Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Гвоздзь Надзеі Фядосаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Дамавік жа жыве ў нас. Маленькі такі, пахожы на старога дзядка. Толькі вельмі ён валасаты. Жыве ён на печке, значыт цяпло любіць. Не любіць, калі мы закідваем печ розным хламам, тады ён сердзіцца і ноччу б’е пасуду, кідае качэргі. Ён вельмі кап­рыз­ны і каб яго не агарчаць, трэба добра весці ўсю дамашнюю працу, бо ён хазяін до­ма. Што не панравіцца, тады творыць абы-што.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Наталлі Віктараўны, 1958 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Мама мая расказвала мне пра яго. Прышлі к ней её падругі гуляць. Хлоп дзвя­ра­мі ў зал. Паглядзелі – няма нікога. Потым яна пайшла спаць, і сніцца ёй сон. Старычок та­кі шчупленькі гавора ёй: “Ты іскала мяне. А я быў радам, каля цябе. Я жыву ў ва­шым доме. Я дамавы ваш”. Гаварят, што ён ходзіць в белай адзеждзе. А еслі ў хазяіна есць конь і он ему панравіцца – будзе косы ему заплятаць. Старыя бабушкі гаварят, што кагда ідзеш у чужую хату, толька перасякаеш парог, прыглашай з сабой. Нада га­ва­рыць: “Мой дамавой, хадзі разам са мной. Жыві ты разам з намі ўмесце, абходзься ка­ля маёй сям’і і каля скаціны па чесці. А кагда ты чужы, насыльны, ідзі к нему і па­гу­ляй, а в маём дваре не бывай”.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Дзегцярэнка Кацярыны Мікалаеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Калі ў хаце завёўся добры дамавік, то гэта добра: і мужык з жонкаю меняй сва­рац­ца, і дзеці не балеюць па-сур’ёзнаму, і грошы вядуцца, і худоба добрая, сытная, не хва­рэя. Дык мы яго, гэтага дамавога, і задобрываем: грошы пад краваць кінем, каб вя­лі­ся, на празнікі – цукерак там ці яшчэ чаго з ежы такое, каб не порцілась. Хвалілі яго, а некаторыя людзі яму і імя дадуць.

А вось у мяне ў хаце жыў, я так думаю, плахі дамавік, бо палохаў майго па­кой­на­га мужыка Васіля. Адзін раз – у хаце, другі – у сараі. Ці гэта быў хлеўнік, не ве­даю... Васіль казаў, што яго разгледзеў: гэта такі здаровы чалавек, з ростам чалавека, то­ль­кі лахматы, чорны, яго скура, як вывярнутая шуба, сядзіць на ўколенцах, а тады па­ды­мец­ца дый і набліжаецца да Васіля, дык ён на ўцёкі. Я думаю, што ён быў плахі, бо і худоба тады магла балець, да і мужыка майго ён забраў, наверна, у сараі згарэў ад ку­рэн­ня – выпіўшы, курыў позна вечарам дай і папаў аганёк на сухую салому. Мо, гэ­ты дамавік выпіўшых ці п’яных не любіць. Не знаю. Мне сказалі, каб я папырскала свя­той вадой у хаце і хлеве, і святую паску ў вуглы палажыла. Я так і зрабіла. Вродзе ўсё і ўціхамірылась, спакойна стала.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

У нас у хаце пад лавай жыў плахі дамавы. Сабакі і кошкі ў нас не было, а жыў ён. Роста ён невялікага, бо ноччу спаў у дзеда на барадзе. А як мы ўзналі, што дамавы спіць на барадзе? Ноччу ён затыкаў дзедаў нос і яму не было чым дыхаць. Плахі быў і выў па начах, стукаў, грукаў. І каб паддабрыцца і яго супакоіць, мы клалі яму пад лаву хлеб, ваду. У другіх хатах яны бываюць і харошыя, дружаць з хазяінам і яго дзяцьмі. А наш быў плахі. Помню, калі дзеці не слухаліся, казалі, што гэта не дзіцёнак, а да­ма­вы.