Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Дамавік – гэта такі маленькі чалавечак, які жыве ў домі. Выглядаць ён можа па-роз­на­му. Усё завіся ад таго, добры ён ці злы. Калі яго не абіжаць, то і ён не будзе вас тро­гаць, а дажы наабарот, будзе ўсякімі дзяламі памагаць. Дзецям памагае быстра зас­нуць, калыханку ім пяе, злога чалавека ў дом нікагда не пусціць.

Но добры дамавічок усягда можа стаць злым. Каб гэтага не было, нада ўсягда на ноч лажыць на стол што-небудзь укуснае: кусочак хлеба, сахару. Сільна любіць ён кан­х­ве­ты. От паложыш парачку, утрам устанеш, а іх няма. Маленькі ён, сільна маленькі, не вельмі стары, но ўжэ і не малады. З дліннай се­рай барадой. Адзеты так, як раньшы людзі ў дзярэўні адзяваліся: які-та цёмны ан­да­ра­чок, шапка, валёначкі. Нешта цяперака не стала іх. Раньша многа было, пачці ў кожным доме, а цяпер не чутна. Наверна, людзі верыць перасталі, падкармліваць іх па начах, вот яны і пра­па­лі.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Содаль Яўгеніі Сямёнаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Кравец І. (2003 г.)

Дамавік ё ў каждай хаце. Я яго не бачыла, а ён, кажуць, бача ўсё. Мамка мая рас­каз­ва­ла, што ён маленькі, з вусікамі і бальшой барадой. Ён на пячы сядзіць.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Багуновай М.І., 1930 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Як гавораць, дамавік доўжан быць у хаце. Ён ахраняе дом. Калі яго не будзе, то прыйдзе злы дух. Мы дамавіка не бачылі. У хаце ён заўсёды сядзіць на покуці, там, дзе абразы.Калі чалавек перасяляецца з адной хаты ў другую, да­ма­вік ідзе разам з ім. І зваць яго не трэба, ён сам пойдзе. Бывае, сядзіш у хаце, і тут вдруг па­чы­на­юць трашчаць абоі, як хто іх рве. Эта ўсё дамавік робіць.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Васіліны Рыгораўны, 1948 г.н.,

студэнткай Берднік В. (2006 г.)

Дамавікоў у мяне не было. Але матка казала, што када малая была, дык калі яны сне­да­лі, дык пасля стол адразу не прыбіралі, бо гаварылі, што дамавы прыйдзе і пас­не­дае.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Назаранка Надзеі Мінаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Страха К. (2006 г.)

Дамавік жыве дома, прыходзіць ноччу, стукае па сценах, ходзіць па хаце. Каб не пужаў, патрэбна пасвяціць мак і абсыпаць хату.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Дамавы – стары дзед. Жыве ў хаце. Даглядае малых, калі яго папрасіць аб гэ­тым. Любя малаком частавацца, але толькі свежым. Інагда гуляецца з малымі ка­ця­ня­та­мі, а кошка тады злуецца, што дзеці не слухаюцца.

У нас жыве вясёлы, удалы дамавы, яго няслышна і нябачна. Але я слыхала, што на другім канцы дзярэўні прадалі дом, старыя памерлі, а маладым тая хата не пат­рэб­на. Дык новыя хазяі пераехалі туды, зрабілі рамонт, а печ не маглі распаліць без ахап­кі саломы. А потым нажы сталі знікаць. Парэзалі хлеб, нож пакінулі на стале, а на­ран­ку яго не знайшлі. Дасталі новы – тая ж песня. Як толькі не паклалі на месца – так гэ­ты нож як ветрам здувае. І сварыліся муж з жонкай, і друг на друга пальцамі па­каз­ва­лі, але так і не змаглі знайсці. Абшукалі ўсю хату, і на двары, і ў агародзе – нічога. Праз паўгода муж з жонкай так рассварыліся, што і разбегліся, дзяцей няма, хату па­кі­ну­лі. Прайшоў невялікі час, ну, можа год, хата развалілася прама на вачах. Дзеці су­седзяй бегалі туды пагуляцца ў пустой хаце. Адзін бег па былой спальні і праваліў пол, нага застрала. Пачалі вытасківаць, выламалі пару досак, а там паўдзясятка пар­жа­ве­лых нажэй. Усе здзіўляюцца, як яны туды папалі?

А я думаю, што ета дамавы іх туды паклаў. Яму не спадобіліся новыя хазяі. І дом хутка разваліўся ад таго, што дамавы зышоў адтуль. Вось як!