лы­та­лі цёціны валасы і заплялі іх. А з раніцы цёця не магла знайсці шмат сваіх рэчаў, і мы прапанавалі ёй задобрыць дамавіка. Яна спекла пірог. Павячэраўшы, вялікі ка­ва­лак паклалі на талерку дамавіку і пайшлі адпачываць. Назаўтра заўважылі, што та­лер­ка на стале пустая, а рэчы цёці Алены былі на сваім месцы. Відаць, пірог спадабаўся.