Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Кікімара – ета нячыстая сіла, яна маленькага росту, з кошку ростам, адзета ў лах­ма­ны і не гаварыла. Заводзілася ў доме, дзе паміж мужам і жонкай быў разлад. Яна та­ды радавалася, наводзіла страх на людзей. Каб засцярэгчыся ад кікімары, трэба бы­ло чытаць малітвы, іспользаваць абярэгі.

Запісана ў в. Насовічы Добрушскага р-на

ад Фамічовай Аляксандры Яфімаўны, 1939 г.н.,

студэнткай Каліноўскай Т. (2009 г.)

То така маленька дзевачка. Яна абычно жыве ў тых, у каго дзіця малое памерла, яны заўсегда стонуць у хаце або плачуць.

Яна жыве ў хаце, на печы або за ей.

Запісана ў в. Валаўск Ельскага р-на

ад Чорнай Галіны Пятроўны, 1930 г.н.,

студэнткай Паўленка Г. (2004 г.)

Раней быў у нас лес, калі дамоў такіх бальшых не было. Дык вось, у лесе было во­зе­ра, заросшае чаротам і там, казалі, жыла кікімара. Бывала, хтосьці пойдзе ў лес, на­бя­рэ грыбоў, ягад, а калі назад вяртаецца, захоча скупацца. Паставя кошыкі, а сам у ва­ду і купаецца. Выходзя на бераг, а кошыкі развернутыя стаяць і ягады раскіданыя. Гэ­та значыць, кікімара ела ягады. А хто бачыў кікімару, казалі, што яна ўся лахматая, са­ма нібы гразная, а на руках доўгія пальцы з вялізнымі кіпцюрамі. Вось яна гэтымі ру­ка­мі і адбірае ў людзей ягады.

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Кікімары – гэта дзевачкі, якія яшчэ не паявіліся на свет, а ўжо былі прокляты сва­і­мі бацькамі. Жывуць яны ў хатах, дзе праізашло ўбійства дзіцяці, пракляцце і дру­гі цяжкі грэх. Кікімары па начах стукаюць па сценам, пужаюць дзетак, хаваюць і рас­кід­ва­юць рэчы.

Запісана ў г. Жлобін

ад Карпенка Ніны Максімаўны, 1924 г.н.

(перасяленка з в. Журавічы Рагачоўскага р-на),

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Кікімары сядзяць у балотах. Гэта нячыстая сіла. Паяўляюцца воны ўвечары. Са­бі­ра­юц­ца, каб гуляць друг з другам. Еслі іх чалавек увідзіць, то яны накідаюцца на ча­ла­ве­ка. От ніх нада ўцякаць.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Васіліны Рыгораўны, 1948 г.н.,

студэнткай Берднік В. (2006 г.)

Кікімары – гэта плахія малодзенькія дзяўчаты, якія жывуць на печы. Яны ні­каг­да не старэюць. Кікімары жывуць у том доме, дзе было какое-та пракляцце. Тут яны і ме­ша­юць хазяевам, порцяць іх работу.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Кікімара – гэта дзяўчына з кароткімі нагамі і доўгімі заблытанымі валасамі. Гэ­та дзеці, якія памерлі нехрышчонымі. Жывуць у хаце на пячы. Робяць так, каб у ха­зяй­кі нічога не атрымлівалася. Злыя яны.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Кі­кі­ма­ра – маленькая дзевачка з чорнымі вачыма і чорнымі доўгімі і лахматымі валасамі. Усё робіць назло. Тады ў хазяйкі ўсё з рук падае і нічога не атрымліваецца.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Кікімара жыве ў хаце. Гэта маленькая дзяўчынка з лахматымі і нямытымі ва­ла­са­мі. Яны чорныя-чорныя такія, доўгія. І голас такі пісклявы. Хоць яна дзелае ўрэд, але ж такі, калі чуе бяду, тады сільна пішчыць і плача.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Кікімары – гэта дзяўчыны, якія памерлі некрышчонымі ці іх праклялі бацькі. Та­кія дзеці пападаюць да ведзьм ці чорта, і тыя падкідваюць іх у дамы. І кікімары па­чы­на­юць жыць у хаце. Ноччу пачынаюць бегаць і шкодзіць, а днём іх не бачна і не слыш­на. Маленькім дзецям ані могуць і шкодзіць, а могуць і па начам калыхаць.

Ад кікімары можна пазбавіцца. Трэба ўглы ў хаце асвяціць святой вадой і ў кож­ны вугал пасыпаць лыжку солі. Тогда кікімара ўчяцэ з хаты ў лес і стане жыць у ба­ло­це.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Кікімары – эта маленькія дзеткі, у аснаўном, дзевачкі, якія пагіблі. Робяць ша­лас­ці ў доме, наблюдаюць за дзецьмі, якія гуляюць. Калі ноччу слышыш плач кі­кі­ма­ры, дак гэта к бядзе.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Даніленка Наталлі Уладзіміраўны, 1966 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Лічылі, што кікімара пасялялася ў доме, які стаяў у “нячыстым” месцы: на мя­жы або там, дзе быў пахаваны самазабойца. Кікімара па начах стукае па сценах, не­па­ко­іць старых, дзяцей, раскідвае па хаце розныя рэчы, ламае мэблю, спутвае кудзелю. На двары кікімара шкодзіць хатняй птушцы.

У некаторых выпадках кікімары маглі папярэдзіць чалавека аб блізкай бядзе – па­чы­на­лі плакаць ноччу. Але ўсё ж людзі не любілі кікімар і стараліся пазбавіцца ад іх пры дапамозе замоў.