Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

Студэнткамі Аскерка м., Громавай к. (2003 г.)

Кікімара – гэта такая маладая ведзьмачка, касматая, гразная. Дружыць з ведзь­ма­мі і калдунамі. Любіць рабіць шкоду. Кажуць, як убачылі яе, трэба ўдарыць яе мят­лою, каб не рабіла шкоды.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Кікімар у хаце чуствуюць каты. Яны тады сільна пачынаюць валнавацца. Калі кош­кі, асобенна кацяняты, пачынаюць царапацца, значыць, у доме завялася кікімара. Кош­ка стараецца легчы всегда радам з дзецьмі ці з хазяевамі, каб зберагаць іх ад кі­кі­мар.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Кікімара заўсёды на пасылках у лешага. Гэта зялёныя дзеўкі, бабкі ў лахмоццях, па­доб­ныя на людзей, худыя толькі. Жывуць у лесе пад дрэвамі ў лісцях, могуць каля ба­ло­та, ну, бліжэй к лесу. Некаторыя людзі чулі, як яны шэпчуцца ў лесе, могуць шыш­ка­мі кідацца да лешага заманіць. Другім словам – гэта нечысць гэтыя кікімары.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Кікімара жывець у лесі, каля балотаў. Яна як недагледжаная кабета: валасы пат­ла­тыя, клочаныя, адзета ў рваную адзёжу. Яе мужык – лешы. Так як і жонка, ён пак­ла­ты, калматы, доўгія валасы і барада. Жывець у дрэвах. Ён – ахоўнік лесу. Але ж калі ра­заз­ліць яго, дык нездабраваць чалавеку, можа ў лесе назаўжды астацца. Лешы так прос­та людзей не чапае, як і кікімара, а калі яны шкоду наробяць у лесе.

Запісана ў в. Краснаўка Светлагорскага р-на

ад Паўлаўцовай Людмілы Уладзіміраўны, 1950 г.н.

(прыехала з г. Вялікі Усцюг РФ),

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Кікімара – гэта лясная істота. Яна жыве ў хаце, у лесе. Кікімара састаіць з ве­та­чак. Яна вельмі прыткая і любіць дражніцца.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Кікімара гэта маленькая дзяўчынка, якую ніхто не бачыць, бо яна празрачная. Чаш­чэ ўсего яна жыве ў доме, на якім ляжыць пракляцце. Скарэй за ўсё гэта дзяў­чын­ка, якая жыве ў доме з печкай. У трубе яна сядзіць і ноччу спявае песні або плача. Кі­кі­ма­ра не робіць нічога дрэннага тым, хто жыве ў доме.Яна назірае за гульнёй малых дзя­цей. Кікімара памагае мамке калыхаць дзетак. Яна ахраняе дзяцей і дарослых ад злых духаў, але чашчэй дзяцей. Можа быць і злая яна, і выглядаць як сабачка або заяц. Ка­лі вы ўбачыце ў хаце якое-небудзь жывотнае, то гэта значыць, што ў вас жыве злая кі­кі­ма­ра і нада ад неё збавіцца.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Кікімара – гэто таке маленьке сушчэство, которэ Бог посылае ў наказанье тым людзям, екіе заморылі сваіх дзецей. Коліся дзецей рождалосо богато. І еслі дзіця ліш­нее, не хоцелі ёго, ці ў грэху набытое, от ёго ізбаўляліса. Клалі на печэ, закрывалі шыр­мою і больш не заглядвалі. Ні кормілі, ні пеленалі. Посцепенно вонэ доходзіло. Гэ­то страшны грэх. Поэтому дзіцячая душа робілас ангелом, а ў хаці поселяласа кі­кі­мо­ра, шчоб наказаць бацькоў. Её ніхто не бачыў, але чулі пастаянна. Чулі дзецкі плач. Ка­лі ў хату заходзілі чужые людзі і чулі, што нехта ціха-ціха плача на печы, хоць дзя­цей малых у гэтай хаце няма, то так панімалі, шчо тут случыўся грэх.