Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Ідзёш ў лес – памаліся Богу ад ляснога цара. Прасі, каб памог, каб не заб­лудзіц­ца. Памагі, спасі, вывядзі.

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Дамадзелавай Галіны Раманаўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Герасіменка В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

Помню, былі малыя яшчэ, сядзелі каля рэчкі ў лясу. Цёмна было ўжо. Сядзелі і рас­ходзіц­ца ўжо сабраліся. Хлопцы нашы ўперад пайшлі, а мы пазадзі трохі. Тут слы­шым – шаволіцца нешта ў траве. Мы і значэння не прыдалі. Потым глядзім – пелена та­кая, як столб ідзёт пад метра 2 у высату. Мы крычаць началі, і пелена гэтая ад нас ўхадзіць начала быстра-быстра і знікла. Калі расказвалі каму пра гэта, то казалі, што гэ­та, наверна, лясун быў. Патрывожылі мы яго.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Лесавік ёсць у кожным лясу. Адзеты як чалавек: красны кушак, левая пала каф­та­на запахнута не налева, а наадварот, правы сапог абут на левую нагу, левы – на пра­вую. Глаза ў яго зялёныя, гарат як вуглі. Кровь у яго сіняга цвета. Бравей і расніц у яго не бачна. Правага вуха ў яго няма. Калі ён ходзіць па лесе, то ён будзе ростам з са­мы­мі бальшымі дзярэўямі, а можа быць ростам з травінку.

Усе зверы і пціцы павінуюцца яму. Лешы сам нямой, але ўмеет хахатаць, ау­кац­ца, свісцець і плакаць. Можа завесці ў такое месца, адкуль трудна выбрацца, а можа на­пус­ціць тумана. Каб выйсці, трэба вывернуць адзежду і надзець на сябе. Але 4 ак­цяб­ра ў лес нельга хадзіць. У гэты дзень лешы бесіцца.

Запісана ў в. Яроміна Гомельскага р-на

ад Прымак Галіны Пятроўны, 1939 г.н.,

студэнткай Адаськовай Ю.

Над лясамі і ўсім, што ў ніх, уластвуе лясун. Ён ростам ва ўзровень з дрэвамі та­го леса, дзе жыве. Ён можа ўвялічвацца і ўмяншацца ў памеры. Ён моцны: калі ра­зыг­ра­ец­ца ў лесе ў час буры, то з кораням вырывае дубы, на кускі ламае сосны, засцілае свой пуць у лесе, каб ніякая сіла не магла прабрацца да яго жылля. А жыве ён у ся­рэдзі­не пушчы. Жыллё акружана непрахадзімым лесам. Калі лясун разгульвае па сваім уладзен­ням, то яго саправаджаюць стада звяроў і стаі птушак, асобенна совы, філіны, ва­ро­ны і сарокі.

Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі. Адзеты ў звярыную скуру ваўка ці мядз­ведзя шэрсцю навыварат, рукі і ногі тоўстыя і крэпкія, глаза гараць, як у ваўка ці савы. Ён смяецца, калі яму весела, вые ваўком, калі яму грусна і рычыць, як мядзведзь, калі злы. Ён хлопае ў ладошы, і ад гэтага ідзе трэск па лесе. У руках ён дзержыць дубіну, ёю ўдарае па дрэвам. Ад гэтага чуецца ў лесе грохат. Можа запугаць чалавека і ваў­ка­мі затравіць.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Жыве лесавік ў лесе. Ростам ён з самыя высокія дрэвы ў лесе. Яго цела пакрыта поў­с­цю, ходзіць ён у шкурах звяроў. Ліцо ў лесавіка дужа белае. Вушы тырчаць у роз­ныя бакі. Калі ён ідзе па лесе, то чапляецца імі за кусты і дрэвы. Вочы ў яго свецяцца. Ру­кі доўгія і моцныя. Ногі тоўстыя-тоўстыя! Можа пакараць за плахія паводзіны ў ля­су. Калі мусарыш, дрэва ломіш, топчаш ягады – вось тады і карае. Робя так, каб людзі заб­лу­ка­лі­ся ў трох соснах. Людзі стараліся не сярдзіць яго і астаўлялі яму на пні ла­ка­мы кусочак.