Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Акостка Аляксандры Якаўлеўны, 1888 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

У вэлікіх водоёмах жыве водзянік – русалчын цар, хазяін. Гэто стары дзядок з ба­ра­дою. Своіх русалок вон выпускае з воды толькі на русальны тыдзень, усё ж ас­та­ль­ное ўрэмя тыя не маюць права паказвацца на зямле. Сам водзяны – натура поганая, враг чоловека. Напускае судорогу на того, хто купаецца, шчоб маць собе добычу. Водзя­ны боіцца крэста, ніколі не зацягне чоловека з нацельным крэстом. Бываюць та­кіе места на рэцэ ілі озеры, которые не замерзаюць і ў лютые морозы. Такіе места лепш обходзіць – это владзенья водзяніка. Нечыстые духі обітаюць і ў старых ко­лод­цах, воду з которых ужэ не пьюць. Хто пэрэхіліцца чэраз край, да шчэ посля заходу сон­ца, той можэ побачыць там водзяного. Але так робіць нельга: вон будзе прэс­ле­до­ваць і ўтопіць у екім-небудзь озеры ці дажэ канаве. Едучы ў ночэ по рэцэ на лодцы, трэ­ба хрысціцца і хрысціць ваду, а главнае – не ўглядвацца ў ваду, бо можэ показацца водзя­нік.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Бруцкай Марыі Мікалаеўны, 1932 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Вадзянік жыве ў вадзе і зацягвае туды людзей, гаспадар вадзянога асяроддзя. Ка­жуць, што вадзяныя – гэта душы памерлых – тапельцаў, чыі целы не былі зной­дзе­ны.

Страшны, касматы, з зялёнай барадою. Кажуць, што калі людзі тонуць у вадзе, то гэта вадзяны іх да сябе прыбірае.

Калі я была малой, пайшлі мы, значыць, з падружкамі на возера. Яно недалёка зна­ходзі­ла­ся. Плавала я вельмі добра – маладая яшчэ была. Ну, значыць, плыву я, яш­чэ недалёка ад берага была, як нешта мяне за ногу як цапне. Я перапужалася і давай, ду­маю, на бераг, але дзе ты. Яно мяне не адпускае – так ухапіла. Я давай крычаць, каб мя­не спасалі. Добра, што я крэст не сняла, дык я ім па вадзе, па вадзе. І як чуда ней­кае. Нібы Гасподзь Бог памог, адпусціла яно мяне.

Я гэта ўсё потым маці сваей расказала, а яна мне і кажа: “Гэта, мабыць, да­чуш­ка, вадзяны быў!”

А яшчэ мне матка распавядала, што ад вадзянога мог выратаваць ці дамовік, ці бан­нік, калі яго аб гэтым папрасіць.

Кажуць, каб яго не ўбачылі, ён ператвараецца ў якую-небудзь рыбу і жджэ.

Запісана ў г. Пінск Брэсцкай вобл.

ад Кароль Праскоўі Сямёнаўны, 1920 г.н.

(раней пражывала ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),

студэнткай Лазіцкай Т. (2004 г.)

Гэта злы дух, што жыве ў азёрах, рэчках, там, дзе цёмно і глыбоко, тому людзі і ба­яц­ца купацца там, дзе не відно дна. Вон мае выгляд дзеда з бородой зялёнай і сам вон покрыты жабрушніком.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Пясоцкай Евы Васільеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Чарнянок І. (2008 г.)

Жыве ў вадзе, ніколі не выходзіць з вады, а то памірае без яе. Ён выглядзіць амаль як рыба, але ёсць нешта і ад чалавека: на галаве доўгія валасы, бывае з трасінай ды п'яўкамі, зялёнае ліцо, цела хвастом заканчваецца. Яго лічаць атцом русалак. Ён бу­да­ра­жыць ваду, пужае гэтым людзей. Як жывёла падыходзіць піць ваду, дык ён мо­жа нарочна выпіць яе з тога возера, каб карова бліжэ падайшла, а тады, як выплюне ён ва­ду, жывёла і гіне. Дзяцей рэдка крыўдзіць. А як ідзе ўздоўж ракі п'яніца, пасылае ён ру­са­лак, памочніц сваіх, каб заманілі бліжэй к вадзе, а тады і топіць.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Вадзянік быў царом вады. Ён мог тапіць людзей. Казалі, што ён мог быць вя­лі­кай рыбай, дзіцём.

Тое, што раней у вадзе жылі вадзянікі, верым. Ён рабіў людзям зло: тапіў, ла­маў іх вудзільні, краў бялізну пры паласканні. Калі чалавек тапіўся ў мелкім месцы, то асаб­лі­ва верылі, што гэта справа вадзяніка. Ён яшчэ стараўся зацягваць людзей на глы­бі­ню.