Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Кікімары – душы памёршых нехрышчоных або праклятых бацькамі дзяцей (дзяўчынак). Іх калдуны пасылаюць у чыю-небудзь хату, дзе яны пераварачваюць усё з ног на галаву і хочуць выжыць хазяеў. Штоб ізбавіцца ад іх, нужна абмесці печ і вуг­лы ў доме, абкурывая іх ладанам.

Запісана ў г. Гомель

ад Зялёнай Вольгі Піліпаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Зялёнай В. (2006 г.)

Кикиморы живут на болотах. Они как старушки, скорее маленького роста. Смот­рят за порядком на болоте.

Запісана ў г. Гомель

ад Іванчыкавай Людмілы Аляксееўны, 1962 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

У балоце жывёт, а не ў доме. Выглядзіт маладой, но очень некрасівай дзе­вуш­кай. Ведзьма может превраціцца ў кікімару.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Кикимора схватила за веретено. Мама без света пряла. Мама закричала: «Ребёнки, кикимора!» А мы на печке спали. Мы попрятались, а кикимора в подпол убе­жа­ла.

Сестру мою кикимора душила. Так она ее спрашивает: «К худу или к добру?» А та отвечает: «Нагажу да уйду». Вот и нагадила. Сама ушла, а сестра потом скоро умер­ла.

Запісана ў г. Гомель

ад Кастровай Вольгі Мікалаеўны, 1928 г.н.

Чула, што кікімара – пагібшая маленькая дзевачка, нехрышчоныя дзеткі, а то і ўбі­тыя роднымі мамкамі і папкамі. Яны ходзяць, ад ветру хістаюцца, худзесенькія, ма­ле­се­нь­кія, з галубымі валосьямі. Можэт, яны жывуць у балотах? Я знаю, што га­во­раць: “кікімара балотная!” Знача, некрасівая, нікому не да спатрэбы.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Кікімара – злы дух у выглядзе карліка або маленькай жанчыны, галава ў яе з на­пёр­с­так і цела маленькае, як тая саломінка. Яна жыве ў доме за печкай, і там яна прадзе, а таксама баламуціць па начах. Яна можа дрэнь зрабіць жывёле, кідае і б’е по­суд, спаць мяшае, грахаціць уноччы.

Гавораць, пазбавіцца ад яе цяжка. А каб не было кікімары, у доме трэба мець ка­мень такі, у якім адверсце даўно было само па сабе.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(раней пражывала ў в. Струмень Кармянскага р-на),

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

Кікімары – гэта нябачныя істоты, што жывуць у вуглах хаты. Казалі, што гэта вя­лі­кія грэшніцы, каго на могілках не хавалі ў свой час. Вясёлыя яны, кікімары. Шмат гу­ля­юць ды хіхікаюць.

Сядзелі аднойчы баба з дзедам за сталом, вячэралі. От, чуюць, нехта ў вугле хі­хі­кае. Думалі, дзіця якое схавалася. Глядзяць, а там нікога няма. Селі за стол зноў, ду­ма­лі, што здалося, а тут зноў нехта захіхікаў, запішчаў. А там у бабы ў каробцы ніткі бы­лі, дык каробку хто-та скінуў, і ніткі рассыпаліся па мосце.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Кікімары жывуць у доме на печы. Мае від маленькай жанчыны з доўгімі чор­ны­мі валасамі, белым тварам і чорнымі вачыма. Кікімара – жонка хатніка. У доме можна па­чуць піск кікімары. Кікімары паяўляюцца ў той сям’і, дзе праізайшло ўбійства дзі­ця­ці, пракляцце ці другі цяжкі грэх. Кікімары па начах стукаюць па сценах, непакояць ма­лых дзяцей, па хаце рассоўваюць рэчы, ламаюць мэблю, хочуць выжыць чалавека. Ка­лі кікімара плача ноччу, то будзе бяда.

Кажуць, што яе можна спаймаць і ператварыць у чалавека. Для гэтага ёй стры­гуць валасы ў відзе крыжа. Тады яна стане дзяўчынай.