Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Давыдавай Вольгі Аляксандраўны, 1957 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Дамавік жыве ў шкафчыках. Ён стары і маленькі ростам. Ён не сядзіць ніколі на ад­ным месцы, а бегае па ўсёй хаце. Дамавік вельмі добры, памагае людзям: прыбірае са стала і вяжа. Ён выганяе венікам з хаты нячыстую сілу. А калі ў тую ж самую хату за­ходзе яшчэ адзін дамавік, то пачынаецца скандал, людзям ад гэтага становіцца пло­ха. У яго ёсць шапка з бубончыкамі.

Запісана ў в. Сяменча Жыткавіцкага р-на

ад Чарнагаловай Парассі Пятроўны, 1927 г.н.,

студэнткай Кацуба У. (2006 г.)

Мы яшчэ жылі ў Старым Млыне і каждую ноч, вот мы слышым, што ад­чы­ня­юц­ца дзверы ў сараі. І точна хто едзе на кані. Наверна, дамавы. Слышу я, як ён пра­е­хаў, а ўжо патом прыязжаў жа назад і закрываў дзверы. А каня ж у нас не было. Па до­му нічога не дзелаў. А інагда стукаў па калодцы, пакуль заснём. Вот кажды раз так. І са­сед­кі тожа гаварылі. І мы как будта і бачым яго, када ён едзя.

Мы ішлі на танцы. Ета была перад Івана Купала. Уперадзе з аднаго боку і з дру­го­га боку – бальшэнныя кусты, два. Ну мы ідзём, трохі ж пяём. І тут з куста выязжае на кані, белым, бальшым, бальшы мужчына ў белым, жырны такі. Конь як нада ідзе. А муж­чы­на эты сядзеў ліцом к нам, а к каню спіной. У яго была бальшая белая барада, а сам ён малады. Ета быў дамавы, а такі красівы. Мы ж, дзеўкі, перапугаліся і началі хрыс­ціц­ца. І як началі хрысціцца, дык ён сразу ж паскакаў у саседнія кусты. Мы па­бег­лі. А назаўтры пашлі і паглядзелі, а там трапінка была, добрая такая, шырокая.

Як-та ноччу прышла сястра мая позна і есці села ля акна. Есць і глядзіць. А ў вак­не нешта падходзіць, красная морда. Яна спугалася. А ета быў дамавік, точна да­ма­вік. Нельзя есці ноччу.

Запісана ў в. Кароцькі Кармянскага р-на

ад Маскаленка Іны Іванаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смірновай І.

Я думаю, што дамавік усё ж існуе. І ў нас у хаце ён жыў. Дамавік – гаспадар у ха­це. Бываюць дамавікі і добрыя, і ўрэдныя. У нас добры жыў. Жыў дамавік за печ­кай. Я его не відзела, но ведала, што ён есць. І каб дамавік не злаваўся, кожны вечар ка­ля печкі ставіла яму талерку з ежай, а раніцай забірала пустую.

Дамавік пахож на маленькага старычка з барадой. У суседзяў нашых дамавік урэд­ны быў. Ён жыў пад полам, а па начам бегаў па хаце, моцна тупаў, раскідваў рэчы і не даваў спаць ім. Калі дамавіка вельмі раззлаваць, ён адпомсціць. Можа нават хату пад­па­ліць ці жывёлу замучыць. Таму з дамавым усё будзе добра.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

У хаце ёсць хазяін. Гэта дамавы. Добры ён, харошы. Жыве ў кожнай хаце пад печ­чу. Як хазяева харошыя, так ён ім і хазяйства беражэ, памагае. А як нерадзівыя ха­зя­е­вы, дак замучае ён іх, хазяйства запусціць. Як яны пасварацца з дамавым, дык мі­рыц­ца нада. А мірыцца лёгка. Падлажыць пад печ махоркі якой ці хлеба кусок. Да­ма­вы пасудай пагрыміць, пашчакоча, да не са зла. Яму ж тожа пазабаўляцца хочацца.

Запісана ў в. Старадубка Лоеўскага р-на

ад Логіс Кацярыны Кандратаўны, 1913 г.н.,

студэнткай Логіс В. (2009 г.)

Раней у кожнай хаце вадзіўся дамавэй. Ніхто яго не відзеў. Але казалі, што ён па­хож на старэнькага дзядка з дліннаю барадою і дліннымі сера-сівымі патламі, адзе­ты ў льняную мужыцкую рубашку, падпярэзаны лыкам, у лапцях.

Жыў за печкаю. Ноччу толькі выходзіў, а днём за ўсім праісхадзяшчым наб­лю­даў. Баяўся, хоць і нявідзімы. Дамавэй любіў, калі яго шанувалі. Ён тады хазяівам па­му­гаў. Мышэй пад мастом з лягушкамі ганяў ці з хазяінам на поле касіць хадзіў. Калі ха­зя­ін харошы, ён, калі печку дзелаў, чурачку рабіў, каб тэй зімою не замерз. Калі ж ха­зя­ін плахей, то дамавэй яму мсціць. Каней заезжваіць да паўсмерці, дражніць сабак сон­ных, катоў за хвасты дзярэць. Дзяцей малых шчакочыць, каб тыя вылі і спаць ха­зя­і­вам не даёць. Хазяйкі можыць мазгі затуманіць. Дык тая тры разы крупеню пасоліць. Ці пачне жонку “за язык цягнуць”, каб тая бріхалася з мужыком. Тады пачынаіцца: і віл­кі ў ход ідуць, і качарыга, і гальнік. А дамавэй наблюдаіць і радуецца. Ён і сам яш­чэ любіць што-небудзь скінуць ці гаршчок разбіць, малако разліць.

Дамавэй любіць, калі з ім разгаварываюць, хваляць, тады ён добры, ласкавы. Лю­біць, калі яго прыглашаюць на вячэру. А выгнаць з хаты яго няльзя. Ён яшчэ больш тады будзе мсціць.