Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Залессе Чачэрскага р-на

ад Бабкуновай Еўдакіі Ягораўны, 1940 г.н.,

студэнткай Кебікавай Т. (2006 г.)

Ёсць баннік. Каб яму ўгадзіць і каб добра было, трэба набраць, як памыўся, у круж­ку чыстай вады і венік палажыць на палок. Гэта робя, хто паследні мыецца. Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на

ад Лабкоўскай Зінаіды Афанасьеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Кандрашовай Т. (2006 г.)

Лазнік – гэта дух бані. У яго просілі, коб вон помог вугнаць порчу, вулячыць бяз­дзет­насць і другіе балезні. Бо раней у бані не только муліса, а і лячыліса. І баннік па­ма­гав. Але перш яму трэ було загодзіць. Повесіць пахучых трав, положыць праніка і дру­гое.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Ведаю, што ў баню не трэба хадзіць вечарам. Там жыве маленькі і злой дзе­душ­ка. Ён адзеты ў чорны плашч з капішонам. Не любіць ён, кагда ў баню вечарам пры­ходзяць ды п'яных ён тожа не любіць. Ён тады раззлуецца ды можа задушыць таго, хто любіць у баньке позна папарыцца або закідаць яго камянямі. Бо любіць ён сам пас­ля поўначы ў баньке памыцца. Яшчэ ведаю, што ў трэццій пар нельзя хадзіць, бо бан­нік прывяжа чалавека к лаўцы ды больна біць па спяне будзе.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Я его не бачыла ніколі, бо ў баню не хадзіла, але думаю, што гэта стары дзед з ба­ра­дою і весь валасаты. Шчэ мая бабка казала, што ў баню нельга было хадзіць пасля 12 часоў, бо там вылазяць нейкія чэрці і пачынаюць біць венікам, пака шкура не злезе, а могуць і зусім забіць.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Пясоцкай Евы Васільеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Чэрнянок І. (2008 г.)

Ласка

Ласка – эта такая твар, што прыходзіць да кароў, шчыкоча іх, усю ноч мучае. Ка­ро­ва мокрая становіцца. Малака даваць не будзе. Карова худзее. Ласку трудна пай­маць. Яна маленькая, дліненькая, чорна-рабенькая, быстрая, нізенькая. Я яе бачыла. Кра­сі­вая істота, хлёсткая, аж блішчыць. Ласка баіцца чалавечай мачы. Ласку нада вы­лаў­лі­ваць, но злавіць яе трудна.

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Варабей Валянціны Цімафееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

Ёсць ласкі харошыя, а ёсць плахія. Яны жывуць у сараі. Ласка лазіць па карове, му­чыць яе. Можа замучыць карову да смерці. Асобенна мучыла карову рабую. Штоб ад яе ізбавіцца, мужчыны лавілі ласку ілі ўбівалі сароку і вешалі ў сараі.

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Ласуновай Тамары Якаўлеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

Ласічка ўсю ноч ганяе кароўку, тая пацее, а калі лажыцца, дык ласічка трэцца аб вымя і кароўка сама доіцца. Каб яе вывесці, на акенца сарая клалі зеркала.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(прыехала з в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Ласічка заводзіцца ў хляве, лашчыцца да каровы, а тая патом сама доіцца. Ла­січ­ка злізвае малако. Утрачкам карова выходзіць з хлява ўся мокрая, неспакойная.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любові Іванаўны, 1936 г.н.

(пераехала з в. Чараты Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Ласічка жыве ў сараі, дзе кароўкі. Калі яна ласкаецца, дык кароўка мардуецца, ходзіць усю ноч. Каб вывесці ласічку, нада стары ці рваны абутак вымазаць у свае фі­ка­ліі і перакінуць чераз сарай.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цітовай Надзеі Васільеўны, 1939 г.н.,

Марчанка Марыі Фёдараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Ласка – гэта звярок маленькі, но апасны. Ён ахоціцца на дамашнюю пціцу ілі на мы­шэй, но можа дажа напасць на чалавека. Яна, як і хлеўнік, мучае жывёлу, якая ат­лі­ча­ец­ца ад яе. Я чула, што ласка больш усяго не любя коней і кароў.