Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / . – М.: Астрель, АСТ, 2005. – 526 с.

2. Ненадавец, А.М. Ніжэйшая міфалогія беларусаў // Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – С. 225 – 318.

3. Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3/ Уклад.,прадм., пер.і паказ. У. Васілевіча. – Мінск : Маст. літ-ра, 1999. – 654 с.

4. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. – М. : Эллис Лак, 1995. – 416 с.

5. Богданович, А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов / А.Е. Богданович. – Гродно: Губернская типография, 1895. – 186 с.

6. Казначэеў, В.В. Сучасны стан усходнепалескай міфалагічнай традыцыі // Гавораць чарнобыльцы / В.В. Казначэеў. – Мінск: Інст-т моваз-ва імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, 1994. – С. 164 – 221.

7. Шапарова Н.С. Краткая энциклопедия словянской мифологии: Ок. 1000 статей / Н.С. Шапарова. – М.: ООО “Издательство АСТ”: ООО “Издательство Астрель”: ООО “Русские словари”, 2003. – 624 с.

8. Русский демонологический словарь / Автор-составитель Т.А. Новичкова. – СПб.: Пб. Писатель, 1995. – 640 с.

* Выкарыстаны матэрыялы з фальклорнага архіва кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф.Скарыны.

Лясун

У нас яго лешым называлі. Гэта маленькі дзядок, увесь у лісці, лахматы, у ка­пе­лю­шы, як шапка грыба. Глядзіць за птушкамі і жывёламі. Казалі, што ў гразу лешы ша­лее ды пачынае вырываць дзярэўя, ламаць вецце, рыць ямы. Ён заблытвае людзей у ле­се. Але ёсць харошыя лешыі. Яны памагаюць выйсці з лесу. Калі людзі робяць чаго-ні­будзь дрэннае, лешыі могуць наслаць балезней. Лешыя могуць рабіцца пянёчкамі, гры­ба­мі, змяюкамі. Яны ніколі не адпачываюць. Як убачыш лешага, не ўцякай, бо абя­за­це­ль­на пагоніцца і прыдушыць.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Лесавік – лясная істота, яго лічаць гаспадаром лесу.

Расказвалі шмат гісторый, як лесавік дапамагаў чалавеку, які заблукаў знайсці шлях. Але казалі, што ён мог і зрабіць наадварот, завесці чалавека ў самую чашчу, ад­куль чалавек ужо не мог знайсці дарогу дадому.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Ніны Антонаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Маскалёўка Нараўлянскага р-на),

студэнткай Носка Г. (2005 г.)

Была я маленькая. З браццямі і сёстрамі паехалі ў лес па ягады і грыбы. Я ад­с­та­ла і заблудзілась. Слышу, што дзе-та яны мяне завуць, а адкуль – не разумею. Мне па­да­ло­ся, што ў адным баку, вось і бягу туды. Бягу і натыкаюся на маленькага дзеда з ба­ра­дой, ён на пяньку сядзеў. І кажа мне: “Дзевачка, цябе не тут завуць, а ў другім ба­ку. Бягі назад”. І паказаў, куды бяжаць. Я развярнулася і пабегла. І сапраўды, пры­бя­жа­ла да сваіх. Потым я бачыла ў сястры дома карцінку, на якой был старычок у шля­пе, з барадой. Ён стаяў на зялёнай лужайцы. Ён быў вельмі падобны на гэтага ле­са­віч­ка, якога я бачыла ў лесе.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Мая суседка ніколі ў лес адна не хадзіла. Прыехалі да яе ўнукі, і яна рашыла са­ма ў лес пайсці без нас. Вырашыла ягад назбіраць. А баялася ж іці. А ў лесе лясуны гэ­тыя пужаюць, яшчэ знаюць, хто іх баіцца. Любяць яны падражніцца. Вот і рашылі яны, наверна, нашу Маню звесці. Як ёй удалося прыйсці назад, не знаю.

Вось што яна расказвала. Бяру, гаворыць, ягады, а ён перада мной так і скача. Вя­лі­кі такі, як чалавек, у скуры тоўстай, кашлаты, нямыты, з вялікім носам і на ліцэ сто­ль­кі барадавак, што аж страшна становіцца. Спужалася яна і рашыла дамой бегці, ско­ль­кі не бегла – усё не туды. Так ён яе закружыў, што 2 дні блудзіла. А ён яе ўсё вёў у тыя мясціны, дзе ягад цэлае мора было. Казала Маня, што яму, наверна, не пан­ра­ві­лась, што яна ў тым месцы збірала ягады, так ён ёй і паказваў, дзе нада. Як паявіўся пе­рад ёй зноў, дык яна яго за хвост цопнула і атарвала яго. Так ён крычаў і вывеў яе. Пас­ля таго ў лес большэ адна ні нагой.