Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Лазнік – ета такі невысокі дзядок, скура ў яго чырванаватая, мабыць, таму, што ён любіць парыцца. Мыецца ён пасля двянаццаці гадзін, каб яго ніхто не бачыў, а калі хто ўбача, то ён тады злуецца сільна. А шчэ ён злым становіцца, калі яму штосьці не пан­ра­віц­ца. Тады ўжо бяжы з лазні, бо будзеш біты. А во шчэ харошае вам скажу. На­да, калі лазнік зліцца, пазваць дамавога такімі словамі: “Бацька-дамавы, прыйдзі, ад лаз­ні­ка спасі!” І дамавы памагае.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Аднаго разу мой дзед пайшоў у лазню п’яным, потым сам быў не рад. Рас­каз­ваў, што як толькі пачаў мыцца, то з’явілася нейкая жанчына з крыху зеленаватымі ка­са­мі. Яна схапіла дзеда і выкінула яго ў прыдбаннік. У дзеда аж валасы дыбам сталі. Пас­ля таго разу ён толькі цвярозы ў лазню хадзіў. А яшчэ браў дзед з сабой каго-не­будзь з мужчын, бо адзін баяўся парыцца. Яго можна паняць, бо я сама б спужалася.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Банник – старый, беззубый, кошлатый дед. Живет в бане и никогда не выходит. Вред­ный такой дед, тоже пугать любит. Мы когда в бане мылись, нас еще бабушка уч­и­ла, чтоб в тазу воду оставляли, всю не выливали. Нас он никогда не пугал.

Адин раз пришли мыться, а тазик с лавки упал и вода вылилась. Так Валя (старшая сестра) сказала, что ето он, а мы только посмеялись, не поверили.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Фёдараўны, 1926 г.н.

(прыехала з в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Лазнік – гэта чалавечык такі, які жывець у бані. Ён можа падмяніць маленькіх дзе­так, калі іх адных аставіць там. Выглядаіць ён, як голы дзядок.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Банник охраняет баню. Когда в баню идешь мыться, нельзя снимать нательный крест. Ночью в бане нельзя оставаться и рана идти нельзя, баня должна настояться, ина­че человек угориць – банник всю правду скажа. Девка раздевалась и задам ста­нав­и­лась да печки, если махнатая рука – багатый муж, если голая – бедный будет, если ударит – бить будет, если погладит – добрый будет.

Запісана ў г. Гомель

ад Пехцеравай Антаніны Іванаўны, 1924 г.н.

(перасяленка з в. Нажоўка Пермскай вобл.),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І.

У лазні мог вадзіцца лазнік. Гэта голы стары дзядок з барадой і доўгімі рукамі. Ён не любіць людзей, якія мыюцца пасля паўночы, пужае іх, кідае гарачыя камяні. Для яго пакідалі венік, мыла і трохі вады, каб задобрыць.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Гэта маленькі і валасаты, з барадой дзядок, які жыве ў лазні. Сам ён ад чорта, бо не баіцца ікон і малітвы. Ён жыве ў веніках, очэнь любіць мыцца. Таму, каб ён сі­ль­на не шкодзіў, трэба яму астаўляць мыла і шампунь з мачалкай, каб ён тожа мыўся. Ён звычайна мыецца пасля 12 ночы, таму нельзя туды хадзіць у гэты час, бо ён можа ка­мен­ня­мі забіць, ці засячы венікам да смерці. Яшчэ ў лазні нельзя сварыцца, бо лаз­нік будзе зліцца і тварыць зло.