Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Мікалаенка Алены Уладзіміраўны , 1930 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Когда я была маленькой, мы ходили в лес за земляникой. Там была гора. На этой горе стоял очень высокий, белый человек. Мы очень испугались. А Миша, мой брат, сказал, что это лесовик. Мы побежали в деревню. Не собрали даже ведра. А мать нас ругала, если мы не собирали ведро ягод. Было страшно.

Запісана ў г. Гомель

ад Міралюбавай Раісы Маісееўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Рандоўка Гомельскага р-на),

студэнткай Царковай В. (2001 г.)

Дед мой поехал в лес за ежевикой по осени. Поставил мопед в кусты (он лес хо­ро­шо знал), запомнил место, пошел собирать ягоды. Насобирал, вернулся до того мес­та, мопеда нет. Ходит, ищет, не может найти. Запутал лесовик. Он переодел обувь с пра­вой ноги на левую, с левой на правую. Так делают, чтобы лесовик показал дорогу до­мой. А другие говорят, что это уберегает от лесовика. Нашел дед мопед и поехал.

Запісана ў г. Гомель

ад Пехцеравай Антаніны Іванаўны, 1924 г.н.

(раней пражывала ў в. Нажоўка Пермскай вобл.),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

Гэта такі, што людзей, якія лес паганяць, ён заблуджае іх, яны не могуць вяр­нуц­ца. Ён – хазяін леса, можа прыкінуцца дзеравам, кустом, грыбам, пціцай, зверам – кім угодна. У нас гаварылі, што дажа памагае добрым людзям, еслі тыя заблудзіліся, то памагаў знайсці дарогу. Бачылі ў нас яго. Гаварылі, калі не прыкідваецца нікім, то па­хо­жы на здаровага такога старога дзеда ў паліто і шапцы, і з палкай.

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

А, а ён (лешы) стучаўся, а потым убяжаў. Адна мая знаёмая далёка працавала і трэ­ба было ёй на электрычцы ехаць дадому. Вось позна вечарам яна вярталася дахаты. А трэба было яшчэ праз маленькі лясок прахадзіць. І вось яна бачыць, што нехта за ёй ідзе. Раптам ён перад ёй з’явіўся – лешы! Глаза гараць, а сам такі прыгожы, але і страш­ны. Жанчына адразу пачала маліцца, і ён не мог да яе падыйсці. Але глядзеў та­кі­мі яркімі і ўлюблённымі глазамі. Тая хутчэй кінулася бяжаць, а ён за ёй бяжыць і ні­бы плача, а сказаць нічога не можа. Так яна да дому дабяжала і дзверы зачыніла, а ён сту­чаў­ся, а потым убяжаў.

Ужо і вайна потым прайшла, не было чаго есці. Жанчына пра выпадак пачала за­бы­ваць. І тут ля дзвярэй з’явіліся прадукты, а праз некалькі дзён здалёку яна ўба­чы­ла тыя ж яркія вочы, прыгожае і страшнае ліцо. Праўда, больш ён не прыходзіў.

***

А вось яшчэ помню. Я яшчэ маленькая была і не разумела многа. А малыя ж дзет­кі нічога не баяцца, вось так і я. Гулялі мы па лесу і падыйшоў да нас дзед сівы. А ў руках яго палка была асінава. Так вось, гаворыць ён нам: “Ці не хацелі б вы, малыя, на кані пакатацца?” Я гэта страшэнна любіла, і мы адразу згадзіліся. А ён некалькі ша­гоў прайшоў і замест палкі каля яго сівы конь з’явіўся. Добры такі! Ён нас доўга ка­таў, а потым прывёз да таго ж месца, дзе забраў і сказаў, што яшчэ пакатае. Мы туды час­та прыходзілі і для нас гэта страшэнная тайна была. А ён, калі прыходзіў з палкай асі­на­вай, нас на сівым кане катаў, а калі з палкай белай – да і конь быў белы. Любілі мы яго, дзеда таго, а потым ён знік, і ўсе аб ім забываць сталі.

Я потым бацькам расказала, і яны напужаліся вельмі і мяне доўга да лесу не пус­ка­лі. Шмат нячысцікаў ёсць у свеце і ад усіх іх толькі малітва да Бога дапамагае ці крыж. Насі, дзетка, заўсёды крыж пры сабе, ён цябе абароніць ад лесуна.

Запісана ў г. Гомель

ад Грыцэнка Ганны Рыгораўны, 1924 г.н.,

студэнткай Чарновай П. (2002 г.)

Лясун – стары чалавек вялікага росту ў звярынай шкуры, ад яго няма цені. Ён мо­жа мяняць рост. У лесе ён, як дрэвы, а выйдзе ў поле – ростам, як трава. Ён абе­ра­гае лес, жывёл, пераганяе жывёл па лесу. Ён пужае людзей, збівае іх з дарогі. Каб паз­ба­віц­ца гэтага, нада пераабуцца з правай нагі на левую.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Лесавік – гэта напалову звер, напалову чалавек. У яго доўгія валасатыя рукі, і сам ён з ног да галавы пакрыты доўгай густой поўсцю. Жыве ў лесе на дрэвах. Ён мо­жа змяняць свой рост, быць ростам з дрэва, ці ніжэй за траву. Развлякаецца лешы тым, што адклікаецца на голас аукаюшчых ў лесе людзей і дапамагае ім заблудзіцца. Калі ча­ла­век заблудзіўся па віне лешага, ён павінен пераапрануцца навыварат, тады лешы згу­біць сілу, і ісці трэба прама, не азіраючыся. Лешыя таксама могуць красць дзяцей, ка­лі тыя прыйшлі ў лес адны, без бацькоў. Потым яны амаль што забывалі чалавечую рэч і рабіліся дзікімі, баяліся людзей.

Калі хто хацеў задобрыць лешага, павінен быў у ноч перад Іванавым днём пай­с­ці ў лес і зрубіць там асіну, каб яна ўпала на ўсходні бок. Тады ён павінен стаць перад пнём тварам на ўсход і тройчы паўтарыць: “Гаспадар леса, пакажысь мне не воранам, не серым воўкам, пакажысь такім, які я сам”. Але пры гэтым трэба быць вельмі ўваж­лі­вым, бо лешы можа ўцягнуць у лес таго, хто яго выклікае”.

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Лясун – гэта лясны дух, які можа памарочыць чалавека. Калі грыбнік згубіўся ў ле­се і вяртаецца заўсёды на адно і тое ж месца, , то кажуць, што яго “абайшоў лешы”. Га­во­раць, што трэба зняць з сябе адзёжу, вывернуць яе і тады чалавек знойдзе дарогу да­до­му.

Запісана ў г. Гомель

ад Зялёнай Вольгі Філіпаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Зялёнай В. (2006 г.)

Кажуць, лясун на дамавога пахожы, але ён не ў дамах жыве, а ў лясах. Кажуць, ён не вельмі страшны, толькі адзеты ў нейкае лахмоцце, быццам гніль нейкая на ім.

Жыве ён у густых камышах, лясных гушчах. Яго жыллё можна ўбачыць, калі ідзеш па лесу. Гэта я сама бачыла. Шлі мы па лесу, а там нейкая гара з ветак, і ша­ве­ліц­ца гэта гара, стоны нейкія. Мы спужаліся і ўцяклі адтуль. Ён да чалавека можа прый­с­ці ў розных відах. Крычаць ён любя, народ паганяе, пугае. З пуці збівае. Тады ка­жуць, трэба адзежу другой стараной адзець і тады пуць знайсці можна.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(перасяленка з в. Струмень Кармянскага р-на)

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

Лесавік – гэта такі лясны чалавек, які, калі ўсе з вёскі пайшлі сяліцца ў гарады, у лесе застаўся. Жыве ён у самым цёмным месцы, дзе чалавек ніколі не бываў. Не лю­біць ён тых, хто спакой леса парушае, зманьвае ён такіх ў дзікія месцы, адкуль прый­с­ці нельга. Часта любіць над людзьмі пашуціць.

Мне мой бацька расказваў, ён ляснічым быў, што как-та пайшоў ён у лес, а там пту­шак многа, звяроў, усе галдзяць, шумяць. Ідзе ён так, ідзе, раптам бачыць – ні звя­роў, ні птушак. І ціха так. Ну, ён ідзе далей, свісціць сабе. Тут слышыць – на свіст яго нех­та яму адгукаецца ціха так. Ну, бацька падумаў, што, мабыць, гэта птушка якая яго драж­ніць. Ідзе далей, але свісцець перастаў. А свіст усё сільней і сільней робіцца. Таг­да бацька поняў, хто яго дражніць, і хутка дадому пабег, каб лешы зусім з дарогі не збіў, не зацягнуў куды. Ёсць у лешага дзеці. Гэта тыя, што ў лесе заблудзіліся. Так ле­шы іх прыняў да сабе. Цяпер яны яму дапамагаюць людзей збіваць з дарогі, пугаць. Ча­ла­век ідзе па лесе, а лешага дзіця яму пад ногі палку кіне. Той спатыкнецца, упадзе на зямлю. Ці веткамі дрэў за адзёжу чапляюцца, не даюць іці далей.