Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Мікалаенка Алены Уладзіміраўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кальковай М. (2006 г.)

Баню не строяць радам з домам і хлевам. У бані гадалі часта. Гэта месца не­чыс­ці. Баннік жыве там. Днём ён не чапае нікога, а ноччу яму раздолле. Не любіць пьяных і матамі ругаючыхся, можэт задавіць.

Штоб яго задобрыць, астаўлялі яму мачалку, мыла і таз з вадой.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Баннік падобны на чорта. Жыве ў бане. Хаваецца ў куце за каменкай. Нельга бы­ло хадзіць ў баню пасля 12 гадзін, бо баннік можа атпарыць. А маленькіх дзяцей на­ват мог украсці. Нельга ўспамінаць яго імя, гаварыць: “Хай цябе баннік забярэ”. Бо ён прыйдзе і забярэ.

Запісана ў в. Яроміна Гомельскага р-на

ад Прымак Галіны Пятроўны, 1939 г.н.,

студэнткай Адаськовай Ю.

Помню, выйшла замуж адна маладая дзеўка за старога ўжо чалавека. Не знаю, за­чым. Але ж гэта іх справы. Смяялася з яго, называла “старым чортам”. І вось на­радзі­ла­ся ў іх дзіця, хлопчык.

Аднойчы пайшла дзяўчына ў лазню і ўзяла з сабою малога. А мужыку загадала, каб забраў яго праз некаторы час. Праз якую часіну дзяўчына памыла хлопчыка, ад­чы­ні­ла дзверы і спыталася, ці прыйшоў яе стары муж. Ён адклікнуўся і забраў хлопчыка. А яна хоць бы ўзглянула на вуліцу. Праз кароткі час чуе, што яе стары муж крычыць, каб давала ўжо сына, колькі ўжо можна яго мыць! Яна, не разумеючы нічога, вельмі спа­ло­ха­ла­ся. Шукалі яны яго, шукалі, але ж так і не знайшлі… Вось так, аддалі дзіцяці ў самыя рукі старому чорту-банніку.

Запісана ў г. Гомель

ад Кулаковай Ганны Васільеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Каморынай С. (2006 г.)

Лазнік жыве ў лазні. Небяспечны для тых, хто ў ёй мыецца. Уяўляўся ў выг­лядзе голага старога дзеда невялікага росту, з барадой, вялікімі рукамі. У іх ён трымае по­суд з вадой. Лазнік любіць парыцца і мыцца, яму пакідаюць для гэтага венік і ваду. Мы­ец­ца ён пасля поўначы і таму не любіць, каб хто-небудзь заставаўся да гэтага часу ў лазні. Калі хтось застанецца там доўга, то лазнік можа забіць яго камнем з пячы.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Мы не бачылі, а гаварылі, што ў бані ён ё. Прэждзе, чым раздзецца, нада па­ма­ліц­ца: “Вадзіца-царыца, усяму свету памошніца. Памажы і мне харашэнька памыцца, усе грэхі змыць”. А еслі не памолішся банніку, то будзеш венікам парыцца, і ўродзе ха­ра­шо, а выйдзеш – увесь будзеш у царапінах, будуць рубцы на целе. Так з нашым дзе­дам было, таму, чаму ж не верыць?

Баяліся задзержывацца і да 12 часоў. Былі ў бані случаі такія, быццам нападалі, шчы­ка­та­лі, білі, мучылі людзей, што асталіся пасля 12 часоў.

Выглядзеў баннік як чалавек, толькі зусім маленькі, но крэпкі. Баннік мог умяр­ц­віць дзіцёнка, калі не спадабаюцца радзіцелі. Мог перагрэць дзіця. Калі дзіця па­мі­ра­ла ў бані або адразу ж пасля, то лічылася, што яго забраў баннік.

Запісана ў в. Вылева Добрушскага р-на

ад Разрашэнка Лізаветы Пятроўны, 1932 г.н.,

студэнткай Смяглікавай В. (2004 г.)

Лазнік у лазні быў, толькі не любіў, штоб п’яныя парыцца хадзілі. Мог і за­гу­біць там. І за трэцім парам хто хадзіў, тожа не любіў, зліўся.