Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Карпенка Ніны Максімаўны, 1924 г.н.

(раней пражывала ў в. Журавічы Рагачоўскага р-на),

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Лешы жыве ў лясу. Ён асцерагае лес ад паганых духаў. Ён дзелае ўсё толькі ха­ро­шае. Жыве ў норках.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Васіліны Рыгораўны, 1948 г.н.,

студэнткай Берднік В. (2006 г.)

Лесавік – той, што гукаем у лесе, то адгукаецца. Калі ночовалі ў лесе, то ноччу моў­ча­лі, шоб лесовік не прышоў.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Кошман Вольгі Лявонаўны, 1927 г.н.,

Комар Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Ён, лесавік, – паўнапраўны гаспадар леса: усе жывёлы і птушкі слухаюцца яго. Ён можа пераўтварацца ў каго-небудзь. Часцей у мядзведзя або здаравеннага мужыка. Ле­шы не столькі шкодзіць людзям, сколькі злосна жартуе. Калі прыходзілі за грыбамі для сябе, дзяцей, да з добрым настроем, дык ён дае знайсці грыбоў столькі, сколькі пат­рэб­на для тваёй задумы.

А калі дрэнны чалавек прыходзе, які ўсё на базар вязе, каб грошай пабольш за­ра­біць, дык ён злавацца пачынае, можа завесці ў сыры гушчар і пакінуць там яго, каб сам шукаў дарогу. Аднак да прамой пагібелі лешы чалавека не даводзіць. Як правіла, ён можа туману ў вочы напусціць, каб чалавек збіўся з пуці. Але ён карае толькі за не­радзі­вые паводзіны к чаму небудзь або за непаважанне да яго лесу.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Давыдавай Вольгі Аляксандраўны, 1957 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Калісь даўно ў нашай вёсцы хадзіла гісторыя пра невядомае яўленне. Ішоў му­жык з рыбалкі. Ішоў паціху па цёмнаму лесу, аж тут раптам яму на плечы нешта як ус­ко­чыць і пачало яго душыць за глотку, аж дыхаць няма чым. А яно круглае, белае, яш­чэ мацней душыць. Аж тут непадалёку ўбачыў мужык свет ды хутчэй туды, і тым ча­сам яно шмык – і няма, быццам спарылася некуды. Многа хто ведаў пра гэта яўленне ў вёсцы і казалі, што гэта лясун, які наскоквае на тых, хто нарушыць яго пакой. Шмат хто з вясковых людзей насіў туды ежу, адзенне гэтаму лясуну, каб толькі не чапаў людзей, бо моцна верылі ў яго дзейныя сілы.

Запісана ў в. Варатын Калінкавіцкага р-на

ад Чырыч Мальвіны Дзянісаўны, 1947 г.н.,

студэнткай Астапенка М. (2008 г.)

Лесавіка людзі ўяўлялі як здаровага мужчыну, які жыў у лесе. Лічылі, што ле­са­вік гаспадарыць толькі вясною, летам і восенню, а ўзіму ён спіць. Ён мае нез­вы­чай­ную сілу, можа прымаць рознае аблічча. Дзяцей звычайна палохалі лесавіком, каб яны ад­ны без дазволу не хадзілі ў лес. Калі лесавік іх забярэ, то не адпусціць. Можа пе­рат­ва­рыць у што-небудзь. Калі ў лесе знікала жывёла, лічылі, што гэта яе ўкраў лесавік. Але людзі кажуць, што калі чалавек заблукаў у лесе, то лесавік мог дапамагчы выйсці. Людзі верылі, што лесавік можа быць добрым і злым. Добры лесавік дапамагаў, а дрэн­ны, наадварот, рабіў усё, каб нашкодзіць.

Запісана ў в. Зеляночы Калінкавіцкага р-на

ад Салук Вольгі Пятроўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шклярэнка Т. (2001 г.)

Лесавік – ето так старыя дзеды хаваліся і пужалі. А бывало ж так: пойдзем па яга­ды – ды які дзед, аброслы ды з барадой, як кырхне, дык мы гвалт крычалі ды ўця­ка­лі.

Запісана ў в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на

ад Багдановіч Яўхіміі Пятроўны, 1934 г.н.,

Новак В.С.,

студэнткамі Архіпенка Г., Чэрнікавай Н., Чыксоевай Г.

Людзі самі расказваюць, што з імі случалась. Гэта такое было. Кепчык, у нас та­кі дзядзька быў, дык ехаў машынаю, ды к яму сеў чалавек у старой такой колішняй адзё­жы. На хаду ўскачыў. Машына ехала пасярод лесу, не астанаўлівалася. І на ма­та­цык­ле ехаў хлопец, і ззаду сеў чалавек. Гэта другі раз ужо. Такое вось месца, што нех­та аж да самой дзярэўні катаецца. Людзі пугаюцца, нешта чуствуюць, мо, лясун так гу­ляе?