Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Лесавік жыве ў лесе ці гушчары якім. Ён можа любы выгляд сабе ўзяць. Калі за­хо­ча, можа ў дрэва прэўраціцца, а то яшчэ і ў жывёлу якую. Во, што раз са мной слу­чы­ла­ся. Шла вечарам (шчэ не цёмна было), і ўслышала, што мяўкае нехта, ну вот как кот саўсем. Іду дальшэ і бачу, што дрэва стаіць сухое, а ў ім дупло, і кот там сядзіць. Кра­сі­ве­нь­кі такі, пухнаценькі, а вочы, ну, вот как чалавечыя. Я поняла, што гэта саў­сім не кот, а лесавік.

Запісана ў в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Лесавік – гэта такі чалавечак малы, што ў лесе жыве. Яго ў лесе ўсе слухаюцца. Ён, ежалі захоча, можа з чалавека пашуціць. На Каляды было так, што ідзём, ідзём і та­кая мяцель падымаецца, што няможна нічога бачыць. А тут рэзка вецер уціхне, а ты ўжэ ў другой старане ад той, куды ішоў. А шчэ бывала такое, што так закруціць цябе ле­са­вік на адным месцы, што ты потым і забудзеш, дзе твой дом знаходзіцца. Толькі зрэд­ку лешы можа чалавеку ягадзіну якую падказаць.

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Людзі казалі, што відзелі лешага на балотах. Страшэнны ён такой, не можна глядзець. Рожа, як гнілая, страшна глянуць, вочы красныя, рот, як у жабы, бяззубы ней­кі. На ім усе гады балотныя сядзяць. В том месцы, дзе спіць, бурбалкі бурболяць. Та­му знаюць, што лучшэ туды не хадзіць, бо зацягне на самае дно. Ды той хітрыкамі за­ма­нь­вае.Так людзі і ведаюць, дзе лучшая ягада ці там расліна лекавая якая, не ідуць, ба­яц­ца.

А то бывае, крыкамі заманьвае. Пайшоў раз хлопец такі малады ў лес ды і чуе, як дзіця плача. Ён пайшоў на плач, аж ні душы не знайшоў. А тут чуе, далей ужо пла­ча, зноў пайшоў – няма. Так ён зайшоў у балота. Аж хлопец не дурны быў, ды і поняў, што гэта яго лешы заманьвае, і ўцёк дамоў.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на ад Зуевай Марыі Лаўрэнаўны, 1926 г.Н.,

студэнткай Казюкінай Т. (2004 г.)

Лесавік – хазяін лясоў. Не кожны можа яго пабачыць. А мне ета ўдалося. Іду па ле­су, і тут я пачуў: “Гэй, гэй!” Калі павярнуўся ў другі бок, то замеціў старога дзеда, які стаяў у белым адзенні. У яго была сівая, белая-белая барада, а ў руках у яго быў бе­лы коўш. Я сначала і не зразумеў, што перада мной лесавік. Узяў і паклікаў яго, а ён, як мой голас пачуў, адразу знік. Тады ўжо я дакумекаў, што бачыў лесавіка. Пасля та­го ўжо такога мне ніколі не выпадала.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Лешы – начальнік у лесе, гаспадар. Усё жывое яму падчыняецца: і птушкі, і жы­вё­лы, і насякомыя. Ён слядзіць, каб у лесе быў парадак. Бывае, што чалавека пужае, які ў лес прыйшоў, перастаўляе з месца на месца дрэвы, каб той згубіў дарогу дамоў, а ка­лі яму надаесць яго доўга вадзіць, дык ён сам выводзіць яго з леса. Ён так зла бо­ль­шэ не дзелае. Не забівае, а толькі забаўляецца інагда, калі яму сумна.