Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Астроўчыцы Светлагорскага р-на

ад Почапень Ніны Васільеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Варапаевай В. (2006 г.)

Дамавік – эта маленькі белабрысы старычок з вялікай барадой і вусамі, як у ка­та. Ножкі тыя кароценькія. І ён топ-топ, тупае па хаце. Маці казала: “О, Топа аб­’­я­віў­ся!” І мы верылі, што гэта іменна той Топа, які шуміць дзе-та. Таму і любілі яго, хоць і ня бачылі.

Запісана ў в. Асінаўка Светлагорскага р-на

ад Цвірчанка Надзеі Станіславаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Бялько І. (2005 г.)

Кажуць, што дамавы ё ў кожнай хаце. Я яго не бачыла, а маці казала, што ён жы­ве за печчу ці пад прыпечкам. Гэта нейкі сівы дзядок. А вот калі ўжэ я сама стала дзяр­жаць хазяйства, панадабілася і мне прасіць помашчы ў етага дамавіка.

Нешта карова мая не стала прыносіць малако, а я ўжэ не знаю, што рабіць. А тут саседка і падсказала. Узяла я даматканы рушнік, стакан вады, хлеба і соль. Па­лез­ла на крышу і кажу: “Дамавіча, дамавы, на табе хлеба, вады і соль, дай маёй карове ма­ла­ка даволі”. От не помню толькі, ці стала лепей, ці не.

Запісана ў в. Дуброва Светлагорскага р-на

ад Масальскай Анастасіі Карпаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Мітраховіч Ю. (2006 г.)

Ото было, цяпер такога не чутна. У кожнай хаце жыў дамавік. Ён усякі быў, у кож­на­га свой. Жыў ён у дымаходзе. Ён за парадкам глядзеў. Людзі калі клаліся спаць, да­ма­вік абходзіў хату і глядзеў, усё лі добра, уся лі маёмасць на месцы.

Людзі стараліся ўгадзіць дамавіку, бо яму як што не панравіцца, то ён тады шкодзіў, порціў маёмасць, а мог і саўсім перайці жыць к другому хазяіну. А як да­ма­вік сыдзе, дык усё не ладзіцца ў доме, дык людзі ўсё стараліся яму ўгадзіць.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Харошка Соф’і Іванаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Дамавік – гэта маленькі гномік з барадой. Ён жыве за печкай. Трэба пад­кар­м­лі­ваць яго. Калі што прападзе, кажуць, што гэта дамавік. Трэба тады задобрыць яго. Пры­вя­заць к табурэтцы чырвоную лентачку або трапачку і гаварыць:

Старычок-дамавічок,

За абіду прасці,

А памажы мне прапажу знайсці.

Запісана ў в. Нісімкавічы Чачэрскага р-на

ад Кузьмянковай Лідзіі Васільеўны, 1954 г.н.,

студэнткай Пішчук Н. (2006 г.)

Дамавік – гэта такое сушчаство, якое жыве ў хаце ілі на дварэ. Яны такія, як і мы, людзі, но мы іх не бачым. Яны ходзяць па дарожкам, як людзі.

Быў такі случай. Аднажды жэншчына строіла сабе хату і начала эта стра­і­це­ль­с­т­ва на тым месце, дзе хадзіў дамавік. І када ана ў гэтай хаце легла спаць, то пачула, як хто-та ходзіць. Яна спугалася, устала – а ў яе сенцы адчынены, і яна ўбачыла ма­ле­нь­ка­га чалавечка ў красненькіх сапожках. Гэта быў дамавік, а з ім яшчэ многа хлопцаў бы­ло, якія стукалі вілкамі, ложкамі, плясалі. І прайшло врэмя, і ў гэтай жэншчыны ўздуў­ся жывот, і яна памерла. Кажуць, не на тым месцы хату паставіла.

Запісана ў в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на

ад Пацёмкінай Галіны Нікіфараўны, 1936 г.н.,

студэнткай Пацёмкінай Т. (2006 г.)

Дамавы ёсць. Але я яго не бачыла. Бывае, лягу спаць, а мае вешчы па хаце рас­кі­да­ны. Гэта дамавы так чаго-та зліцца. Ён любіць, каб чыста было ў хаце, каб на ста­ле было прыбрана. Дамавы яшчэ не любя, калі дзяцей б’юць. Мой муж раз дзіцёнка ні за што ўдарыў, дык дамавы яго напужаў і наказаў. Дзіцёнка еле спаслі, а муж ляжаў нядзе­лю, хварэў.

Было ў нас і такое. Адна баба пайшла позна за вадой, а дамавы ў калітцы стаіць. Яна спужалась. Але з ім не загаварыла. А каб загаварыла, то ён бы рэч адняў. Еслі ён сам загавора, тады атвячай. А так нельзя з ім гаварыць.

Калі перасяляешся з хаты, трэба перахрысціцца і сказаць: “Дамавой мой, ідзём са мной, будзем жыць-пажываць і дабра нажываць”. Дамавых нельзя пугацца, а то не будзе ў жызні толку. Дамавыя любяць добрых людзей і тады робяць ім дабро.