Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Вадзянік – злы дух, які сядзіць на дне рэк, сажалак, балот. Выступае ў вобразе муж­чы­ны з рысамі жывёлы. Замест рук у яго лапы, сам ён з вялікай барадой зялёнага ко­ле­ру і доўгімі вусамі. Росту ён невысокага, тоўсценькі, пакрыты цінай. Галоўны яго за­ня­так – тапіць людзей.

Зімой ён спіць, а прачынаецца толькі тады, як з’яўляюцца ля вады першыя ры­ба­кі. Раней сома не елі, бо, казалі, што ён сябруе з вадзяным. Яны разам харчуюцца ўтоп­лен­ні­ка­мі.

Запісана ў г.П. Брагін

ад Яцко Наталлі Пятроўны, 1944 г.н.,

студэнткай Яфрэмавай А. (2005 г.)

У нас праз дарогу невялікая сажалка ёсць. Туды дзеці з ўсёй дзярэўні бегаюць ку­пац­ца на лета. На той сажалцы плавае браўно. Калісьці на беразе расло магутнае дрэ­ва, але яно як-та ўраз высахла, а па лету бура была, маланка ў гэта дрэва папала, і дрэ­ва ахапіў агонь, яно ўпала ў ваду. Дык вось, дзеці любяць гэтае браўно выцягваць на сярэдзіну (там глыбока) і прыгаюць з яго ў ваду. Мой унук таксама прыгаў з яго, і не раз.

Неяк пайшоў мой унук і хутка вярнуўся дамоў перапалоханы. Я спыталася, што зда­ры­ла­ся, а ён кажа: “Прыгалі з хлопцамі, хто глыбей. Нырнуў я глыбока-глыбока. Глы­бей за ўсіх. Абрадаваўся. Але адчуваю, як па наге штось пагладзіла, а потым уха­пі­ла­ся ў ладыжку і не пускае – моцна трымае. Але потым адпусціў мяне вадзяны.

Я наказала ўнуку маўчаць аб гэтым, а ён не стрымаў слова – расказаў дзецям. Ой, і кіпіш падняўся тады. А праз тыдзень знайшлі ўтоплага мужыка. Ведзь гаварыла ўну­ку маўчаць! Не, не змог.

Запісана ў в. Клянок Буда-Кашалёўскага р-на

ад Зубаравай Ніны Міхайлаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Этыя вадзяныя, яны жывуць у любой вадзе, у калодцы. Людзі паэтаму і топяцца ў рэках, таго што іх уцягвае вадзяны.

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Варабей Валянціны Цімафееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

Вадзяны ў балоце жывець. Ён страшны такі, зялёны ўвесь. Барада ў яго длінная і косы длінныя, касматыя. Усё цела ў яго аблеплена цінай. І хвост шчэ ё ў яго, як у ру­сал­кі.

Людзей усё ўрэма тапіў еты вадзяны.

Матка казала, што мужчыны ўтопленыя станавіліся вадзянымі, а дзеўкі ўжо не­за­муж­нія – русалкамі.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

У нас за дзярэўней раней копанка была, зараз якая ўжо высахла ўся, так вось пай­ш­лі туды купацца хлопцы. Купаліся ўсе, і добра было, а раптам бачаць – аднаго ў ва­ду хтось цягне ўніз. Яны пачалі яго выцягваць, а яго быццам бы нейкая сіла цягне ўніз, так і ўцягнула. Старыя казалі, што гэта вадзяному ён панравіўся і ён яго ўтапіў, штоб душу сабе забраць.

Запісана ў в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Казловай Таццяны Мікітаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Валчковай Т. (2004 г.)

Вадзянікі-вірнікі жывуць ў бягучай вадзе, а ціхоні – у стаячай. Яны пужаюць ры­бу, рвуць сеткі.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(пераехала з в. Пучын Брагінскага р-на)

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Вадзяныя могуць жыць у любой вадзе. Яны напамінаюць вялікіх рыб з ча­ла­ве­чым ліцом. Вадзяны, калі ета яму нада, можа стаць асакой, чаротам, а то шчэ ў корч прэў­ра­ціц­ца. Ён людзям нічога харошага не здзелае. Любіць вадзяны толькі калдуноў. Во ў нас мужык рыбу так добра лавіў, што яму ўсе завідвалі. А ўжо потым даведаліся, што ён калдун. Еты мужык сам усё расказаў, калі чарку выпіў. З таго часу яго ўсе бо­кам абыходзілі, бо баяліся. Але ніхто з ім не ругаўся, бо зналі, што шапне вадзяніку, а той можа і ўтапіць.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вадзянік жыве ў вадзе. Абычнае яўленне для ўтопленнікаў. Колькі трэба яму жэр­т­ваў у вадзе, столькі ён і забірае чалавек. Чалавек утапае, і прызнакі яго па­яў­ля­юц­ца ў відзе свечак. Колькі трэба ўтапіцца чалавек, столькі паяўляецца свечак у начное ўрэ­мя. Пускай вада будзе зусім мелкай, а чалавек усі роўна ўтопіцца.

Вадзяны запаведуе вадой. Калі чалавеку нужна ўтапіцца, то чалавек кіне ўсё і пой­дзе к вадзе, штоб утапіцца.