Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г.П. Лельчыцы

ад Барысавец Валянціны Андрэеўны, 1956 г.н.,

студэнткай Барысавец Ю. (2010 г.)

Лясун жыве ў лесе. То мы па дзятлы хадзілі. Ад дзярэўні мо тры кіламетры пяш­ком. Зайшла да дзятлаў туды ў лес. Мо за гэта і пугала, штоб мы не адганялі дзят­лаў. Адзін хлопец залез і ўжо пачаў даставаць іх, аж начала крычаць нешта ў лесе, такі крык, усё роўна, што чалавек які. Той спрыгнуў на зямлю і ўцякаць усе. Беглі, не аг­ляд­ва­лі­ся, і казалася, што за намі нехта бег. Да самага поля так беглі, во кросу далі! А па­том усё ісчэзла.

Богу нада маліцца, калі ў лес ідзёш. Памаліўся, перахрысціўся і пайшоў. Хто хрэс­ці­кі нося, таго ён не трогае. Баіцца. Там і дзеда пугала, бацьку майго. Лясун, наверна. Дзед схаваўся за бярозу, а хто-та за хвою хаваецца. Дзед спугаўся – яно знікла. Дзед гаварыў, што колькі жыў, то ні разу не пугаўся лесу. А тут больш грыбы не сабіраў, развярнуўся і, не азіраючыся, да­мой пабег. Цешыцца лесавік, а людзям – гора, страх. Пасвілі тавар, тожэ і днём пу­га­ла, дзе і па грыбы хадзілі. Скаціна раўла. Можа, зноў лясун? Кіламетраў то была ка­ля сямі ад дзярэўні.

Запісана ў г.П. Лельчыцы

ад Барысаўца Адама Іванавіча, 1956 г.н.,

студэнткай Барысавец Ю. (2010 г.)

Ну, он главный в лесу. Ето дедок низенький с белой бородой. Ходит с кийком, обе­ре­га­ет лес. Вот если кто заблукает, так он поможет выйти. Вот говорить «а-у», а он те­бе так же ответит. И ты уже идёшь на ево крик и выходишь к пути.

Запісана ў г.п. Лельчыцы

ад Колас Алены Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Дваракоўскай Т. (2004 г.)

Лясуны жывуць у лясах. У халодную пагоду яны пужаюць людзей, якія ходзяць па лесе. Лясун іздае дзікія гукі, і гэтых гукаў чалавек вельмі пужаецца і можа нават па­мер­ці. Каб не заблудзіцца ў лесе, трэба надзець адзёжу шыварат-навыварат.

Ёсць і добры лясун. Ён корміць бедных людзей ягадамі, грыбамі, арэхамі. Калі гас­па­дар паложыць нешта ў лесе абы-як, лясун абавязкова сцягне. У лесавіка просяць вярнуць жывёлу, якая заблукала ў лесе. Каб вярнулася жы­вё­ла дадому, трэба класці на дарогу яйкі, сала, трошкі хлеба і вярнуцца дадому. Тады жы­вё­ла вернецца. Каб не заблудзіцца ў лесе, трэба казаць такія словы: “Як у лес увай­с­ці, так і выйсці”.

Запісана ў в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на

ад Гаўрыленка Тамары Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Марчанка В. (2004 г.)

У лесе лешы правіць. Камандуе лесам і ўсім, што ў ім. Ён так пераймае розныя га­ла­сы, што ніколі не паймёш. Ён і пець можа, у ладоні пляскае. Толькі сільна не лю­біць, як пятух крычыць. Як па лесе ідзе, то здаравенны, як дзерава, як на чыстае месца вый­дзе, маленькім робіцца. Барада ў яго лахматая і па лесе ён без шапкі шастае. Калі яму нехта не спадабаецца, то можа завесці ў лес далёка, бывала, што і не выбіраліся людзі.

Запісана ў в. Страдубка Лоеўскага р-на

ад Логіс Кацярыны Кандратаўны, 1913 г.н.,

студэнткай Логіс В. (2009 г.)

Жыве ў аснавном у лесе. Наглядае за меснымі зверамі, пціцамі. Можа па­жар­та­ваць над чалавекам, які ходзіт па лесе, заплутаць его. Он – лесной хазяін. Яго ішчэ на­зы­ва­ют лешым. Эта добрая істота, дзядок, весь у лісцях. Адзежа ўся на дырках, таму што ён прыгае з дрэва на дрэва, цэпляецца за сучкі.