Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лазоўскай Ганны Сцяпанаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Эта лесавік. Аберагает леса. В аснавном распаражаецца прыродай леса. Можа наказаць чалавека, еслі ён подласць зделает.

Вот паехалі нашы броўна рубіць, дом строіць. Прыехалі, началі піліць – піла сла­ма­ла­ся, і другая сламалася, тапор сламаўся. Дык не сталі большэ нічога дзелаць. Эта лясун не даў. Можэт у чашчобу завесці ілі вадзіць па лесу. Заблудзілся, гаварат, дак эта лесавік вадзіл. А можэт і вывясці чалавека, наночь. Ва ўсём лесу жывёт. Ле­са­вік выглядзіт маладым парнем, сільным. Адзін, спутніцы нет. Может сдзелаць, што дзе­ре­ва паваліцца і ўб’е чалавека, можа ў яму завесць у лесу. Эта када чалавек уніч­та­жа­ет в лесу цветы, траву, дзярэўя.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Казалі, што ў лесе ёсць лесавік – ахоўнік лесу. Гэта такі невялікі дзядок з доўгай ба­ра­дой, весь у лісцях і шышках. Ён можа дапамагаць чалавеку і наадварот, так заб­лы­таць сляды, што і не знойдзеш назад дарогі.

Запісана ў г. Гомель

ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Канавалавай Т. (2000 г.)

Лесавік – гэта хазяін леса. Ён вельмі здаровы, таму і гаспадар. Кажуць, што ён у рост, як і дрэвы, што растуць у яго лесе. Калі ён робіць абход сваіх уладанняў, то яго суп­ра­вад­жа­юць птушкі і жывёлы. Так яны паказваюць, што яны яго цэняць і любяць.

Запісана ў г. Гомель

ад Колас Ефрасінні Сямёнаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Ляпейка М. (2004 г.)

Лясун – гэта такі дзядок, які жыве ў лесе. Невысокага росту, крыху вышэй за пя­нёк, з доўгай барадой, з разумнымі празрыстымі вачыма. Бо ў лесе нада быць усягда на падгатове. Там шмат і звяроў, і птушак, і дрэў. У лесе трэба паводзіць сябе добра, ка­лі пойдзеш па грыбы ці па ягады, каб не ўгнявіць лясуна. Ён дапамагае мужчынам ра­біць загатоўку дроў. Дапамагае грыбы і ягады шукаць. Калі ў лесе добрыя песні прас­пя­ваць, тады будзе яму вялікая радасць. Ён і дарогу дадому пакажа.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на

ад Агеенка Таццяны Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Смолікавай М. (2010 г.)

Гэта гаспадзін лесу і звярэй, ён пахож на вялізнага чалавека, вельмі старога, з бе­лы­мі валасамі і з большымі і чорнымі, как вугаль, глазамі. Заўсёды адзеты ў звя­ры­ную шкуру. Яго можна ўвідзець у шкуры волка, медведзя і лісы. Кагда встреціш яго ў ле­се, ён можа направіць на месца, дзе ёсць шмат грыбоў і ягад. Ахотнікам ён па­каз­ваў, дзе блукаюць зверы, і каб яго задобрыць, нужна было класці на дарогу кусочак хле­ба з соллю. Все ў лесе завісіць ад яго волі і жалання. Еслі ў сонечны день, кагда людзі ідуць па грыбы, пачнецца дождж, то гэта плача лясун, бо хоча есці. Трэба па­ва­роч­вац­ца назад, штобы не разазліць яго яшчэ больш. Але лясун дапамагаў всегда ма­лым дзецям. Калі тыя заблудзяцца ў лесе, ён падае ім звук, на які малыя бягуць і вяр­та­юц­ца дамой.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Лясун – хазяін лесу. Ён жыве на дрэве. Ён глядзіць за парадкам і каб ўсё было доб­ра. Гэта такі сівенькі старычок. Калі ўбачыць, што чалавек нешта дрэннае робіць, дык не схавацца яму ад гневу лясуна. Бывае, заблукае так чалавека, што ён памірае ад раз­ры­ву сэрца. Помню, калі малыя былі, дык пайшлі па грыбы і брат пачаў палкай му­ра­вей­нік лупіць. Тады лясун раззлаваўся і мы заблукаліся. Ужо сцямнела, а мы ўсё хадзі­лі ды плакалі. А я яму кажу: “Гэта лясун нас пакараў”. Тады мы прасілі пра­ба­чэн­ня ў лясуна і ён нас вывеў да вёскі. Аказваецца, мы хадзілі зусім блізка і не бачылі яе.