Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Рэчыца

ад Скроб А.І., 1961 г.н.,

студэнтам Парфёнавым Д. (2006 г.)

Дамавік – малы мужычок, чорны, з валасамі. На пячы жыве. Бывае, не ўзлюбіць ка­го-та, пугае ноччу, нада тады вуглы макам пасыпаць. Яшчэ нада есці даваць яму, то­ль­кі смачнае, каб ён добры стаў. Нельга яго пугаць, трэба дагаджаць. А так яны доб­рыя, любяць гаспадара.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на

ад Пяшук Вольгі Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Згурскай Т. (2005 г.)

Гаворуць, што е дамавы. Ён жыве ў домі. Але яго ніхто не відзець, бо ён як тая му­раш­ка. Дамавы – ета такое прывідзенне. Еслі ён невзлюбіць чалавека, хазяіна, то та­ды ён здзелае так, што чалавек балее, не спіцца яму. Уночы на чалавека тады на­па­да­юць начніцы, ён ходзіць па хаце ўночы тады. А еслі взлюбіць, то тады добра ча­ла­ве­ку, дамавы яму ва ўсім спрыяе.

Яшчэ дамавы можа шуткаваць з хазяйкі, хазяіна. Паложыць ён (хазяін) што-не­будзь, а патом круціцца і найсці не можа, а ета дамавы схаваў. Пацешыцца ён і назад усё кладзе. Паходзіць, паходзіць чалавек, павернецца – а яно ўжо ўсё на месцы.

Дамавы жыве пад венікам, таму вечарам, калі вымятаеш мусар, на вуліцу выб­ра­сы­ваць нельзя, а ў вугалок яго нада замесці, а ўтрам ужо выбрасываць. А еслі вымеў і выкінуў мусар, то нада хаця б тры каплі вадзічкі капнуць у куточак.

Нада, штоб кажды раз на стале быў хоць кусочак хлеба. Калі ідзеш у новую ха­ту, то нада забраць з сабой іконкі, узяць хлеба, солі для дамавога і сказаць: “Усё сваё бя­ру з сабой”. Тады і дамавы з хазяінам пойдзе. Нада сначала ката пусціць у хату і пеў­ні­ка ўпярод пусціць, штоб ён пераначаваў, песенькі прапеў. Дамавы ёсць у кожнай ха­це. Еслі яго няма, то ета плоха сільна. Калі на Юр’е выганяюць ужо кароўку на по­ле, то хазяін свячонай вярбічкай пабівае яе па баках, па спіне, перахрысціць ёй дарогу і гаварыць: “Выганяю сваю скацінку на Юр’еву расу і аддаю дамавому. Спасі, сахрані, пры­га­ні”.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Дамавік жыве ў хаце. Ён у відзе невялікага звярка велічынёю з крысу, шэра-бу­ра­га цвету. Жыве ён пад полам у хаце. Вылазіць і ўдзень, і ўночы, калі ў хаце сці­ха­юць усе жыльцы. Харошага ён мала робіць. Таму што бывалі случаі, калі ён шкодзіць: пе­рас­таў­ляе табурэткі, ляскае некаторымі прадметамі, што вызывае трывогу, бо радасці ў гэ­тым мала, як быццам ён падсказвае нешта нядобрае. Каб засцерагчыся ад яго, трэба, каб быў уключаны свет.

Наша суседка Аксіння казала, што пасля вайны ў суседчыну хату прыходзілі ма­ладзі­цы, у якіх не вярнуліся з вайны мужыкі, казалі, што яна ўмее вызываць да­ма­во­га, які прадвяшчае сваімі дзеяннямі, вярнецца той ці іншы хазяін або не. Для гэтага ў парозе ставіўся стары стол на чатырох ножках. Калі жанчына пагукае дамавіка, то стол павінен “хадзіць ходарам”. Гэта азначала, што той жанчыны мужык жывы і вер­нец­ца дамоў, а калі стол стаяў нерухома, то гэта прадвяшчала бяду.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Дамавік у мяне жыве – гэта павук. Ён жыве ў хаце, у вуглу і пляце павуціну. Яго не­ль­зя ўбіваць, бо ён нічога плахога не дзелае чалавеку. Сядзіць сабе на павуціне і наб­лю­дае за намі. Я з ім інагда разгаварваю.