Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Палуянавай Варвары Аляксандраўны, 1936 г.Н.,

студэнткай Ткачовай Т. (2004 г.)

Лешы – ета такі чалавечак, які жыве ў лесе. Ён такі стары. Ведаю адну гіс­то­рыю, як адна жэншчына пайшла ў лес і яе не было цэлы дзень. А потым яна расказала, як хто-та яе ў лесе вадзіў і смяяўся, а яна ніяк не магла адбіцца. А ёй бабкі сказалі, што ета лешы быў.

Яшчэ ведаю случай з маім дзедам. Гулялі яны як-та з дружкамі ў саседняй вёс­цы. Хлопцы засталіся, а дзед вырашыў ісці дахаты. Ну і пайшоў ноччу цэраз лес. Шоў ён так, а потым адчувае, што на плячах што-та такое цяжолае стала. Ён паглядзеў – ну, ні­чо­га нету, а ісці так цяжало стала. Вот как будта мяшок цяжолы нясе. Ён ужо еле ідзе, а патом упаў на калені і начаў маліцца. І пачуў, што стала яму лёгка, і тут чуе, што хто-та як зарагоча! Ён аттуда хутка пайшоў, не аглядваўся, а тут ужо і вёска свая. Вот так на ім лешы катаўся.

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на

ад Каленчыкавай Сафіі Аўрамаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Гічка Я. (2004 г.)

Хазяін леса – лесавік. Ён жыве ў самым гушчары, дзе людзі, што прыйшлі ў лес за грыбамі ці чым яшчэ, не маглі яго бачыць.

Лесавік – хазяін леса. Я калі ў лес па грыбы хадзіла, то ўсё ўрэмя яму пад якое дрэ­ва што смачнае клала. Я ніколі не прыходзіла дадому з пустым кошыкам, ета мне ён дапамагаў, я знаю, а хто ж яшчэ, як не ён. Бывала, іду па лесе і чую, што хтось свіш­ча. То значыць, ён чагосьці сумуе.

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Заяц Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Свірыдзенка Г. (2004 г.)

Лешы можа крычаць на ўсе лады і галасы. Галоўнае – не паддавацца на яго хіт­ры­кі, бо ён заводзе ў гушчар.

Запісана ў в. Клянок Буда-Кашалёўскага р-на

ад Зубаравай Ніны Міхайлаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Лясун – гэта такая нявідная істота, якая ў лесе з дарогі збівае і можаш так зай­с­ці, што назад і не выйдзеш. Быў у нас дзед адзін. Ён любіў адзін у грыбы хадзіць. Як пой­дзе, бывала, так ўвесь дзень яго няма. А аднаго разу як пайшоў, так і цяпер няма яго, а лес луччай за яго ніхто не знаў, а кажуць, лясун яго так завёў, што ён і не змог вяр­нуц­ца дамоў.

Запісана ў в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Казловай Таццяны Мікітаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Валчковай Т. (2004 г.)

У нас у лесе гушчар адзін быў. То людзі казалі, што ета хата лесавіка. А адзін муж­чы­на не паслухаў і пайшоў туды ці па ягады, ці па грыбы. Дык кажуць, чуць ногі ад­туль прынёс. Лешы яго некалькі дзён вадзіў. Шчэ добра, што пашкадаваў ды ад­пус­ціў. А так у лес можна спакойна хадзіць. Лесавік ніколі не будзе чапаць вядомых яму людзей. А ўсіх нас ён знае добра, бо мы ж з малых гадоў у лес бегалі. Ён нам час ад ча­су падказвае месцы, дзе можна поўны кош набраць грыбкоў.

А шчэ лешы можа за жонку ўзяць простую дзеўку. Баба мая казала, што ў іх вёс­цы раз дзеўка прапала. Адны гаварылі, што яна ў лесе заблудзіла. А старыя дык ка­за­лі, што лешы яе сабе за жонку ўзяў, бо вельмі ж добрая гаспадыня яна была.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У народзе яго называюць “лешый”. Ён жыве ў гушчы лясоў. Людзей, каторые пры­ходзяць у лес, ён заманівае ў густую чашчу. Паяўляецца лешы сначала з адной ста­ра­ны, патом з другой. Чалавек блукае па лесе, не можа з лесу ніяк выйсці. Па­яў­ля­ец­ца ў розных старанах і заве к сабе. Чалавек ходзіць да тых пор, пакулі не страціць сі­лы. І калі чалавек не знае малітвы “Васкрэсная”, каторую лешы баіцца, то можа слу­чыц­ца трагедыя. Чалавек можа пагібнуць у лясу. Прачытаўшы ету малітву, ён ісчазае. Ле­шы – храніцель леса і наглядае за парадкам у лесе.

Малітва “Васкрэсная”

Да васкрэснет Бог і расточатся вразі его, і да бежаць от ліца его ненавідзяшчі его. Як тает воск от ліца огня, тако да погібнуць бесы от ліца любяшчіх Бога, і зна­ме­ну­юш­чіх­ся кресным знаменіем, і в веселіі глаголюшчіх. Радуйся, пречістый і жі­во­ро­дяш­чій Кресте Господен, прогоняя бесы сілою на теле Господа нашего Исуса Христа, во ад сшедшаго і паправшаго сілу діаволю и даровавшаго нам. Табе крест свой чес­т­ный, на прогнаніе всякого супостата. О, пречестный і жівотворяшчій крест Господень! По­мо­гай мі со святою Господнею Девою Богородицею і со всемі святымі во векі. Амінь.