Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Сядзім мы з сяброўкай на беразе ракі, аж бачым, што ідзе маладая пара. Селі яны ў лодку і паплылі на сярэдзіну ракі. Глядзім, аж закруцілася лодка і знікла. А по­тым з-пад вады мы пачулі дзікі смех, які праз некаторы час сціх. Вядома ж, што ета іх вадзі­нік зацягнуў.

А во, што шчэ вам раскажу. У нашай вёсцы быў адзін млынар, яго ўсе не лю­бі­лі, бо казалі, што ён з вадзяным знаецца. А той яму мяліць дапамагае і ў рэчцы ніколі не ўтопіць.

Запісана ў в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У нашай рацэ таксама ёсць вадзяны. Ён увесь такі слізкі, як рыба, ды ён і ёсць ры­ба з тварам чалавечым, але злым-злым, што аж страшна. Вадзянік не любіць адзін жыць. Жэніцца ён на русалках, вадзяніцах. А шчэ любіць маладых утопленіц. Вадзя­ны, як ажэніцца з утопленіцай, адразу лагаднее, дажа на некаторы час прыціхае. Тады ча­ла­ве­ку раздолле. Але хутка вадзянік зноў за сваё прымаецца.

Вадзяны і сам любіць да сябе маладух зацягваць. Таму ніколі не йдзі ў ваду без кры­жа, бо ён галоўны выратавальнік.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вадзянік жыве ў вадзе, на балоце, пахож на мужыка. Сам увесь у водараслях, зя­лё­на­га колеру, з вялікай барадой. Нельга адному хадзіць купацца, бо вадзянік за­бя­рэ, а спасці будзе няма каму. Ён ваабшчэ самы галоўны ў вадзе, і ўсе яму пад­чы­ня­юц­ца, дажэ рыба.

Запісана ў г. Гомель

ад Мікалаенка Алены Уладзіміраўны, 1930 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Вадзяны выглядае як стары дзед, увесь зялёны, у ціне, а замест нагцей і пальцаў кляш­ні, як у рака. Ён жыве ў самых глыбокіх ямінах у рэках і азёрах. А шчэ ён можа вы­бі­раць сабе месцы ля берага, толькі ета рэдка бывае. Вадзянік толькі некаторым мо­жа памоч рыбкі злавіць, а так увесь час рыбу адганяе. Нельзя сільна зліць яго, бо тады ўта­піць можа. Каб у жывых астацца, нада ўсігда з сабой крэсцік насіць. Толькі ён змо­жа спасці чалавека.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У прудах, азёрах, рэках жывуць вадзянікі. Гэта стары з зялёнымі валасамі і ба­ра­дой з водараслей. Ён можа ўтапіць чалавека, які купаецца без крыжа, тады спасаць ча­ла­ве­ка нельга, бо вадзянік і цябе ўтопіць. Але ён мог дапамагаць рыбакам. Калі ча­ла­век лавіў шмат рыбы, то казалі, што яму вадзянік памагае.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Вадзянік – гэта дух, які ў вадзе жыве. З вады ён рэдка выходзіць. Яго любімым мес­цам з’яўляюцца рачныя омуты паблізу мельніц. Пра яго прыгаворка такая есць: “Дзядуля вадзяны – начальнік над вадою”. Ён – уладальнік русалак. Кажуць, што ён ста­ры дзед, які пакрыты балотнай цінаю. Вадзянога трэба паважаць.

Вадзяны, калі яго раззлуеш, ламае мельніцы, праганяе ўсю рыбу, а калі сільна раз­злу­ец­ца, тады можа на чалавечае жыццё пасягнуць.

Яго любімая рыба – гэта сом. На ёй ён ездзе, і яна дастаўляе яму ўтопленнікаў. Ка­жуць, быццам гэта ў яго замест каня.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(раней пражывала ў в. Струмень Кармянскага р-на)

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

У нашай дзярэўні гаварылі, што вадзянік людзей топіць, плахіх людзей. Дак жыў у нашай дзярэўні адзін п’яніца, жонку біў, ана тады з дзецьмі з дому ўцякла, па са­седзям начавала. Ён і сам, як нап’ецца, расказвае, што кагда ходзіць на рыбу з му­жы­ка­мі, вадзянова відзеў, і той яму гаварыў, што хоча яго ўтапіць. Гэты мужык усей дзя­рэў­ні расказваў, што вадзянік страшны, весь у водараслях і жабах, і вужакі вместа ва­лос. А патом, як уснуў, сталі гаварыць, што вадзяны забраў яго, што ён такі плахі быў.