Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Славянские древности: этнолигвистический словарь в 5-ти томах/ Под. ред. Н.И. Толстого. – Т-1: А-Г. М. : Междунар. отношения, 1995. – 584 с.

2. Беларуская міфалогія: Дапаможнік / Уклад. У.А. Васілевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 2001. – 208 с.

3. Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. – Мінск: Беларусь, 2004. – 592 с.

4. Криничная Н.А. Русская мифология: Мир образов фольклора. – М. : Академический проект; Гаудеамус, 2004. – 1008 с.

5. Левкиевская Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М. : Астрель: АСТ, 2005. – 526 с.

6. Власова, М.. Русские суеверия. / М. Власова. Энциклопедический словарь. – Санкт-Петербург: Азбука, 1998. – 672 с.

Лазнік

Гэта сівенькі дзядок, але дужы, з вялікім пузам ды краснымі шчокамі. Жыве ён ці ў самой лазні, ці ў прадбанніку. Не любіць ён, як позна мыюцца, ці вельмі громка раз­га­вар­ва­юць. Любіць, каб баня была натоплена добра ды каб парадак быў у ёй, каб раз у нядзелю абавязкова была натопленая. Як неўзлюбіў ён чалавека, дык можа зра­біць, каб той задыхнуўся ад пару.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Лазнік – гэта істота, якая жыве ў лазні. Казалі, што які чалавек будаваў лазню, та­кі і лазнік. Калі добры чалавек, то і лазнік бяскрыўдны, а калі злы, то лазнік будзе шкодзіць людзям. І гаварылі, што лазня ў хуткім часе згарыць.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Ніны Антонаўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Маскалёўка Нараўлянскага р-на),

студэнткай Носка Г. (2005 г.)

Казалі, што лазнік жыў у лазні. Калі людзі ішлі мыцца, то ён біў іх венікам па спі­не. Яшчэ казалі, што лазнік мог падмяніць дзіця.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Лазнік – злы дух. Любіць мыцца пасля ўсіх, апоўначы. Калі ж нехта пры­паз­ніў­ся і прыйшоў у яго час, ён зліцца, кідае смеццем, шыпіць. Калі сыходзіць з лазні, яна бу­рыц­ца.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(прыехала з в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

У бані жыве жэншчына. Сама яна такая бальшая, што галавой чуць у паталок не ўпі­ра­ец­ца. А злая, што не расказаць. Калі яна на нешта прагневаецца, дык можа не то­ль­кі кіпятком абпаліць, а яшчэ і лазню спаліць. Нішто ад яе не спасе. Таму я позна ў ба­ню не хажу, не ругаюся там, а после сябе гарачую ваду кідаю. Мне не жалка.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Лазнік – малюпасенькі, але сільны дзед, сам ён голы ўвесь, а барада ў яго і косы быц­цам бы зеленаватыя. Ён усю жызнь у бані жыве. На палках спіць, там жа есць. А шчэ і сам любіць мыцца ж. Таму мы, калі самі мыемся, потым яму кідаем мыльца, ма­ча­лач­ку. Ды шчэ астаўляем яму венічак душысты, хай і ён свае косці папарыць. І не дай Божа, у лазню заявіцца п’яным, ён тады цябе так адвалтузае, што ледзь жывы ас­та­неш­ся.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Баннік – ета сушчаство, каторае жыве ў бані. Калі прыходзіць хазяін ілі сасед у ба­ню, каб тапіць яе, то доўжан папрыветстваваць яго і паздаровацца з ім, штоб ён не абідзеў­ся. Калі ён абідзецца, то ў бані з чалавекам можа случыцца няшчасце – можа па­ра­лі­за­ваць ілі другія беды якія накліча.

Маёй бабушцы прыдаліся 3 дзевачкі, якія жавалі хлеб, калі яна тапіла баню. Бан­нік жыве за печкай у бані.